Былы кіраўнік Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі не чакаў, што беларускі народ будзе здольны настолькі хутка і энэргічна ўскіпець.
За 26 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі некаторыя прадстаўнікі сярэдняга і буйнога бізнэсу адкрыта выступалі супраць яго і сыходзілі ў апазыцыю. Свабода прыгадала, як гэта было і што зь імі стала.
Віталь Воднеў — папулярны ў Беларусі вядоўца. Ягоная праца — гэта карпаратывы, сьвяты, канцэрты, праграмы на радыё і тэлевізіі. Зь ім пагутарыла карэспандэнтка каналу «Настоящее время» Ірына Рамалійская.
Ян Максімюк гутарыць аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі з палітолягам Адамам Бальцэрам, праграмным дырэктарам Калегіюму Ўсходняй Эўропы ва Ўроцлаве.
Марыя Калесьнікава, прадстаўніца аб’яднанага штабу альтэрнатыўнай кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай, — пра сямʼю, беларускую мову, фэмінізм, парады Сьвятланы Алексіевіч, сумесны шопінг, як ствараліся галоўныя лёзунгі кампаніі і чым рызыкуюць усе яе ўдзельнікі.
«Можна застрашваць выкраданьнямі, даймаць штрафамі. А што далей? Гэта тупік. Нават у беларусаў цярпеньне не бясконцае». Мастак Ігар Рымашэўскі пра сур’ёзныя рэчы ў «наіўным» жывапісе.
Нават у роднасных мовах бываюць амаль аднолькавыя словы з процілеглым значэньнем. Хто на дарозе, мусіць ведаць: менавіта бясьпечная язда, а не „беспечная езда“, — наш нацыянальны брэнд.
У сераду ў Гомлі затрымалі паліттэхноляга Віталя Шклярава. На тэлеканале АНТ заявілі, што ён здолеў мабілізаваць вакол Сяргея Ціханоўскага пратэставы электарат.
Суседзі сям’і кандыдаткі ў прэзыдэнты расказалі Свабодзе, якой Ціханоўская была ў дзяцінстве і што яны думаюць пра яе магчымае прэзыдэнцтва.
Калі «Песьняры» сьпявалі пра Курапаты, а ў СССР выдавалі песьню «Калі імпэрыя зьнікне».
«Лукашэнка ўвесь час палохае — „майдан, майдан, майдан“. Ніхто іншы „майдану“ ня хоча». Вядучая акторка лялечнага тэатру выказваецца пра нялялечныя баталіі.
Пракопʼеў расказвае, як высокі чыноўнік разбураў ягоны бізнэс, тлумачыць, чаму хоча стаць мэрам Менску і як ён паспрабуе зьяднаць пратэстны рух.
Тэле- і радыёвядоўцу Кацю Пытлеву зьнялі з эфіру на БТ пасьля паста ў Фэйсбуку пра «поўны гамон» у Беларусі.
Беларускі мастак Раман Заслонаў, які цяпер жыве ў Францыі, расказвае пра жыцьцё і творчасьць падчас пандэміі і пра сваю пільную ўвагу да падзеяў у Беларусі.
«Вчера кричали: „Саня останется с нами!“ Сегодня Саню видеть не хотят».
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч — пра цяперашнюю выбарчую кампанію ў інтэрвію Свабодзе
Мы пагутарылі з жыхарамі Віцебску, хто сёлета ўпершыню паўдзельнічаў у «палітыцы» і сутыкнуўся з судовай сыстэмай. Ці мяняе такі досьвед іх погляды і жыцьцё?
Маючы на ўвазе той рамантычны, але прывабны тэзіс, што грамадзтва можа прымусіць дзяржаўны апарат да сумленных выбараў, трэба разумець псыхалёгію фальсыфікацый.
«Жорсткасьць — адваротны бок бясьсільля». Лідэр гурту Ulis Вячаслаў Корань пра сілу пратэсту ў музыцы і на вуліцы
Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская разам з паплечніцамі Марыяй Калесьнікавай і Веранікай Цапкалай адказалі на пытаньні журналістаў і гледачоў.
Дэпутат праскай раённай рады расказаў пра свае беларускія карані, уражаньні ад сталіцы і вёсак Беларусі, і пра тое, як працуе мясцовае самакіраваньне ў Чэхіі.
Глядзець кадры зь Менску і іншых гарадоў Беларусі падчас мірных пратэстаў і горка, і радасна.
„Добры дзень!“, „Вітаю!“ — самыя пашыраныя і нэўтральныя формулы вітаньня. А ці слушна па-беларуску вітацца „Добрай раніцы“, „Дабранак“, „Прывітаньне“?
Самы ўганараваны беларускі канькабежац Ігар Жалязоўскі адрэагаваў на сілавы сцэнар, выбраны ўладамі падчас прэзыдэнцкай кампаніі.
Маладыя акторы, музыкі, рэжысэры, літаратары запісалі відэазварот з патрабаваньнем сумленных выбараў. А што робяць сталыя рок-зоркі?
Людзі зь Віцебску, Горадні і Гомля — героі спэцпраекту Радыё Свабода. На працягу некалькіх месяцаў мы сочым, як беларусы перажываюць эпідэмію COVID-19.
15 ліпеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэньня вялікага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы і вучонага Ўладзімера Дубоўкі.
Выстава мастака і фатографа Андрэя Анро «Маўчаньне кажа пра многае» адкрылася ў горадзенскім бары з выставачнай заляй «Трэцяе месца» 14 ліпеня.
Амэрыканскі гісторык Тымаці Снайдэр папярэджвае пра небясьпеку «палітыкі непазьбежнасьці» і «палітыкі вечнасьці».
Шоўмэн і папулярны тэлевядоўца Дзьмітры Кахно тлумачыць, чаму ён ня мог не напісаць пост «Так нельга!», за які фактычна паплаціўся працай на АНТ. Ён расказвае, за што яго раней звальнялі з БТ і СТВ і чаму ягоная «рэлігія — капіталізм». І прызнаецца, што новых прапаноў ад тэлеканалаў пакуль няма.
Расказваем, што зрабіў Лукашэнка, каб захапіць усю ўладу ў краіне і заставацца кіраўніком Беларусі больш як чвэрць стагодзьдзя.
Актор Купалаўскага тэатру Алег Гарбуз разважае пра выбары і пра тое, што будзе пасьля 9 жніўня. І параўноўвае Аляксандра Лукашэнку зь Людовікам XIV, «каралём-сонцам», які правіў Францыяй 72 гады.
Калі б мы ўсе — літаральна ўсе, ад апошняга школьніка да апошняга міліцыянта — адрэфлексавалі і ператварылі ў агульныя аксіёмы тое, што адбывалася з нашай зямлёй сто гадоў таму — сёньня мы ўсе жылі б у іншай краіне
У Беларусі каранавірус зьявіўся значна пазьней, чым у Паўднёвай Карэі, то бок было значна больш часу падрыхтавацца. Таксама шчыльнасьць насельніцтва ў Карэі большая. Але сёньня колькасьць інфікаваных у Беларусі большая амаль у 5 разоў
Папулярныя вядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая сёлета ня будуць весьці «Славянскага базару». Прычынай, як лічыць Дзяніс, стаў пост у сацсетках пра затрыманьні людзей у чарзе да крамы Symbal.by.
Янка Купала — творца новае беларускае літаратурнае мовы. Але многіх ягоных словаў (нават „беларушчыны“!) няма ў афіцыйных слоўніках, а ягоныя погляды на ролю мовы супярэчаць дзяржаўнай моўнай палітыцы.
Масавыя акцыі салідарнасьці, праведзеныя беларусамі ў дзясятках гарадоў і краін сьвету, у тым ліку ў такіх нязвыклых, як востраў Балі, Кіпр ці Ізраіль, дазваляюць яшчэ раз зрабіць вельмі важную выснову — нацыя беларусаў знаходзіцца ў фінальнай стадыі свайго фармаваньня.
Беларускі мастак Андрэй Задорын, які ад 1997 году жыве ў Нідэрляндах, расказвае пра сваё жыцьцё за мяжой, пра сакрэты посьпеху, параўноўвае мастакоў і аматараў жывапісу ў Беларусі і Галяндыі і прызнаецца, што ўсе 23 гады эміграцыі пільна сочыць за падзеямі на радзіме.
Месяц таму ў Бялыніцкім раёне на Магілёўшчыне ўвялі абавязковы масачны рэжым. Свабода даведалася, як зьмянілася эпідэміялягічнае становішча ў 10-тысячным райцэнтры, які рыхтуюць да сьвяткаваньня Дня пісьменства.
Відэазварот 29-гадовага Андрэя Карэліна Лідзіі Ярмошынай сабраў больш за 100 тысяч праглядаў «Укантакце». У інтэрвію Свабодзе бабруйчанін дзеліцца ўражаньнямі ад удзелу ў выбарчай кампаніі.
Ці праўда, што беларусы сталі больш салідарныя? Што для іх значыць незалежнасьць? Зь якімі якасьцямі яны сябе атаясамліваюць? Адбылася прэзэнтацыя першай часткі вынікаў дасьледаваньня «Каштоўнасьці і нацыянальная ідэнтычнасьць беларусаў».
«Такое ўражаньне, што ты жывеш у краіне, дзе ўсе вакол ідыёты, нічога не разумеем, што мы дагэтуль у лапцях ходзім і таму павінны слухаць, як намі панукваюць. Людзей гэта вельмі раздражняе, нэрвуе і абурае», — мастачка і блогерка Ніка Сандрас разважае пра апошнія падзеі ў Беларусі.
Калі верыць кіраўніку дзяржавы, то ў Беларусі ёсьць нейкія „нацмэны“. Яны ўзбуджаюцца, адмарожваюцца, а ўрэшце аддаюць краіну Захаду. Што азначае слова „нацмен“ у лексыконе расейскіх шавіністаў і жаргоне расейскай турмы? Чаму згаданы прамоўца яго ўжывае ў гутарках з расейскімі журналістамі?
Каардынатарка ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава расказвае, чаму пасьля гэтых выбараў Беларусь ужо ніколі ня будзе такой, як была 26 гадоў пры Лукашэнку, чым рызыкуе кожны, хто ўвайшоў у ініцыятыўную групу, і што можна супрацьпаставіць рэпрэсіям.
Яшчэ два месяцы таму ў Беларусі былі 3 чалавекі, якіх праваабаронцы прызналі палітвязьнямі, цяпер — 23. Хто гэтыя людзі?
Аляксандра Зьверава, сяброўка Эдуарда Бабарыкі, кіраўніка ініцыятыўнай групы і сына патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Віктара Бабарыкі, у інтэрвію Свабодзе расказала пра сям'ю Бабарыкаў,стасункі з Эдуардам, хвалю падтрымкі пасьля арышту, а таксама чаму Віктар, Эдуард і яна ня зьедуць зь Беларусі.
На гэтым тыдні ў Вільні адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Руты Ванагайце «Як гэта здарылася?», прысьвечанай удзелу літоўцаў у зьнішчэньні яўрэйскага насельніцтва падчас нямецкай акупацыі Літвы. Пісьменьніца адказала на нашы пытаньні зь лётнішча ў Франкфурце, па дарозе зь Ерусаліму ў Вільню.
Былы прэзыдэнт Эстоніі Томас Хэндрык Ільвэс расказаў у інтэрвію Свабодзе, як яго краіне ўдалося хутка пазбавіцца савецкай спадчыны, стаць сучаснай электроннай дзяржавай і абагнаць многія заходнія краіны ў шэрагу глябальных рэйтынгаў.
Інга Хрушчова, былая тэлепрапагандыстка, разважае пра страчаны беларусамі вотум даверу да Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ