У кожнага народу набор імёнаў непаўторны. Сваіх пазнаюць па імёнах і на чужыне. Прыкладам, для беларусаў характэрнае народнае асваеньне імёнаў: Алесь, Марыля. Суіснуюць хрысьціянскія імёны усходняй і заходняй традыцыі — Іван і Ян, Лізавета і Альжбета. На жаль, нямала забыта: і бо навязвалі чужое, і бо самі выракаліся. Кароткі і пазнавальны ТЭСТ на веданьне беларускага іменаслову.
Не, Яўсей (па-беларуску таксама Аўсей, Асей) — іншае імя. Язэп і Восіп — беларускія нацыянальныя формы біблійнага габрэйскага імя Yōsef. Форма Язэп прыйшла праз заходнюю, лацінскую традыцыю (Joseph), Восіп — праз усходнюю, грэцка-бізантыйскую (Iosif). „Пашпартны“ Іосіф з расейскай, па-беларуску вымаўляецца цяжка. Памяншальная форма — Юзік.
Не. Гэта цёмны пэрсанаж расейскай гісторыі. А Язэп і Восіп — беларускія нацыянальныя формы біблійнага габрэйскага імя Yōsef. Форма Язэп прыйшла праз заходнюю, лацінскую традыцыю (Joseph), Восіп — праз усходнюю, грэцка-бізантыйскую (Iosif). „Пашпартны“ Іосіф з расейскай, па-беларуску вымаўляецца цяжка. Памяншальная форма — Юзік.
Так. Язэп і Восіп — беларускія нацыянальныя формы біблійнага імя, якое па-габрэйску Yōsef. Форма Язэп прыйшла праз заходнюю, лацінскую традыцыю (Joseph), Восіп — праз усходнюю, грэцка-бізантыйскую (Iosif). „Пашпартны“ Іосіф з расейскай, па-беларуску вымаўляецца цяжка. Памяншальная форма — Юзік.
Не, Якаў (беларуская форма Якуб) — зусім іншае імя. Да яго ня маюць дачыненьня Язэп і Восіп — беларускія нацыянальныя формы біблійнага габрэйскага імя Yōsef. Форма Язэп прыйшла праз заходнюю, лацінскую традыцыю (Joseph), Восіп — праз усходнюю, грэцка-бізантыйскую (Iosif). „Пашпартны“ Іосіф з расейскай, па-беларуску вымаўляецца цяжка. Памяншальная форма — Юзік.
Не, Ксавэра — зусім іншае імя, ажно ад баскаў (дарэчы, яго мужчынскую форму насіў ураган Хавіер). А Кася — свойская форма імя Кацярына (грэцкага паходжаньня). Дзьве знакамітыя ваджацяжныя вежы XIX ст. у Горадні маюць імёны Кася і Бася (ад імя Барбáра). На паэтычныя радкі Цёткі (Аляізы Пашкевічанкі) пра Касю Ігар Лучанок напісаў песьню, сьпявалі яе „Сябры“ (яшчэ ў даярмоленкавую эпоху).
Так. Гэта свойская форма імя Кацярына (грэцкага паходжаньня). Дзьве знакамітыя вадацяжныя вежы XIX ст. у Горадні маюць імёны Кася і Бася (ад імя Барбáра). На паэтычныя радкі Цёткі (Аляізы Пашкевічанкі) пра Касю Ігар Лучанок напісаў песьню, сьпявалі яе „Сябры“ (яшчэ ў даярмоленкавую эпоху).
Не, Каміля — іншае імя, рымскага паходжаньня (і яго насіла адважная дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча). А Кася — свойская форма імя Кацярына (грэцкага паходжаньня). Дзьве знакамітыя ваджацяжныя вежы XIX ст. у Горадні маюць імёны Кася і Бася (ад імя Барбáра). На паэтычныя радкі Цёткі (Аляізы Пашкевічанкі) пра Касю Ігар Лучанок напісаў песьню, сьпявалі яе „Сябры“ (яшчэ ў даярмоленкавую эпоху).
Не, нічога супольнага. Гэля — беларуская народная форма імя Алена (або Галена) ад грэцкага Helenē.
Так! Гэля — беларуская народная форма імя Алена (або Галена) ад грэцкага Helenē.
Не, нічога супольнага. Гэля — беларуская народная форма імя Алена (або Галена) ад грэцкага Helenē.
Не, Гальляш — гэта ж мужчынскае імя, варыянт імя Ільля. Гэля — беларуская народная форма імя Алена (або Галена) ад грэцкага Helenē.
Не, Тадэвуш (Фадзей, Хадзей) — зусім іншае імя арамэйскага паходжаньня. А Тодар гэта Хведар. І наадварот. Хрысьціянскае імя Theódoros (грэцк. ‘божы дар’) у беларускую мову прыйшло ўсходнім шляхам, праз стараславянскую мову (Феодоръ), не ўласьцівы беларускай народнай мове гук [Ф] перайшоў у ХВ. Тое ж імя ішло да нас і заходнім шляхам, праз лацінскую мову (Theodorus), атрымалася Тодар.
Так, Тодар гэта Хведар. І наадварот. Хрысьціянскае імя Theódoros (грэцк. ‘божы дар’) у беларускую мову прыйшло ўсходнім шляхам, праз стараславянскую мову (Феодоръ), не ўласьцівы беларускай народнай мове гук [Ф] перайшоў у ХВ. Тое ж імя ішло да нас і заходнім шляхам, праз лацінскую мову (Theodorus), атрымалася Тодар.
Ну не. Дарэчы, у Каталёніі, якая ня хоча быць правінцыяй Гішпаніі, карыду забаранілі як дзікі звычай. А Тодар гэта Хведар. І наадварот. Хрысьціянскае імя Theódoros (грэцк. ‘божы дар’) у беларускую мову прыйшло ўсходнім шляхам, праз стараславянскую мову (Феодоръ), не ўласьцівы беларускай народнай мове гук [Ф] перайшоў у ХВ. Тое ж імя ішло да нас і заходнім шляхам, праз лацінскую мову (Theodorus), атрымалася Тодар.
Не, Ждана — імя зусім іншае, славянскага паходжаньня. А адпаведнік Жанны — Яніна. Жаночая форма самага пашыранага ў многіх народаў імя — ад Ян. Француская Жанна ад Жан, украінская Іванна ад Іван, сэрбская Ёвана (Ёванка) ад Ёван. Усе яны ад грэцкага Iōánnēs, а яно ад габрэйскага біблійнага Jôḥānān. Называць Яніну па-свойску лепш Яня, бо і мяккі Н застаецца, і ня блытаецца з займеньнікам „яна“.
Так, Яніна. Жаночая форма самага пашыранага ў многіх народаў імя — ад Ян. Француская Жанна ад Жан, украінская Іванна ад Іван, сэрбская Ёвана (Ёванка) ад Ёван. Усе яны ад грэцкага Iōánnēs, а яно ад габрэйскага біблійнага Jôḥānān. Называць Яніну па-свойску лепш Яня, бо і мяккі Н застаецца, і ня блытаецца з займеньнікам „яна“.
Не, Жазэфіна зусім іншае імя, жаночая форма ад Жазэф (беларускі адпаведнік Язэп). А адпаведнік Жанны — Яніна. Жаночая форма самага пашыранага ў многіх народаў імя — ад Ян. Француская Жанна ад Жан, украінская Іванна ад Іван, сэрбская Ёвана (Ёванка) ад Ёван. Усе яны ад грэцкага Iōánnēs, а яно ад габрэйскага біблійнага Jôḥānān. Называць Яніну па-свойску лепш Яня, бо і мяккі Н застаецца, і ня блытаецца з займеньнікам „яна“.
Так. Каму? — Малой Аленцы. Калі не даесьць — застанецца мамцы. Успамінайма школьнае: у давальным і месным склонах назоўнікаў жаночага роду -к- чаргуецца з -ц- (пры бабульцы, касірцы; у кніжцы; перадай дачцэ́). Запомнім: -ке ў канцы слова НЕ БЫ-ВА-Е! (акрамя піркé ды пікé).
Не. Тут жа пытаньне: каму? — малой Аленцы. Калі не даесьць — застанецца мамцы. Успамінайма школьнае: у давальным і месным склонах назоўнікаў жаночага роду -к- чаргуецца з -ц- (пры бабульцы, касірцы; у кніжцы; перадай дачцэ́).
Ні ў якім разе! Запомнім: -ке ў канцы слова НЕ БЫ-ВА-Е! (акрамя піркé ды пікé). Каму марозіва? — малой Аленцы. Калі не даесьць — застанецца мамцы. Успамінайма школьнае: у давальным і месным склонах назоўнікаў жаночага роду -к- чаргуецца з -ц- (пры бабульцы, касірцы; у кніжцы; перадай дачцэ́).
Не. Наталька — (чый?) Натальчын. Прыналежныя формы так і ўтвараюцца: Аленка — (чый?) Аленчын. Мамчын сынок.
Так. Наталька — (чый?) Натальчын. Прыналежныя формы так і ўтвараюцца: Аленка — (чый?) Аленчын. Мамчын сынок.
Не. Па-беларуску памяншальная форма Наталька. А чый? Натальчын. Прыналежныя формы так і ўтвараюцца: Аленка — (чый?) Аленчын. Мамчын сынок.
Не. Юры VI (па-ангельску George VI). Імёны сьвятых і манархаў, як правіла, у кожнай мове ўжываюцца ў сваёй нацыянальнай форме. Гэта старажытная традыцыя Эўропы. Па-беларуску сьвяты Юры (які перамог цмока), папа Францішак.
Не. Юры VI (па-ангельску George VI). Імёны сьвятых і манархаў, як правіла, у кожнай мове ўжываюцца ў сваёй нацыянальнай форме. Гэта старажытная традыцыя Эўропы. Па-беларуску сьвяты Юры (які перамог цмока), папа Францішак.
Так, Юры VI (па-ангельску George VI). Імёны сьвятых і манархаў, як правіла, у кожнай мове ўжываюцца ў сваёй нацыянальнай форме. Гэта старажытная традыцыя Эўропы. Па-беларуску сьвяты Юры (які перамог цмока), папа Францішак.
Не. Дунін-Марцінкевіч — не псэўданім. А Кастусь Міцкевіч — вядома, Якуб Колас. Якуб — беларуская форма агульнахрысьціянскага імя габрэйскага паходжаньня (француская Жак, расейская Яков і г.д.). Творца спыніўся на гэтым псэўданіме, перабраўшы іншыя — таксама з характэрнымі беларускімі імёнамі: Тамаш, Тарас, Пятрусь, Марцін...
Не, паэт Алесь Гарун — гэта Аляксандар Прушынскі. А Кастусь Міцкевіч — вядома, Якуб Колас. Якуб — беларуская форма агульнахрысьціянскага імя габрэйскага паходжаньня (француская Жак, расейская Яков і г.д.). Творца спыніўся на гэтым псэўданіме, перабраўшы іншыя — таксама з характэрнымі беларускімі імёнамі: Тамаш, Тарас, Пятрусь, Марцін...
Вядома, Якуб Колас. Якуб — беларуская форма агульнахрысьціянскага імя габрэйскага паходжаньня (француская — Жак, расейская — Яков і г.д.). Творца спыніўся на гэтым псэўданіме, перабраўшы іншыя — таксама з характэрнымі беларускімі імёнамі: Тамаш, Тарас, Пятрусь, Марцін...
Не. Крапіва — гэта Кандрат Атраховіч. А Кастусь Міцкевіч — вядома, Якуб Колас. Якуб — беларуская форма агульнахрысьціянскага імя габрэйскага паходжаньня (француская Жак, расейская Яков і г.д.). Творца спыніўся на гэтым псэўданіме, перабраўшы іншыя — таксама з характэрнымі беларускімі імёнамі: Тамаш, Тарас, Пятрусь, Марцін...
Так. Маецца на ўвазе Максім, Янкаў сын. Імя па бацьку як абавязковая частка найменьня асобы даўно зьнікла ў беларускай мове, як і ў бальшыні эўрапейскіх. Але захавалася ў расейскай, таму ў савецкіх дакумэнтах была абавязковая графа „отчество“, якую нерасейцы спрабавалі запаўняць, не ламаючы сваіх традыцыяў.
Усё ж пісалі. Імя па бацьку як абавязковая частка найменьня асобы даўно зьнікла ў беларускай мове, як і ў бальшыні эўрапейскіх. Але захавалася ў расейскай, таму ў савецкіх дакумэнтах была абавязковая графа „отчество“, якую нерасейцы спрабавалі запаўняць, не ламаючы сваіх традыцыяў. Гарэцкі пісаўся Максім, Янкаў сын.
Не. Пісаўся ён Максім, Янкаў (сын). Імя па бацьку як абавязковая частка найменьня асобы даўно зьнікла ў беларускай мове, як і ў бальшыні эўрапейскіх. Але захавалася ў расейскай, таму ў савецкіх дакумэнтах была абавязковая графа „отчество“, якую нерасейцы спрабавалі запаўняць не на расейскі ўзор.
Не. Пісаўся ён Максім, Янкаў (сын). Імя па бацьку як абавязковая частка найменьня асобы даўно зьнікла ў беларускай мове, як і ў бальшыні эўрапейскіх. Але захавалася ў расейскай, таму ў савецкіх дакумэнтах была абавязковая графа „отчество“, якую нерасейцы спрабавалі запаўняць, не ламаючы сваіх традыцыяў. Варыянт Янучонак ‘сын Янкі’ мог быць таксама, але ён больш уласьцівы Полаччыне.
Не. 1) Андрэй 2) Тадэвуш 3) Банавэнтýра Касьцюшка. Прозьвішча — ад прадзеда Канстантына (Касьцюшы), а імёны, як вялося, у гонар ажно трох сьвятых, прычым перш яго ахрысьціла Андрэем маці. Імя Банавэнтура лацінскага паходжаньня, азначае ‘добры лёс’. У Беларусі сустракалася. Напрыклад, так назваў свайго сына гісторык і краязнаўца Аляксандар Ельскі. Але самым знакамітым носьбітам пакуль што сам Касьцюшка і ёсьць.
Амаль што. Але Буонароці — гэта Мікелянджэлё. Наш — Андрэй Тадэвуш Банавэнтýра Касьцюшка. Прозьвішча ад прадзеда Канстантына (Касьцюшы), а імёны, як вялося, у гонар ажно трох сьвятых. Імя Банавэнтура лацінскага паходжаньня, азначае ‘добры лёс’. У Беларусі сустракалася. Напрыклад, так назваў свайго сына гісторык і краязнаўца Аляксандар Ельскі. Але самым знакамітым носьбітам пакуль што сам Касьцюшка і ёсьць.
Так. Андрэй Тадэвуш Банавэнтýра Касьцюшка. Прозьвішча — ад прадзеда Канстантына (Касьцюшы), а імёны, як вялося, у гонар ажно трох сьвятых. Імя Банавэнтура лацінскага паходжаньня, азначае ‘добры лёс’. У Беларусі сустракалася. Напрыклад, так назваў свайго сына гісторык і краязнаўца Аляксандар Ельскі. Але самым знакамітым носьбітам пакуль што сам Касьцюшка і ёсьць.
Не. Андрэй Тадэвуш Банавэнтýра Касьцюшка — рэальны герой, ня з мульціка. Прозьвішча — ад прадзеда Канстантына (Касьцюшы), а імёны, як вялося, у гонар ажно трох сьвятых. Імя Банавэнтура лацінскага паходжаньня, азначае ‘добры лёс’. У Беларусі сустракалася. Напрыклад, так назваў свайго сына гісторык і краязнаўца Аляксандар Ельскі. Але самым знакамітым носьбітам пакуль што сам Касьцюшка і ёсьць.