Верасень. Ізноў школа: для каго ўспамін, а для каго і штодзённае жыцьцё. Ці ўсё ў школьным жыцьці мае беларускія назвы? Ці ёсьць беларускі вучнёўскі жаргон? Праходзім тэст, адзнака ў журнал!
Сабралі гісторыі беларусаў і беларусак пра іх сустрэчы, кантакты і дачыненьні з каралевай Вялікай Брытаніі Лізаветай ІІ.
Сьмерць каралевы Лізаветы II і пачатак караляваньня яе сына выклікалі хвалю цікавасьці да традыцыі манаршых імёнаў. Быў Чарльз, а з 10 верасьня ўжо Карл ІІІ? А мо Караль? А калі па-ангельску застаўся Чарльзам, чаму па-беларуску мусім яго пераймяноўваць? Мусім, бо манарх.
Два гады таму Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну.
На шоў да Дня народнага адзінства ўлады патрацяць удвая болей, чым на канцэрт да Дня Рэспублікі.
Апублікаваны тэкст апошняга слова ўдзельніка «Рэвалюцыйнага Дзеяньня» Аляксандра Францкевіча, якому прысудзілі 17 гадоў калёніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 даляраў).
Пакуль няма афіцыйнай інфармацыі, у чым менавіта абвінавачваюць Віктара «Мао» Жаркевіча і дзе ён цяпер.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выказаўся пра жорсткія прысуды і адказных за рэпрэсіі.
Два гады таму беларускі народ выйшаў бараніць сваё права на свабоду. Сілы цемры не спыняліся ні перад чым, каб здушыць гэты парыў. Эпахальная падзея паўплывала і на беларускую мову. Успомнім знакавыя словы гэтых месяцаў і гадоў — і пра добрае, і пра злое, прайшоўшы ТЭСТ.
Прафэсійны рэдактар Андрэй Кузьнечык з-за кратаў дае парады, як правільна чытаць навіны, крытыкуе мэдыя, якія выпісвае, за няпоўную інфармацыю. А яшчэ ён вельмі радуецца посьпехам сваіх дзетак – 8-гадовай Яніны і 3-гадовага Мацьвея. І марыць, што найперш зробіць, калі выйдзе на волю.
28 жніўня споўнілася б 50 гадоў тэлеапэратару Дзьмітрыю Завадзкаму, беларускаму журналісту, супрацоўніку Грамадзкай расейскай тэлевізіі (ОРТ, цяпер — Першы канал). Ён зьнік 7 ліпеня 2000 году, на той момант яму было 27 гадоў
Беларуская мова багатая. Маем пад дзясятак сынонімаў, якія адпавядаюць расейскаму слову „открыть“, і кожны пасуе да сваёй сытуацыі. Тэст дапаможа іх успомніць, а хто ня ведаў — вывучыць. І надалей не забываць!
Беларускі філёзаф Павал Баркоўскі адказвае на пытаньне, што зьмяніла расейска-ўкраінская вайна ў Беларусі і рэгіёне, адзначае, што працэс фашызацыі беларускага грамадзтва можа закрануць кожнага, і лічыць, што аншлюс Беларусі — гэта рэальнасьць.
Алесь працуе проджэкт-мэнэджарам у ІТ-кампаніі. На Кіпры ўжо больш за год. Прыняць рашэньне пра рэлякацыю прымусіла пасадка ў Менску самалёта кампаніі Ryanair. Яны з жонкай і раней разглядалі варыянты пераезду, а гэты выпадак канчаткова схіліў шалі. Цяпер яны жывуць у Лімасоле, на поўдні вострава.
Полк імя Кастуся Каліноўскага афіцыйна заявіў, што рашэньнем камандаваньня вайсковай часткі УСУ камандзір батальёну «Тэрор» з пазыўным «Вараг» быў звольнены з Узброеных сілаў Украіны, а значыць, і з палку.
2020 год зьмяніў мову беларусаў. Успомнім словы і выразы, якія зьявіліся або памянялі значэньне падчас рэвалюцыі — ад „неймаверных“ да „алівак“, ад „бурыць муры“ да „прадольнага са шмонам“.
Культавы беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч разам з жонкай, паэткай Юліяй Цімафеевай з канца 2020 году жыве ў аўстрыйскім Грацы.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў справе транзыту ўлады Павал Латушка расказаў пра тое, якія кааліцыйныя сілы будуць працаваць у кабінэце, у чым будзе роля яго і Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, а таксама пра патрабаваньні валодаць беларускай мовай.
Гэты тэст — пра беларускую мову вакол нас. Ці выжыве яна ў складаным сучасным сьвеце? Тэст дапаможа вам больш даведацца, задумацца пра моўную сытуацыю ў Беларусі, пазбыцца пэўных стэрэатыпаў і нават зьняць моўныя комплексы (калі яны раптам ёсьць).
Ад пачатку вайны Расеі супраць Украіны мы заўважылі зь дзясятак ролікаў расейскіх блогераў, зьмест якіх збольшага зводзіцца да закліканьня расейцаў пераяжджаць у Беларусь, бо там, паводле іх, усё нашмат лепшае за расейскае.
Валер Кавалеўскі, прадстаўнік аб’яднанага Пераходнага кабінэту дэмакратычных сілаў у міжнародных справах, у эфіры Свабоды Premium расказаў, як прымалася рашэньне аб стварэньні кабінэту, на якой пазыцыі будзе працаваць Франак Вячорка, ці магчымае аб’яднаньне намаганьняў зь Зянонам Пазьняком.
8 жніўня Лукашэнка наведаў Мёрскі мэталапракатны завод, дзяржава ўзяла яго даўгі на сябе, а сам завод нацыяналізавалі. Раней там затрымлівалі кіраўніцтва са згоды Лукашэнкі. Глядзім, што з заводам.
Увечары 2 жніўня стала вядома пра затрыманьне ў Менску экскурсавода і журналіста Ігара Хмары. Яго імя зьявілася ў тэлеграм-канале «Сьпісы затрыманых», інфармацыю пра затрыманьне таксама пацьвердзілі недзяржаўныя СМІ.
Першая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га» расказвае пра беспрэцэдэнтную выбарчую кампанію, падчас якой у беларусаў упершыню ўзьнікла вера ў перамогу над аўтарытарызмам, а таксама пра тое, як сілавікі спрабавалі стрымаць народны ўздым.
Улетку самы час вандраваць — роварам, аўтамабілем, пехатою. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы, каб выжыць у паходзе і дайсьці да мэты? ТЭСТ нескладаны, але трохі падступны ;-)
«Калі Захад ня хоча здавацца — ці, што больш важна, калі ён перш за ўсё хоча стрымаць Пуціна ад ядзернага гамбіту — урадам трэба як мага больш пераканаўча паказаць, што ядзерны крок Расеі справакуе, а не запалохае NATO».
9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га». Ён расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў.
Радыё Свабода працягвае цыкль «Ворагі рэжыму». У новай частцы размаўляем зь сілавіком з 21-гадовым стажам, адным зь лідэраў ініцыятывы ByPol.
Happy Birthday, Sto lat... А ці маем свае сьпеўныя воклічы да дня нараджэньня (ці ўсё ж народзінаў)? Так. Новыя, аўтарскія: „Жыві-жыві доўга“, „Сто гадоў вам у радасьці жыць“... І заўсёды ў прыгодзе — народныя: „Доўгага веку добраму чалавеку!“
Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі 30 ліпеня пачала тур па Азіі. Яна наведае Сынгапур, Японію і Паўднёвую Карэю. Акрамя таго, магчымы яе візыт у Тайвань, які пакуль не пацьверджаны.
Старшы дарадца дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры Свабоды Premium адказаў на публічную крытыку з боку Вадзіма Пракоп’ева, Зянона Пазьняка, Валера Цапкалы.
7-ы эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.
Амэрыканскія аналітыкі і вайскоўцы выказваюць засьцярогі, што Кітай можа скарыстацца расейскім нападам на Ўкраіну, каб захапіць Тайвань. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ужо некалькі разоў заяўляў, што Злучаныя Штаты будуць абараняць Тайвань у выпадку кітайскага нападу.
Адкажыце на 10 пытаньняў і праверце свае веды.
Грамадзкі дзяяч, былы бізнэсовец, памочнік камандзіра палку «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў расказаў пра сваё бачаньне вызваленьня Беларусі, патлумачыў, чаму ён публічна крытыкуе офіс Сьвятланы Ціханоўскай, што адбываецца з палком «Пагоня» і пра што гаварыў на форуме прыхільнікаў дэкалянізацыі Расеі.
Мо гэта вокліч грэцка-рымскіх барацьбітоў? Або грузчыкаў? Не. Ён пра рысу характару — якая, на шчасьце, пакуль ня стала агульнанацыянальнай. У вулічным апытаньні журналістам папаўся і Генадзь Давыдзька, некалі актор, а цяпер ідэалягічны начальнік і прапагандыст. Не адказаў.
У Беларусі ёсьць гарады, чые натуральныя гістарычныя назвы камуністычныя ўлады замянілі іншымі: тапанімія для іх была ідэалягічнай зброяй. Пра такія замены — чарговы невялікі тапанімічны тэст.
Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.
Гаворым правільна: кура з куранём, качка і качар, белая гусь. І падклікайма іх па-беларуску: ціп-ціп, пыль-пыль, вуль-вуль, гуль-гуль. Дарэчы, „Крыжачок“ (не напой, а танец) — ад крыжака, назвы дзікай качкі.
Як сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі і палітычныя перавагі абумоўліваюць стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў, адказвае кіраўнік Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі Ўладзімір Паніёта.
15 ліпеня 1410 году войскі Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы перамаглі нямецкіх рыцараў у Грунвальдзкай бітве. Ці шмат вы пра яе ведаеце? Праверце сябе.
Пра гандбольны клюб «Віцязь», прэстыжную працу ў Эўрапейскай фэдэрацыі гандболу і тое, чаму не чакаў ад 2020 году нічога асаблівага.
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў сваім чарговым аглядзе зьвярнула ўвагу на тэндэнцыі ў палітычных рэпрэсіях у Беларусі. Пра што яны кажуць?
БЧБ-нявеста Іна Зайцава расказала Свабодзе, чаму ня хоча бліжэйшым часам вяртацца ва Ўкраіну.
Беларусы ваююць за Ўкраіну ня толькі ў складзе палку Кастуся Каліноўскага, але і ў рэгулярных войсках. 21-гадовы «Ліс» заключыў кантракт з УСУ яшчэ ў лістападзе 2021 году. Вайну ён сустрэў каля самага Крыму.
Якія аргумэнты за і супраць удару Ўкраіны па расейскіх вайсковых аб’ектах у Беларусі? Што можа быць падставай для такіх удараў? Якімі могуць быць іх наступствы? Якую пазыцыю займае ў гэтым пытаньні палітычнае кіраўніцтва Ўкраіны і Захаду?
Экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў Кацярына Сныціна расказала пра тое, дзеля чаго гуляе ў баскетбол зь беларусамі ў розных краінах сьвету, як адказвае на пытаньне «Калі мы пераможам?» і які выбар робяць беларускія спартоўцы падчас вайны.
Спадзяемся, вы пазнаяцé свой твар у люстэрку. А ці зможаце, гледзячы ў люстра, назваць усе часткі свайго аблічча па-беларуску? Тэст.
Загрузіць яшчэ