«Гэта найгоршая заява, якую мог зрабіць Зяленскі, і Амэрыка доўга з гэтым мірыцца ня будзе! Гэта тое, пра што я казаў: гэты хлопец ня хоча, каб быў мір, пакуль яго падтрымлівае Амэрыка, і Эўропа на сустрэчы зь Зяленскім катэгарычна заявіла, што ня можа зрабіць гэтую працу бяз ЗША. Напэўна, гэта ня вельмі добрая заява з пункту гледжаньня дэманстрацыі сілы супраць Расеі», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social, дадаўшы спасылку на заяву Зяленскага.
Сустрэча паміж прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне 28 лютага скончылася рэзкай спрэчкай у жывым этэры, пасьля чаго далейшая сустрэча была адмененая. Трамп у сваёй сацсетцы заявіў, што Зяленскі «можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру».
Форум