Прысуды прадстаўнікам беларускай апазыцыі «неапраўданыя, несправядлівыя і зьяўляюцца палітычным самаўпраўствам прэзыдэнта Лукашэнкі», — заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле ў часе візыту ў Калінінград.
Прысуды беларускім апазыцыянэрам закрываюць прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку шлях да збліжэньня з Эўропай, заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Расея нэгатыўна ставіцца да прысудаў, вынесеных беларускім апазыцыянэрам, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Расея лічыць немэтазгоднымі санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Дэмакратызацыя Беларусі і краін Паўночнай Афрыкі будзе адной з галоўных тэмаў візыту прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Польшчу.
«Прысутнасьць у цэнтры Эўропы рэпрэсіўнай дыктатуры... шмат гадоў запар раздражняла ўрады Захаду. Аднак цяпер дыктатар зрабіў шэраг выключна памылковых крокаў», – піша ў рэдакцыйным артыкуле The Washington Post.
Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў, сябра парлямэнцкага камітэту па замежных справах Франц Цёнэс узяў шэфства над беларускім палітвязьнем Міколам Статкевічам.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз разглядаюць дадатковыя санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта заявіў у сераду намесьнік дзяржсакратара ЗША у пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» выказала занепакоенасьць тым, што кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі.
Украіна занепакоеная жорсткім прысудам экс-кандыдату на прэзыдэнта Беларусі Андрэю Саньнікаву, -- паведамляе газэта "Ўкраінская праўда".
«Жахлівым прэцэдэнтам для дэмакратыі» назваў прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Андрэю Саньнікаву прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Петрас Эфтімію. Ягоную спэцыяльную заяву сёньня распаўсюдзіла прэсавая служба ПА АБСЭ.
Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Мэўлют Чавушаглу рашуча асуджае судовыя працэсы над былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі ды іншымі ўдзельнікамі масавай акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску.
Дыпляматы Эўразьвязу ў Менску склалі і пераслалі ў Брусэль папярэдні сьпіс асобаў і прадпрыемстваў у Беларусі, у дачыненьні да якіх разглядаецца магчымасьць увядзеньня эканамічных санкцыяў.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі заявіў, што прысуды, вынесеныя фігурантам крымінальнай справы 19 сьнежня, "ня могуць не выклікаць пытаньняў".
У заходнім друку сёньня шмат водгукаў на першы прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі.
"Прысуд Саньнікаву настолькі ж трагічны, як і абсурдны. Дыктатар Лукашэнка пакараў яго... толькі таму, што Саньнікаў заклікаў да дэмакратыі і вольных выбараў", заявілі старшыня фракцыі нямецкага бундэстагу Ю.Трытын і каардынатар па пытаньнях усходнеэўрапейскай палітыкі М.Бэк.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан асудзіла прысуд Андрэю Саньнікаву і заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць палітычна матываваныя судовыя працэсы.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША заявіў, што “ЗША асуджаюць прысуд, вынесены 14 траўня кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і іншым беларускім дэмакратычным актывістам”.
Міністр замежных спраў Нямеччыны, вольны дэмакрат Гіда Вэстэрвэле асудзіў суботні прысуд Андрэю Саньнікаву і ды іншым апазыцыянэрам.
Міністар Вялікай Брытаніі ў справах Эўропы Дэвід Лідзінгтон выказаў занепакоенасьць прысудам Андрэю Саньнікаву і заявіў пра салідарнасьць з палітзьняволенымі.
Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу і Злучаных Штатаў імгненна адрэагавала на прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і яшчэ чатыром беларускім апазыцыянэрам.
Нямецкі ўрад выказвае заклапочанасьць у сувязі з палітычнымі працэсамі над удзельнікамі мірнай акцыі 19 сьнежня. "Гэта людзі, якія мужна заявілі пра свае перакананьні, выступілі за свабоду і дэмакратыю.
Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЭЗ у Беларусі Жан Эрык Хальцапфель. Эўразьвяз уважліва сочыць за хадой судовых працэсаў і лічыць іх палітычна матываванымі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з лістом, у якім зьвярнула ўвагу на становішча Андрэя Саньнікава.
У штогадовай справаздачы аб стане правоў чалавека Amnesty International характарызуе Беларусь як краіну сьмяротнае кары, уціску правоў чалавека, прыгнёту свабоды слова і сходаў.
Эўрапарлямэнт заклікаў кіраўніцтва Эўразьвязу пашырыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, улучна з увядзеньнем адрасных эканамічных санкцыяў.
Сёньня ў Страсбуры дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту абмяркуюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Дэбаты пройдуць у рамках веснавой сэсіі Эўрапарлямэнту. Па выніках абмеркаваньня чакаецца прыняцьце спэцыяльнай рэзалюцыі.
Дзеяньні беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі зрабілі непазьбежнымі санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі.
Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу, што акрэдытаваныя ў Менску, а таксама прадстаўнік дыпмісіі ЗША сёньня ўсклалі чырвоныя гвазьдзікі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Менску.
10 траўня ў сталіцы Фінляндыі Хэльсынкі ў Нацыянальным тэатры адбудзецца “Вечар свабоды Беларусі”. Са сцэны тэатру прагучаць вершы былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і аповед пра сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі
"Беларусь у нашым разуменьні — таталітарная, недэмакратычная сыстэма."
Такую заяву ў сувязі з выракам, які неўзабаве будзе вынесены былому кандыдату на прэзыдэнта Андрэю Саньнікаву, зрабіла дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк.
Сёньня ў Польскім інстытуце міжнародных адносін у Варшаве адбылася сустрэча экспэртаў, палітыкаў і дыпляматаў, прысьвечаная вынікам эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва.
З нагоды Міжнароднага дня свабоды друку, які адзначаўся 3 траўня, кіраўнікі Хэльсынкскай камісіі ЗША зьвярнулі ўвагу на трывожныя тэндэнцыі, якія пагражаюць свабодзе прэсы ў некаторых краінах АБСЭ.
У Брусэлі 3 траўня прайшло першае паседжаньне парлямэнцкай асамблеі "Ўсходняга партнэрства "(Эўранэст). Аднак парлямэнтары зь Беларусі на першае паседжаньне не запрошаныя.
Парлямэнтары з Беларусі на першае паседжаньне Эўранэста, якое адбываецца ў Брусэлі сёньня, не запрошаныя – ЭЗ выступіў супраць іх удзелу з прычыны жорсткага падаўленьня акцыі пратэсту ў Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
Толькі адзін з шасьці жыхароў Зямлі жыве ў краіне, дзе СМІ свабодныя і незалежныя. Такая выснова зробленая ў сёлетнім штогадовым дакладзе арганізацыі Freedom House, які быў абнародаваны сёньня ў Вашынгтоне.
Дэпутат нямецкага бундэстагу Крыстаф Штрэсэр, каардынатар працоўнай групы па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе сацыял-дэмакратычнай парлямэнцкай фракцыі ў нямецкім парлямэнце заявіў пра шэфства над палітзьняволеным Аляксандрам Атрошчанкавым.
Беларуская дэлегацыя ня будзе прысутнічаць на саміце "Усходняга партнэрства" у Варшаве, які заплянаваны на канец верасьня. Пра гэта, як перадае польскае агенцтва PAP, заявілі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Марэк Мігальскі ўзяў "шэфства" над палітзьняволеным Зьмітром Бандарэнкам у рамках кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco.
Эўрапейская камісія ня мае намеру камэнтаваць заяву Аляксандра Лукашэнкі на адрас прэзыдэнта ЭК Жазэ Мануэля Барозу.
МЗС Украіны выступіў з заявай, у якой выказваецца абурэньне “беспрэцэдэнтна некарэктнымі камэнтарамі” Аляксандра Лукашэнкі, выказанымі ім сёньня на Гомельшчыне.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан заклікаў улады РБ вызваліць усіх зьняволеных з палітычных матываў. Гэта ня толькі пазыцыя ЗША, але і Эўразьвязу, і Расеі, адзначыў ён.
Эўранэст або парлямэнцкае згуртаваньне Ўсходняга Партнэрства зьбярэцца на сваё першае паседжаньне 3 траўня ў Брусэлі – паведаміў ПАП эўрадэпутат Яцак Сарыюш-Вольскі.
Журналісты газэты «Tygodnik Podhalański» з гораду Закапанэ пачалі сёньня акцыю ў падтрымку гарадзенца Андрэя Пачобута, карэспандэнта польскага выданьня «Gazeta Wyborcza».
РФ лічыць немэтазгодным накіраваньне дакладчыкаў АБСЭ для вывучэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі – заявіў намесьнік афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі Аляксей Сазонаў.
Сёньня Камітэт у замежных справах Кангрэсу ЗША будзе разглядаць «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі». У сераду гэты дакумэнт быў ухвалены адным з падкамітэтаў.
Артыкул Саймана Шустэра пад такой назвай зьявіўся ў апошнім нумары амэрыканскага тыднёвіка Time.
Рада Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу не прыняла "ніякіх афіцыйных рашэньняў" адносна Беларусi.
Загрузіць яшчэ