Казлоў з АГП і Кастусёў з БНФ знаходзяцца за кратамі, Барысаў з БСДП выехаў за мяжу, а Калякін са «Справядлівага сьвету» і Чэрачань з «Грамады» ўсё яшчэ ў Беларусі.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Дзьмітрыеў піша з калёніі: «Муракамі, Фройд і П’юза з „Хросным бацькам“ сталі тут маёй кампаніяй».
Тацяна Гацура-Яворская выехала зь Беларусі ва Ўкраіну ад палітычнага перасьледу ўжо пасьля 24 лютага 2022 году. У Кіеве яна заснавала арганізацыю «Ланка».
Цяпер найбольш жорсткія баі адбываюцца пад Бахмутам і Аўдзееўкай у Данецкай вобласьці, і ў Запароскай вобласьці.
Як паведаміла расейскае выданьне «База» (і гэтае паведамленьне перадрукавалі расейскія прапагандысцкія СМІ), беларус нібыта спрабаваў падарваць аўтамабіль расейскага вайскоўца.
Журналісты расейскага выданьня «Важные истории» знайшлі ў сацыяльных сетках адпаведныя абвесткі і зьвязаліся зь вэрбавальнікамі.
Мінулая ноч была самай ціхай у тылавых гарадах Украіны.
На каго разьлічаны прапагандысцкі фільм «На другом берегу» і ці можна яго лічыць пасьпяховым ідэалягічным прадуктам? Якім чынам улады забясьпечваюць поўныя залі?
Мацьвей Бяляй адседзеў паўгода ў сьледчым іазалятары, і яго вызвалілі да суду. Але пасьля выхаду на волю ён даведаўся аб прызначэньні іншага судовага пасяджэньня, на якім будуць разглядаць пытаньне аб ягонай дэпартацыі.
У Міністэрстве абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што любое істотнае скарачэньне ваенных выдаткаў у будучыні, хутчэй за ўсё, прывядзе да ліквідацыі галоўнага рухавіка эканамічнай дзейнасьці Расеі ва ўмовах санкцый.
Беларус Іван Тамашэвіч з пазыўным «Менавіта» служыў у палку Каліноўскага і ІІ Інтэрнацыянальным легіёне ад сакавіка 2022 да чэрвеня 2023 году.
Неабмежаваная ўлада з часам вельмі істотна мяняе таго, хто яе мае. Гэта датычыць многіх сфэр чалавечага жыцьця, у тым ліку і стаўленьня да таго, як дапушчальна паводзіць сябе ў грамадзтве і, сярод іншага, у якім выглядзе зьяўляцца перад публікай.
Пагутарылі са стваральніцай беларускай прасторы «аКсяродак» Аксанай Акуневіч пра стварэньне беларускай школкі ў Батумі, навучаньне дзяцей і актыўнасьць дыяспары.
У Варшаве адкрылася выстава, прысьвечаная беларускім жанчынам. Даведаліся ў мастачкі Ганны Каран, як прыйшла ідэя праекту, як праходзіла праца над творамі і якія далейшыя пляны.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч тлумачыць, чаму Лукашэнкі не было на форуме ў Пэкіне, навошта ў Беларусь прыяжджалі візытэры зь Вэнэсуэлы і Ірану і што перашкаджае кіраўніку Беларусі адмяніць сьмяротнае пакараньне.
У Беларусі мяняюцца правілы для вайсковаабавязаных: позвы праз СМС, большыя штрафы, зьмены тычацца службы па кантракце і адтэрміноўкі ад мабілізацыі. Навошта гэта ўладам, ці адпавядаюць зьмены міжнародным юрыдычным нормам і каго яны закрануць у Беларусі найперш?
«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» паведаміла, што першая група сілавікоў Лукашэнкі абвешчаная ў міжнародны вышук.
Лукашэнкі не было на форуме ў Пэкіне «Адзін пояс — адзін шлях». Паглядзелі, што адбываецца ў беларуска-кітайскіх стасунках.
Сяргей Наеў паведаміў, што Расея на сваёй тэрыторыі з паўночнага кірунку Ўкраіны сканцэнтравала каля 19 тысяч сваіх вайскоўцаў. У той жа час, паводле яго, украінскі бок пакуль ня бачыць прыкметаў фармаваньня ўдарных груповак войскаў.
Гарадзенка Аляксандра Ханевіч паляцела ў адпачынак у Ізраіль. Там яе засьпела вайна. 71-гадовая блогерка пасьпела павалянтэрыць для вайскоўцаў і першай сярод беларусаў вылецела з Ізраілю ў часовы дом у Польшчу.
З Ізраілю ў Беларусь цяпер выбіраюцца праз Грузію, Кіпр, Расею, Турэччыну, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Цэны на квіткі вагаюцца ад 300 да 1200 эўра.
Падаўжаюць тэрмін за кратамі, выкарыстоўваючы артыкул 411 Крымінальнага кодэксу «Злоснае непадпарадкаванае патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі».
Да гэтага ізраільскія сілы некалькі разоў арыштоўвалі Хасана Юсэфа. Ён правёў у ізраільскіх турмах агулам 24 гады паводле розных абвінавачаньняў.
Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна прагназуе, што будзе ў Беларусі з інфляцыяй і курсам даляра, і тлумачыць, да чаго можа прывесьці нястача кадраў у беларускай эканоміцы.
Імя загінулага беларуса не называюць.
19 кастрычніка віцэ-прэм’ер гандлю і інтэграцыі Казахстану Кайрат Тарэбаеў паведаміў, што з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Казахстан спыніў пастаўку 106 відаў прадукцыі ў Расею на падставе міжнародных санкцый.
Беларускія ўлады зьліквідавалі паўтары тысячы грамадзкіх арганізацый. Нядаўна стала вядома пра ліквідацыю камітэту «Дзеці Чарнобыля». Ці адновіцца грамадзянская супольнасьць у Беларусі калі-небудзь?
Сьцьвярджаюць, што Лукашэнка адхіліў шэраг заяў іншаземцаў на атрыманьне беларускага грамадзянства ад тых асобаў, якія «неаднаразова парушалі заканадаўства Беларусі за час пражываньня» на беларускай тэрыторыі.
«Мы хочам, каб Ізраіль і Ўкраіна перамаглі ў гэтай барацьбе. Тэрарысты павінны заплаціць вялікую цану. Калі дыктатары ня плацяць за свае злачынствы, то гэта прыводзіць да яшчэ большых разбурэньняў», — заявіў Джо Байдэн.
Штрафы за няяўку — больш за 1110 рублёў, позву змогуць уручаць дзе заўгодна, хоць на вуліцы. Разьбіраемся зь юрыстамі, што хочуць зьмяніць у правілах прызыву і навошта.
На афіцыйным сайце Цэнтральнага аўтавакзалу ў Менску інфармацыі пра гэты рэйс пакуль няма.
Раней Казахстан не абвяшчаў, што далучыўся да санкцый Эўрапейскага зьвязу супраць Беларусі.
Тым часам у СБУ заявілі аб стварэньні Расейскай праваслаўнай царквой «праваслаўных ПВК».
Рэвалюцыі заўсёды робяцца ўнутры краіны, а ня звонку. Палітычная эміграцыя — гэта каштоўная рэзэрва ці трэнавальны лягер, але так ці інакш выгнаньнікі могуць быць толькі групай падтрымкі для руху ўнутры краіны і займацца падрыхтоўкай да вяртаньня ў Беларусь.
Іван Коўган нарадзіўся ў Капыльскім раёне. Штогод імкнуўся прыяжджаць на радзіму. У Беларусі яго і пахавалі.
Экспэрты ISW мяркуюць, што «ўкраінскія сілы стварылі пляцдарм у левабярэжнай часцы Херсонскай вобласьці, прыдатны для далейшага манэўру значных мэханізаваных сіл».
Наколькі сур’ёзна стаіць праблема «літвінства»? Ці сапраўды пад тэорыямі літвінаў няма гістарычных падстаў? І як праблема «літвінства» можа быць вырашаная ў будучай вольнай Беларусі? Пра гэта разважае намесьнік рэдактара часопісу «Наша гісторыя», кандыдат гістарычных навук Аляксандар Пашкевіч.
28-гадовы Алесь раней ваяваў за Ўкраіну, а бацька траіх дзяцей Захар да вайны працаваў інжынэрам. Як пачуваюцца ўраджэнцы Беларусі ў ізраільскім войску і калі чакаюць сканчэньня вайны?
Рашэньне аб імпічмэнце патрабуе галасоў як мінімум 100 дэпутатаў парлямэнту. Іх не сабралі.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін падзякаваў Шайгу за перадачу Беларусі «сучасных узораў узбраеньня і вайсковай тэхнікі», што дазволіла павялічыць баявы патэнцыял беларускай арміі.
Чым тлумачыцца адсутнасьць Аляксандра Лукашэнкі ў Пэкіне на форуме «Адзін пояс — адзін шлях»? Найбольш верагодная прычына: не атрымалася скласьці такую праграму візыту, якая б яго задаволіла.
Грамадзяніну Беларусі інкрымінуюць частку 4 артыкула 185 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — крадзеж ва ўмовах ваеннага становішча. Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў.
Найбольшыя тэрміны атрымалі тыя колішнія «бэркутаўцы», якіх Украіна перадала Расеі ў рамках першага пасьля прыходу Ўладзіміра Зяленскага да ўлады абмену ваеннапалоннымі.
Па стане на 18 кастрычніка ў Беларусі 1485 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Улады Курскай вобласьці гэта зьняпраўдзілі.
Форум быў арганізаваны беларускай дыяспарай, ён прайшоў у South Bank University. На ім выступіла Сьвятлана Ціханоўская.
У Запарожжы дагэтуль разьбіраюць завалы, пад якімі могуць знаходзіцца пацярпелыя.
Цяпер расейскае камандаваньне будзе вымушана ўлічваць патэнцыйнае выкарыстаньне Украінай ракет ATACMS пры прыняцьці апэратыўных і тактычных рашэньняў аб разьмяшчэньні сваёй тэхнікі, незалежна ад частаты такіх удараў.
Жонку палітвязьня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка затрымалі раніцай 18 кастрычніка ў яе дома ў Баранавічах.
Загрузіць яшчэ