«Прысутнасьць у цэнтры Эўропы рэпрэсіўнай дыктатуры - былой савецкай рэспублікі Беларусі, якой жорстка кіруе мэгаламан Аляксандр Лукашэнка, - шмат гадоў запар раздражняла ўрады Захаду. Аднак цяпер дыктатар зрабіў шэраг выключна памылковых крокаў, што ставіць яго, магчыма, у самае цяжкае становішча за ўсе 17 гадоў яго знаходжаньня ва ўладзе, і дае Злучаным Штатам і іх эўрапейскім саюзьнікам магчымасьць, якую ім ня варта прапускаць», – піша ў рэдакцыйным артыкуле The Washington Post.
Непрыемнасьці сп. Лукашэнкі пачаліся ў мінулым сьнежні, калі ён, паабяцаўшы правесьці сумленныя прэзыдэнцкія выбары ў абмен на 3,6 мільярда даляраў заходняй дапамогі, нахабна сфальсыфікаваў галасаваньне. Калі дзясяткі тысяч беларусаў сабраліся ў цэнтры Менску, каб пратэставаць супраць фальсыфікацый, ён нацкаваў на іх міліцыю. Сотні чалавек былі арыштаваныя, у тым ліку сем зь дзевяці яго супернікаў на прэзыдэнцкіх выбарах.
У апошнія тыдні быў арганізаваны шэраг паказальных працэсаў супраць лідэраў апазыцыі, і, у прыватнасьці, супраць пяці кандыдатаў у прэзыдэнты. Пакуль турэмныя тэрміны атрымалі 22 чалавекі, уключаючы галоўнага суперніка Лукашэнкі Андрэя Саньнікава, асуджанага ў мінулую суботу да пяці гадоў зьняволеньня. Сп. Лукашэнка сьцьвярджае, што ён зьнішчыў "пятую калёну" Захаду, і апраўдвае свае дзеяньні, спасылаючыся на таямнічы тэракт у менскім мэтро, у выніку якога загінулі 14 чалавек і 200 былі параненыя і які, як лічаць некаторыя прадстаўнікі апазыцыі, мог быць падстроена самім рэжымам.
Дзіўным чынам сп. Лукашэнка сам падкрэсьліў сваю ўразьлівасьць у сакавіцкім інтэрвію рэдактару Washington Post Лэлі Ўэймэт, сказаўшы, што «ў Беларусі і ў Лукашэнкі няма рэсурсаў, каб быць дыктатарам».Фактычна, рэжым, які абяцаў перад выбарамі сур'ёзна падвысіць зарплату дзяржаўным службоўцам, цяпер сутыкнуўся з каляпсам эканомікі, выкліканым няздольнасьцю Беларусі прыцягнуць замежнае фінансаваньне. Кошт беларускай валюты зьнізіўся на мінулым тыдні на 50%, прадпрыемствы зачыняюцца, распаўсюджваецца дэфіцыт.
Расея, якая звычайна прыходзіла на дапамогу Беларусі, на гэты раз займае жорсткую пазыцыю. Яна пакуль прытрымлівае свае крэдыты і нават асудзіла палітычныя працэсы. Справа, вядома, ня ў тым, што Масква адкрыла для сябе ідэю правоў чалавека, - хутчэй, прэм'ер-міністар Уладзімір Пуцін, які даўно ня любіць сп. Лукашэнку, імкнецца прымусіць яго прадаць буйныя дзяржаўныя кампаніі расейскім інвэстарам і ўмацаваць палітычную залежнасьць Беларусі ад Крамля.
У мінулым сп. Лукашэнка заляцаўся да Захаду, каб супрацьстаяць Пуціну. Аднак заходнія ўрады больш не павінны паддавацца на гэтую тактыку. Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз ужо наклалі санкцыі на больш за 170 беларускіх службоўцаў за фальсыфікацыю выбараў і гвалт пасьля іх. На працэсы супраць апазыцыі яны павінны адказаць яшчэ больш жорсткімі захадамі. У прыватнасьці, эўрапейскім міністрам замежных спраў на іх нарадзе, якая адбудзецца ў панядзелак, варта ўвесьці санкцыі супраць буйных дзяржаўных фірмаў, - уключаючы нафтавыя, калійныя і зброевыя кампаніі, - на якіх трымаецца дыктатура. Яны павінны таксама даць зразумець сп. Пуціну, што, калі ён праглыне Беларусь зь яе актывамі, гэта скампрамэтуе расейскія прапановы аб стратэгічным партнэрстве з Эўразьвязам.
Са свайго боку адміністрацыі Абамы варта зрабіць Беларусь праверкай для «перазагрузкі» адносінаў з Расеяй. Масква і Вашынгтон павінны дамовіцца аб агульнай пазыцыі па Беларусі і запатрабаваць ад сп. Лукашэнкі, каб ён - пад пагрозай банкруцтва і ізаляцыі - вызваліў палітвязьняў і правёў сапраўдныя палітычныя і эканамічныя рэформы.