Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША заявіў, што “ЗША асуджаюць прысуд, вынесены 14 траўня кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і іншым беларускім дэмакратычным актывістам”.
У заяве выканаўцы абавязкаў намесьніка прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Марка Тоўнэра гаворыцца: “Мы лічым палітчнымі зьняволенымі пяцёх кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду – Уладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Уса, і іншых актывістаў, у дачыненьні да якіх ідзе судовае разьбіральніцтва… Жорсткія прысуды, вынесеныя 14 траўня, а таксама цяперашнія суды ёсьць відавочна палітычна матываванымі”.
“Беларусь павінна неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць усіх палітычных зьняволеных і спыніць працяглыя парушэньні правоў чалавека і перасьлед тых, хто крытыкуе ўлады, рызыкуючы патрапіць пад перасьледы і беспадстаўныя арышты, - гаворыцца ў заяве. – Вынікі цяперашніх судоў будуць прынятыя ЗША ва ўвагу пры пераглядзе адносінаў з Беларусьсю і разглядзе далейшых дзеяньняў”.