Дроны запускаліся хвалямі і рухаліся ў розных кірунках малымі групамі. У большасьці рэгіёнаў абвяшчалі паветраную трывогу.
Палітзьняволены журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык працуе ў Наваполацкай калёніі на лесапілцы. Колькасьць прачытаных за кратамі за няпоўныя два гады кніг перасягнула сотню. Асабліва яго ўразіла апавяданьне «Вязень» Барыса Сачанкі.
Год і восем месяцаў ідзе вайна ва Ўкраіне. За гэты час, абараняючы Ўкраіну, загінулі сама меней 35 беларускіх добраахвотнікаў. Паразмаўлялі з двума добраахвотнікамі палку Каліноўскага пра тое, як вайна зьмяніла іх погляды і пляны.
Лісты палітвязьням 2 лістапада ў Міжнародны дзень спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супраць прадстаўнікоў СМІ адправіла амбасада Нямеччыны ў Менску.
2 лістапада спаўняецца 30 год журналістцы «Белсату» і палітзьняволенай Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай), якую рэжым Лукашэнкі пакараў за стрым з «плошчы Перамен» 15 лістапада 2020 году.
Калісьці Аляксандар называў сябе нацыяналістам, гаварыў па-беларуску і асуджаў рэпрэсіі, цяпер жа захапляецца Сталіным і зычыць перамогі Расеі ў вайне ва Ўкраіне.
У беларускай сеткі «Востраў чысьціні і смаку» перастала працаваць дастаўка. Раней заснавальнікаў затрымлівалі сілавікі. Паглядзелі, што адбываецца зь сеткай.
Ці ідэнтычная старая Літва Літве сёньняшняй? Ці бачаць у Літве розьніцу паміж тэрмінамі «літвін» і «літовец»? Як Полацак далучыўся да гэтай дзяржавы — мірна ці быў заваяваны? І ці магчыма наогул паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам?
Афіцыйна праваслаўных беларускіх сьвятых у разы больш, чым каталіцкіх. Прычына — у складанасьці працэдуры. Таксама сьвятары патлумачылі Свабодзе, ці можна лічыць сьвятымі палітвязьняў, якія загінулі ў турме.
Праблема ахоўнай зоны Курапатаў і захаваньня гістарычнай памяці пра масавыя забойствы ва ўрочышчы застаецца актуальнай больш як тры дзесяцігодзьдзі.
Музыкам гурту Tor Band прысудзілі ад 7,5 да 9 гадоў зьняволеньня. Расказваем, хто вынес такі прысуд і хто выступаў абвінаваўцам.
Як зрабіць так, каб Беларусь не засталася за «жалезнай заслонай»? Чаму некаторыя амэрыканскія палітыкі баяцца поўнай паразы Расеі? Ці можа Ўкраіна перамагчы, калі Захад не павялічыць пастаўкі зброі? На пытаньні Радыё Свабода адказаў генэрал Бэн Годжэс, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе.
1 лістапада ў Менску пад эгідай СНД адбудзецца другое пасяджэньне камісіі дзіцячых амбудсмэнаў, якую ініцыявала ўпаўнаважаная пры прэзыдэнце Расеі ў правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова.
Палітвязень Уладзімер Гундар ужо адбывае пакараньне ў выглядзе 20 гадоў калёніі.
У 2020 годзе беларускі тэнісіст Максім Мірны асудзіў гвалт супраць пратэстоўцаў, а ў 2023-м ён прыехаў у Беларусь і выказаў шкадаваньні аб сваёй ранейшай пазыцыі.
29 кастрычніка тэлеграм-канал ПВК «Вагнэр» паведаміў аб пераходзе фармаваньня пад кіраваньне Расгвардыі.
Тыдзень таму Расея атакавала тэрыторыю паблізу Хмяльніцкай АЭС, тады безь сьвятла засталіся амаль 2 тысячы жыхароў.
Ужо ў сераду пачынаецца новы месяц, лістапад. Зь ім разам — новы бюджэт пражытковага мінімуму, цэны і іншае. Свабода паглядзела, што зьменіцца для беларусаў у апошні месяц восені.
Пагаварылі зь бізнэсоўцамі пра ўмовы працы ў Беларусі і за мяжой.
Прафсаюзны актывіст у зьняволеньні пакутуе ад ныркавай недастатковасьці.
Якія пагромы магчымыя ў Беларусі? Якія карані антысэмітызму і пры якіх умовах ён прымае агрэсіўныя формы? Як прапаганда выклікае нянавісьць людзей да розных групаў — габрэяў, палякаў, так званых «зьбеглых»?
«Маем надзею, што ўрокі гісторыі будуць засвоеныя», — адзначаецца ў паведамленьні прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.
Сьвятара затрымалі 23 верасьня 2023 году падчас спробы прадаць два пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы «Ігла» і боепрыпасы да іх за 111 тысяч грыўняў.
Улады асудзілі Вадаласкую на 2,5 года «хіміі». Праваабаронцы назвалі прысуд палітычна матываваным.
Гарадзенка Кацярына Еўдакімава-Енджэеўская вырабляла драўляныя цацкі ў Беларусі амаль 6 гадоў. Сёлета ў ліпені сям’я пераехала ў Польшчу. Рамесьніца расказала Свабодзе, ці лёгка перавезьці сваю справу ў іншую краіну.
Звычайна дыктатары, імкнучыся пазьбегнуць адказнасьці за ўчыненае, любымі спосабамі стараюцца ўтрымліваць уладу пажыцьцёва.
У канцы кастрычніка, на гадавіну савецкіх расстрэлаў нацыянальнай інтэлігенцыі і напярэдадні дня Дзядоў, беларусы ўспамінаюць творцаў, забітых камуністычнай уладай.
Восень памалу пераходзіць у зіму. Сэзон халадоў прымушае людзей часьцей зьбірацца ў закрытых памяшканьнях. Разам з гэтым расьце і рызыка заразіцца новымі штамамі каранавірусу, які нікуды ня зьнік.
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны cустрэўся з Лукашэнкам, Лукашэнка сустрэўся з моладзьдзю, дзе агучыў некалькі кансьпіралягічных тэорый аб тым, як збавіў сьвет ад ядзернай вайны.
«Мы павінны разумець небясьпеку калянізацыі, каб нас больш ніколі не падманвалі славянафільскай рыторыкай пра „братэрства“, за якой стаіць цынічная імпэрская стратэгія».
Па словах Леаніда Судаленкі, які адбываў пакараньне ў адной калёніі са Знакам, былога адваката маглі справакаваць на парушэньне.
Як паведамілі Свабодзе з трох розных крыніц, ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Павал Горбач з пазыўным «Борт».
Віталь Патліс, напэўна, першы вядомы беларус, якога вызвалілі з турмы празь беларускую мову. У Расеі Патлісу далі тры гады за махлярства. Аднак ён давёў, што кепска валодае расейскай мовай, на якой ішоў працэс. І прысуд скасавалі.
Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію Свабодзе расказала пра намаганьні дзеля вызваленьня палітвязьняў, стаўленьне беларусаў да Эўразьвязу і NATO, аўдыт яе офісу, «пашпарт Новай Беларусі», а таксама што чуваць пра зьняволенага мужа і як пераносяць разлуку зь ім дзеці.
У этэры Свабоды Premium аналітык Сяргей Чалы расказаў пра тое, як робіцца грамадзка-палітычнае шоў «Ноч з Чалым» і што чакае аўдыторыю.
Што ў Літве думаюць пра шматэтнічны і шматканфэсійны характар Вялікага Княства Літоўскага? Якія этнасы былі тытульнымі народамі Княства? Як Полацак далучыўся да гэтай дзяржавы — мірна ці быў заваяваны? І ці магчыма наогул паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам?
Паэтка і перакладчыца расказала, чаму важна трымаць беларускую тэму на парадку дня.
Гэтыя краіны перадаюць Расеі зброю і боепрыпасы для падтрыманьня вайны ва Ўкраіне.
Інгрыда Шыманіце ня выключыла, што ў працэсе разгляду ў Сейме пытаньня аб працягу дзеяньня закону дэпутаты змогуць унесьці свае прапановы па ўвядзеньні больш жорсткіх абмежаваньняў.
Больш за два гады ў падпольным становішчы. «Я думала, як ня трапіць з радзільні ў турму», — кажа Аліна.
Тэрмін «Эўропа» міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік выкарыстоўвае як сынонім паняцьця «Захад».
Яшчэ адным пунктам парадку дня саміту лідэраў ЭЗ стане перагляд доўгатэрміновага бюджэту да канца году, каб забясьпечыць працяг фінансавай дапамогі Ўкраіне.
Беларускія дэпутаты прынялі новую норму заканадаўства аб зьмяшчэньні ў ЛПП. З 26 студзеня 2024 году ўступае ў сілу новаўвядзеньне — спрошчаная працэдура зьмяшчэньня ў ЛПП. Дастаткова будзе двух «п’яных» правапарушэньняў, каб атрымаць накіраваньне ў «прафілякторый».
Тэлеграм-каналы Васкрасенскага і «Круглага стала дэмакратычных сілаў» не аднаўляюцца месяцамі. Даведаліся, чаму.
Напад групоўкі ХАМАС на Ізраіль узарваў мір на Блізкім Усходзе. Хто на чыім баку ў гэтым канфлікце — на гэтае пытаньне вымушаныя адказваць усе дзяржавы сьвету.
Гэта трэці інцыдэнт на станцыі праз расейскія абстрэлы з пачатку ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Дзясяткі рабочых ва ўкраінскім горадзе Ірпень аднаўляюць дарогі і дамы, разбураныя пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў лютым 2022 году. Большая частка прыгараду Кіева была разбураная падчас кароткай, але жорсткай акупацыі.
Страйковец буйнога заводу дапамагае маці, хворай на рак. У размове са Свабодай ён расказвае, як выглядае сёньня жыцьцё ўдзельніка пратэстаў 2020 году.
Што рабіць, калі ідэолягі на працы прымушаюць уступаць у партыю «Белая Русь» ці Беларускі саюз жанчын? Ці можна плённа скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях?
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН пачынаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены.
Загрузіць яшчэ