Месяц збору подпісаў у Беларусі цалкам перавярнуў звыклыя ўяўленьні пра наш народ. Аказалася, што гэта не «насельніцтва», не «быдламаса» і не «народзец», але цалкам сфармаваная, адукаваная, культурная эўрапейская нацыя, якая патрабуе сыходу сваіх прыгнятальнікаў.
Ці ведаеце вы, каму з магчымых кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі належаць гэтыя цытаты? Праверце сябе.
А яшчэ „народзец“ і „гарадзішка“. А яшчэ „прашарсьціць“ (для ДФР важна, на якой гэта мове). Кіраўнік дзяржавы папаўняе слоўнік тэрмінаў эфэктыўнага дзяржаўнага кіраваньня. Уладная вэртыкаль абавязана іх пераняць і правільна ўжываць. ВІДЭА
«Пандэмія не ідзе на спад», — лічыць адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі #ByCovid19 Андрэй Стрыжак, які лечыцца ад пнэўманіі ў выніку перанесенай каранавіруснай інфэкцыі.
З нагоды 70-га дня нараджэньня філёзафа Валянціна Акудовіча Ян Максімюк зрабіў падборку думак і разваг мысьляра пра жыцьцё ды Беларусь і беларускую ідэнтычнасьць.
Доктар Дзьмітры Шчыгельскі, які ў свой час паставіў Аляксандру Лукашэнку дыягназ «мазаічная псыхапатыя», расказвае, якімі якасьцямі адзначаюцца людзі з такім дыягназам, і заяўляе, што псыхапатыя дае палітыкам канкурэнтную перавагу.
15 чэрвеня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка надаў званьне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь гісторыку музыкі прафэсару Вользе Дадзіёмавай, якая зь мінулага году ў выніку анкалягічнай хваробы прыкутая да ложка і на лячэньне якой зьбіралі грошы на MolaMola.
Колішні старшыня літоўскага парлямэнту Вітаўтас Ландсбергіс расказаў у інтэрвію Свабодзе, калі адносіны паміж беларусамі і літоўцамі былі найлепшыя ў гісторыі, чаму сапсаваліся, ці здольныя беларусы на перамены, як гэтыя перамены зрабілі літоўцы і ці задаволеная іх вынікамі Літва.
Беларускі мастак-дызайнэр Уладзімер Цэсьлер расказаў Свабодзе, як ён ставіцца да пандэміі каранавірусу, што за апошнія месяцы зьмянілася ў ягоным жыцьці і ці баіцца ён захварэць.
На пытаньні Радыё Свабода пра выбарчую кампанію ў Беларусі адказаў Ёрг Форбрыг, дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе нямецкага фонду Маршала.
Кветкі, прысмакі, візыты суседзяў, тэлефанаваньні з Амэрыкі і тысячы камэнтароў у сеціве — знаёмыя і незнаёмыя беларусы сталі на бок пэнсіянэркі Галіны Андрэйчык з Горадні, якую ўлады пачалі шальмаваць пасьля ейных словаў у стрыме Сяргея Ціханоўскага.
Віктар Бабарыка верыць, што яго зарэгіструюць кандыдатам на прэзыдэнта, верыць у сумленныя выбары і сумленны падлік галасоў. Абараняць свае гонар і годнасьць ня будзе — да яго «не прыліпае». Былы банкір даў вялікае інтэрвію Свабодзе.
Свабода прыгадала, хто з зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты трапляў у турму за сваю палітычную дзейнасьць.
Валянціна Аксак размаўляе з паэткай Данутай Бічэль пра ліставаньне з Натальляй Арсеньневай.
Свой выбар тлумачаць актыўныя жанчыны, якія ўпершыню ў жыцьці ўвайшлі ў ініцыятыўную групу і цяпер зьбіраюць подпісы за Віктара Бабарыку — псыхоляг Вольга Андрэева і доктарка Эмілія Мезіна. Удзел жанчын у выбарах-2020 аналізуе гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч.
Афіцыйна паведамляецца, што ўжо некалькі дзён запар у Беларусі штодзённая колькасьць тых, хто вылечыўся ад каранавірусу, перавышае колькасьць выяўленых заражаных.
Беларускае „бурыць“ і расейскае „бурить“: такая міжмоўная сугучнасьць можа ўвесьці ў зман. Бурыць турэмны мур — зусім ня тое самае, што „бурить тюремную стену“, каб правесьці інтэрнэт у пакой аховы або павесіць там партрэт.
Легендарны лідэр «Салідарнасьці» даў інтэрвію Свабодзе. У ім Лех Валэнса расказаў, як трэба змагацца за перамены ў аўтарытарнай дзяржаве, ці можа быць эфэктыўным байкот выбараў і чаму заўтрашні дзень належыць «хітрым палякам і беларусам».
Марына В. працуе загадчыцай аддзелу ў адной зь дзяржаўных навуковых устаноў Менску. На пачатку красавіка яна тры тыдні хварэла на цяжкую пнэўманію, дагэтуль ня можа выйсьці на працу з прычыны дрэннага стану здароўя і задышкі.
На пытаньні Свабоды пра прэзыдэнцкія выбары адказвае Эндру Ўілсан, старшы аналітык Эўрапейскай рады міжнародных дачыненьняў, аўтар кнігі «Беларусь: Апошняя эўрапейская дыктатура».
За амаль 26 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі практычна ва ўсіх краінах былога СССР мяняліся прэзыдэнты. Многія зь іх пасьля зыходу альбо зрынаньня рабіліся фігурантамі крымінальных справаў.
У інтэрвію Свабодзе паліттэхноляг Віталь Шкляраў расказаў, чаму галоўны паліттэхноляг Сяргея Ціханоўскага — гэта сам Лукашэнка, чаму лічыць, што ў кіраўніка Беларусі няма паліттэхнолягаў, і якім чынам Віктар Бабарыка стварае самую вялікую пагрозу для ўладаў.
Беларускі мастак, паэт і празаік Адам Глобус расказвае, як пандэмія каранавірусу зьмяніла ягонае жыцьцё, дачыненьні з блізкімі, стаўленьне да сьмерці, і робіць прагноз, якім будзе пост-каранавірусны сьвет.
Сяргей Уткін, кіраўнік групы стратэгічных ацэнак з расейскага Інстытуту ўсясьветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Прымакова, адказаў на пытаньні Радыё Свабода пра стаўленьне Расеі да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
33-гадовы мянчук Ільля Вайстраценка праз два тыдні пасьля выпіскі са шпіталя здаў плязму, каб дапамагчы іншым хворым на каранавірус. Атрыманыя за донарства грошы ахвяруе на праекты дапамогі, зьвязаныя з COVID-19.
Няўдалая перадача назвы прывяла да кпінаў у адрас футбольнай каманды, якая гуляе ў чэмпіянаце Беларусі — насуперак пандэміі. Але беларуская мова мае свой традыцыйны альфабэт лацінку, ёй штучная трансьлітарацыя не патрэбная. Пагатоў напярэдадні 100-годзьдзя Слуцкага збройнага чыну.
Сям’я Артура Бадзікяна, якая ўжо тры гады жыве ў Беларусі і мае тут бізнэс дастаўкі ежы, перахварэла на COVID-19. За лячэньне яны заплацілі разам каля тысячы даляраў.
Наста Кудасава чытае кніжку швэдзкай дзіцячай пісьменьніцы Сары Люндбэрг «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» ў перакладзе Надзі Кандрусевіч.
Даведаліся, як жыве і чым натхняецца на карантыне беларуская рэпэрка ZRABI, зорка Instagram Барбара Гузарэвіч.
Прадпрымальнік і грамадзкі дзяяч Зьміцер Дашкевіч — прыхільнік байкоту прэзыдэнцкіх выбараў. Паэт і дызайнэр Стась Карпаў пойдзе на выбары 9 жніўня і прагаласуе. У падкасьце Свабоды яны 30 хвілінаў спрабавалі пераканаць адзін аднаго, чыя пазыцыя больш слушная.
Да другой паловы ХІХ стагодзьдзя жанчынам вельмі рэдка ўдавалася трапіць ва ўнівэрсытэты, вядомыя адзінкавыя выпадкі, пераважна ў Італіі. Адпаведна да таго часу і не было дыплямаваных лекараў-жанчын.
«Мы ў адной лодцы і ўсе адначасова выйдзем з пандэміі», — кажа драматург, сцэнарыст і рэжысэр Андрэй Курэйчык. Ягоны бацька перахварэў на каранавірус у цяжкай форме, брат — у лягчэйшай. Сам Андрэй Курэйчык разам зь сям’ёй больш за два месяцы ў самаізаляцыі.
Студэнт Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Іван, у якога не было ніякіх хранічных захворваньняў, праляжаў з каранавірусам у розных шпіталях агулам 5 тыдняў. Да пнэўманіі не дайшло, але дагэтуль хлопец ня чуе пахаў і смаку.
Свабода прыгадала асноўныя праекты і некаторыя добрыя справы Юрыя Зісера, якія характарызуюць ягоную асобу.
Бабарыка, Цапкала, Ціханоўская, Дзьмітрыеў і Канапацкая — ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты.
Улады Беларусі ня ўводзяць абавязковага карантыну ў сувязі з пандэміяй, аднак і бяз гэтага яна моцна ўплывае на гаспадарку краіны.
Размаўляем зь Янам Чыквіным зь Бельску на Падляшшы — паэтам, перакладчыкам, дасьледнікам беларускай літаратуры, старшынём Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» ў Польшчы. Яну Чыквіну сёньня спаўняецца 80 гадоў.
Мастацкі кіраўнік міжнароднай тэатральнай кампаніі HUNCHtheatre ў Лёндане Ўладзімер Шчэрбань расказвае, як пандэмія зьмяніла ягонае жыцьцё, што ён думае пра каранавірус у Беларусі і як будуць адзначацца другія ўгодкі заснаванага ім супольна з брытанскім акторам Олівэрам Бэнэтам тэатру.
Свабода сустрэла Паўла Палейчыка каля лідзкага ІЧУ і даведалася пра ўражаньні ад першай у жыцьці адседкі.
Блогерка і вядоўца Ганна Бонд у часе пандэміі самаізалявалася, бо яна ў групе рызыкі. Найбольш трывожыцца за маці, якая з інсультам трапіла ў шпіталь, і за пляменьніка, які заразіўся каранавірусам у войску.
14 траўня 1972-га ў Коўне ў сквэры каля Музычнага тэатру, абліўшыся бэнзінам з трохлітровага слоіка і выгукнуўшы: «Свабоду Літве!», ператварыў сябе ў жывую паходню Ромас Каланта.
Распад Савецкага Саюзу стварыў роўныя магчымасьці для разьвіцьця нацыянальных моў Беларусі і Ўкраіны. Але пасьля рэфэрэндуму 1995 году ў Беларусі і «моўныя» шляхі суседзяў разышліся — беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, у той час як украінская ў гэты час умацоўвала свае пазыцыі.
Размаўляем з Вольгай Гронскай, чый пераклад раману «Тыль» нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана на беларускую мову толькі што зьявіўся ў выдавецтве «Янушкевіч».
Да нядаўняга часу імя гэтага чалавека было невядомае беларускім гісторыкам. Але ягоны лёс, як і лёс ягонага сына, — каштоўная ілюстрацыя да нацыянальнага зьместу паўстаньня 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Цяперашняя прапаганда ў Беларусі ўвязвае перамогу над нацызмам у 2-й Усясьветнай вайне амаль выключна з расейскаю моваю. Мо і праўда беларускае мовы ў лягеры пераможцаў не было? Разьбіраемся.
На тэме Другой усясьветнай вайны выхаванае ўжо каторае пакаленьне беларусаў. Школа, літаратура, кіно, афіцыйная рыторыка і вонкавая атрыбутыка: здаецца, ужо мала ёсьць рэчаў, якіх пра вайну нам не расказвалі. Праверце свае веды пра гэтую вайну: паспрабуйце адказаць на 11 пытаньняў.
У вялікім відэаінтэрвію ў праекце «Морква» Андрэй Стрыжак расказаў Каці Маркоўскай, як працуе кампанія #BYCOVID19, за што можна пахваліць чыноўнікаў міністэрстваў здароўя і замежных спраў, колькі грошай ахвяравалі беларусы на сродкі засьцярогі для мэдыкаў і што атрымліваюць валянтэры за сваю працу.
«Можа, усё гэта — нейкі заклік зь неба, каб людзі аб’ядналіся і сталі дабрэйшыя?» — кажа пра пандэмію каранавірусу насельнік дома-інтэрната з Браслава Вадзім Пархоменка.
Беларускі палітык і грамадзкая дзяячка, сустаршыня Жаночага незалежнага дэмакратычнага руху Людміла Пеціна ў выніку ўвядзеньня карантыну не змагла пакінуць Малайзію, дзе знаходзілася на адпачынку. У інтэрвію Свабодзе яна параўноўвае сытуацыю ў дзьвюх краінах і дае ацэнку дзеяньням уладаў Беларусі.
Нават дэмаграфічныя асаблівасьці дзьвюх краінаў — значная доля людзей сталага веку ў Швэцыі — пры ўсім жаданьні ня могуць растлумачыць розьніцу амаль у 30 разоў у колькасьці памерлых ад каранавірусу
Загрузіць яшчэ