Каб яшчэ больш зацікавіць вас беларускім прыгожым пісьменствам, рэдакцыя Радыё Свабода прыдумала міні-апытанку для пісьменьнікаў.
Колькі ў Эўропе моваў? Напэўна, ня менш, чым 100. А магчыма, што і ня менш, чым 150.
Адсутнасьць у Беларусі паўнавартаснай электроннай «вэрсіі» беларускага мастацтва даўно зрабілася агульнанацыянальнай праблемай.
Пра Макса Шчура даўно ўжо варта было б напісаць нешта сур’ёзнае, ледзь не манаграфічнае — настолькі вялікі і аб’ёмны ягоны даробак.
У кнізе ўсё мусіць быць прыгожа: і твар, і адзеньне, і душа, і думкі.
Пісьменьнікі, канечне, самотныя паляўнічыя. Але калі існуе ў горадзе філія пісьменьніцкай арганізацыі, то лягічна меркаваць, што яе ўдзельнікі часам сустракаюцца, каб паразмаўляць пра літаратуру.
Віктар Марціновіч нарадзіўся ў 1977. Ляўрэат літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і прэміі Эўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (2014). Жыве ў Менску.
Апошні з жывых народных паэтаў — пра нацыянальную ідэю, сучаснае грамадзтва, беларускую мову і літаратуру.
Мару дажыць таго часу, калі БДУ ў Менску нарэшце навучыць кітайскай і беларускай мовам хоць аднаго чалавека, які быў бы ў змозе добра перакласьці «Гару душы» і «Вялікія цыцкі, шырокія клубы».
На сьвеце ёсьць тры вартыя ўвагі рэчы — агонь, вада і праца. Калі пачынаю працаваць, я захапляюся працай, і тады адчуваю сябе найлепш.
Якую кніжку вам яшчэ хочацца напісаць? Такую, каб чыталася запоем і была пры тым абсалютна ні пра што.
Пісьменьніца Джэні Эрпэнбэк (нар. 1967) напісала кніжку пра сваё дзяцінства ў ГДР, «Слоўнік» («Wörterbuch», 2004). Гэтым мяне й зацікавіла.
Хочацца засяродзіцца і напісаць нешта доўгае пра часы вайны Жыгімонта са Швітрыгайлам.
Выйшла дэбютная кніжачка Машы Лапо: чатыры навэлкі і адзін верш. Зрэшты, анатацыя паведамляе, што вы трымаеце ў руках «некалькі тэкстаў, якія хацелі быць вершамі, але не ўтрымаліся і сталі апавяданьнямі».
Мой ідэальны чытач — я сам; я пішу для сябе і для вузкага кола разумных і чулых, крыху дзіўнаватых людзей, якім няма чаго губляць, апрача літаратуры.
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка падпісаў закон, які забараняе ва Ўкраіне шмат якія фільмы і сэрыялы з краіны-агрэсара (то бок Расеі). Ці эфэктыўныя такія радыкальныя захады ў змаганьні з расейскай прапагандай і што ў гэтай сытуацыі трэба рабіць Беларусі?
Тацяна Барысік піша вершы і прозу. Аўтарка вершаванага зборніка «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік» (2003) і зборніка апавяданьняў «Жанчына і леапард» (2014).
Сёньня мы жывем у эпоху росквіту жанру твітаў і эсэмэсак, таму спрабуем лавіць гэтую літаратурную тэндэнцыю.
Ці памятаеце ўступ да рамана Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»?
Другі год раблю сябрам журы прэміі Ежы Гедройця. Чытаю дзясяткі кніг прозы, нешта адкрываючы, а нешта назаўсёды закрываючы для сябе.
Сам Луі Зампэрыні не любіў, калі яго называлі героем. Ён казаў, што героі — гэта тыя, хто вярнуўся з вайны бяз ног, альбо бацькі, браты і сёстры, якія страцілі сваіх блізкіх, што загінулі за Радзіму.
Павел Абрамовіч прачытаў для нас "Кнігу зданяў" Андрэя Гуцава, якая ўвайшла ў шорт-ліст сёлетняй прэміі Гедройця.
Сёньня памёр Гюнтэр Грас, найзначнейшы нямецкамоўны пісьменьнік другой паловы ХХ стагодзьдзя.
Анка Упала дзеліцца ўражаньнямі ад кнігі Сірожкі Пістончыка, якая сёлета трапіла ў лонг-ліст прэміі Гедройця.
Зборнік апавяданьняў пісьменьніцы Тацяны Барысік «Жанчына і леапард» сёлета трапіў у лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
Пісьменьнік Юры Станкевіч выдаў новую кнігу прозы, якая сёлета трапіла ў лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Называецца яна «Брамнік заўжды самотны» і разьлічана пераважна на падлеткаў. У склад кнігі ўвайшлі адна аповесьць і адзінаццаць апавяданьняў.
Цяпер чытачы могуць зьвяртацца ў таемных справах да шаптуна Віталя Воранава, які працуе за-МОВАЙ. Але хто чакае ад яго толькі гэтага — можа зьдзівіцца.
«Брама» — Літаратурна-мастацкі альманах Магілёўскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, № 2, 2014.
Лявон Юрэвіч, наш чалавек у Нью-Ёркаўскай публічнай бібліятэцы, за часамі беларускай незалежнасьці выдаў кніг, бадай, ня менш, як народныя паэты ў сямідзесятыя гады.
На тле крызыснага стану сучаснай беларускай сцэны ўвогуле і купалаўскай у прыватнасьці нарэшце зьявілася «Чайка» як тая доўгачаканая саламінка, за якую можна ўчапіцца, уратавацца, а мо нават і ўзьляцець.
Героі, пра якіх ідзе гаворка не ў адной кнізе, а ў цэлым цыкле раманаў, становяцца чытачу ня проста добрымі знаёмцамі, але сапраўднымі сябрамі.
У сучаснай беларускай літаратуры сваё жыцьцё і непаўторнае аблічча, яна жанрава разнастайная і багатая тэматычна. Аднак ёсьць кнігі, аналягаў якіх у Беларусі пакуль няма — іх даводзіцца імпартаваць, хоць можна было б «вырабляць» самім, карыстаючыся мясцовым матэрыялам.
«Sokrat Janowicz Pisarz transgraniczny; Studia, wspomnienia, materiały»; выдавецтва «Trans Humana», Беласток 2014; ст. 520.
Шчыра кажучы, чытаць кнігі Віктара Казько страшна. І не таму, што там распавядаецца пра мярзотных здраднікаў, што наталяюць сваю прагу жыцьця за лік іншых, як у Васіля Быкава, альбо зьнявечаныя радыяцыяй людзкія лёсы, як у Сьвятланы Алексіевіч. Тут не пра тое і зусім інакш.
Андрэй Федарэнка ўганараваны сёлетняй прэміяй Таварыства Вольных Літаратараў «Гліняны Вялес».
Пачыналася, як здавалася аўтарам, з бяскрыўдных вершыкаў, такога моладзевага «сьцёбу»: «Мой родны кут, як ты мне мілы! Стаяць у табе не маю сілы».
Інтэрнэт-супольнасьць беларускіх літаратараў мала калі гаворыць пра расейскіх пісьменьнікаў. У бібліятэках Масквы найбольш папулярныя аўтары — Віктар Пялевін і Захар Прылепін.
«Дзеці Аліндаркі» прыводзяць на памяць олдскульнага Бахарэвіча пачатку 2000-х.
Празаік Анатоль Казлоў — адзін з тых людзей, хто вызначае, якім будзе рэчышча сучаснай беларускай літаратуры.
Загрузіць яшчэ