Прадпрымальнік і грамадзкі дзяяч Зьміцер Дашкевіч — прыхільнік байкоту прэзыдэнцкіх выбараў. Паэт і дызайнэр Стась Карпаў пойдзе на выбары 9 жніўня і прагаласуе. У падкасьце Свабоды яны 30 хвілінаў спрабавалі пераканаць адзін аднаго, чыя пазыцыя больш слушная.
Сьцісла пра пазыцыі
Дашкевіч:
- Нам ня трэба нікога шукаць. Калі будзе грамадзкі лідэр, то ўсе гэта зразумеюць. Гэта ня трэба будзе тлумачыць. Стась Карпаў агітаваў за Таню Караткевіч. Дзе цяпер тая Таня?
- Мне сорамна за лідэраў апазыцыі. Яны нас падманвалі. Горка прызнаць, але 26 гадоў мы займался зусім ня тым.
- Я паслухаў, што Бабарыка намалоў за 10 дзён. Гэта проста трэш. Гэта кандыдат-трындзец. Ня тое што ў яго групу, мне нават подпіс за яго брыдка паставіць.
- Кандыдатам хочацца падабацца ўсім, але я лічу, што яны павінны даваць канкрэтныя адказы на пытаньні.
- Сёньня дзіўная сытуацыя. Самыя адэкватныя, зразумелыя і прадказальныя кандыдаты — гэта Статкевіч і Ціханоўскі. Хочаце дзьвіж? Тапіце за Ціханоўскага. Я хоць зразумею, пра што з вамі гаварыць.
- Няма ніякага варожага нам электарату. У мяне пад пад’ездам сядзяць бабулькі, які 10 гадоў таму галасавалі за Лукашэнку, а цяпер крычаць, каб ім далі аўтамат.
- Чытаў на Свабодзе гутарку зь Лябедзькам, які ўзагдваў, як падчас кампаніі 1994 году Лукашэнка ў Маскве крычаў, што будзе паўзьці ў Расею. Калі ён вярнуўся, то Лябедзька і іншыя мелі да яго прэтэнзіі, але ён ім патлумачыў: «Хлопцы, ну што вы, я ж проста для электарату кажу, каб агітаваць». Будзе і пасьля Бабарыкі такі самы адхадняк.
Карпаў:
- 5 гадоў таму я быў на Магілёўшчыне з Таняй Караткевіч. Да яе падышла жанчына і сказала, што раней яна заўсёды галасавала за Лукашэнку, а цяпер будзе галасаваць за Таню. Але толькі таму, што ў сьпісе няма Пуціна. Тыя, хто гатовы браць аўтамат супраць Лукашэнкі, гатовыя прынесьці на руках Пуціна. І калі ты лічыш, што антылукашыст ператвараецца ў твайго сябра, то ты глыбока памыляесься.
- Гэта вельмі саманадзейна казаць, што ўсе беларусы выступаюць адзіным фронтам і што мы — адна шчасьлівая сям’я. Беларусь складаецца ня толькі з Дашкевіча і Карпава. Але і з тых людзей, якія дзесяцігодзьдзямі жылі абсалютна іншымі ідэямі і прыярытэтамі. У нас раскол ня толькі па сьцягу і па мове, і ён яшчэ працягнецца доўга.
- Бабарыка кажа, што хоча аб’яднаць нацыю. Як кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, той, якую мы маем цяпер, ён мусіць паводзіць сябе пэўным чынам, каб не пужаць той электарат, які быў варожы мне і Дашкевічу. Беларусь розная. Як знайсьці кандыдата, якога палюбіць хрысьціянін і нацыяналіст, і чалавек, які 30 гадоў жыў зусім іншымі ўстаноўкамі?
- На сёньня мяне задаволіць кандыдат, які абяцае не малаціць людзей за сьцяг і права выказваць свае думкі. Гэтага дастаткова, каб за 5-10 гадоў даказаць тым, хто за расейскую мову, што кандыдата-нацыяналіста таксама можна палюбіць усім.
- Нават калі гэта не адбудзецца на гэтых выбарах, то мы нічога ня страцім. А здабыць можам вельмі шмат.
- Калі зьявіцца кандыдат, які спадабаецца Дашкевічу, то яго можа сур’ёзна падкасіць тое, што за такім кандыдатам пойдзе ўсяго пару тысяч чалавек.
- Бабарыка казаў і пра «Жыве Беларусь», што выклікала кулюарна-дыпляматычны скандал, і пра сьцяг ён наш казаў бел-чырвона-белы. Але цяпер ён выказваецца як будучы кандыдат у прэзыдэнты краіны, дзе патрэбны нацыянальны кансэнсус.
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.