"Прысуд Андрэю Саньнікаву настолькі ж трагічны, як і абсурдны. Дыктатар Лукашэнка пакараў былога кандыдата на прэзыдэнта драконаўскім пазбаўленьнем волі толькі таму, што Саньнікаў заклікаў да дэмакратыі і вольных выбараў". Такую заяву зрабілі ў Бэрліне старшыня фракцыі нямецкага бундэстагу Юрген Трытын і каардынатар па пытаньнях усходнеэўрапейскай палітыкі Марылюіза Бэк.
Паводле нямецкіх палітыкаў, тыя палітычныя працэсы, якія адбываюцца цяпер у Менску, сьведчаньні палітвязьняў пра катаваньні ў турме КДБ, а таксама пра тое, як сьледчыя вымагаюць прызнаньні ў палітвязьняў, нагадваюць сталінскія часы.
"Беларускі рэжым відавочна ігнаруе ўзятыя ім на сябе абавязаньні АБСЭ ў пытаньнях дэмакратыі і правоў чалавека. Гэтае самавольства ў сэрцы Эўропы немагчыма цярпець".
Як адзначаюць палітыкі, спробы Лукашэнкі распаўсюдзіць у краіне атмасфэру страху, каб зьнішчыць апазыцыю і захаваць сваю ўладу, асуджаныя на правал. Камандная сыстэма дыктатара стаіць на мяжы банкруцтва і мае патрэбу ў замежнай дапамозе. У гэтай сытуацыі ЭЗ у якасьці папярэдняй умовы любых перамоў дзеля новага партнэрства заклікае Менск безумоўна і неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных.
"У сваю чаргу, Расея, якая актыўна падтрымлівала апазыцыю падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і будуе зь Беларусьсю сумесную дзяржаву, таксама нясе адказнасьць за лёс палітвязьняў у Беларусі. Таму прэзыдэнт Мядзьведзеў заклікаў беларускі рэжым вызваліць палітзьняволеных", гаворыцца ў заяве Марылюізы Бэк і Юргена Трытына.
Напярэдадні ў Бундэстагу прайшла сустрэча з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі Алесем Міхалевічам і дачкой экс-кандыдата Мікалая Статкевіча — Кацярынай. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных парлямэнцкіх фракцыяў ды журналісты. Былі абмеркаваныя далейшыя крокі, якія могуць зрабіць Нямеччына і ЭЗ, каб падтрымаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі.
Адказваючы на пытаньні СМІ пра катаваньні, ужытыя да яго, Саньнікава і, верагодна, іншых палітвязьняў,
Алесь Міхалевіч адзначыў, што такія зьдзекі мелі месца ня толькі ў СІЗА КДБ, але і на "Валадарцы", куды яго, а таксама Андрэя Саньнікава на кароткі час пераводзілі. Такія мэтады, як перакіды з камэры ў камэру і нават у іншы СІЗА, выкарыстоўваліся дзеля ціску на зьняволеных, адзначыў Міхалевіч. Але ў той жа час яны дапамагалі даведацца, што адбываецца зь іншымі палітвязьнямі. Так, у чарговай камэры "амэрыканкі" ён даведаўся ад чалавека, які сядзеў з Саньнікавым, што ў таго вельмі кепскі стан здароўя, вельмі балела нага і ён ня мог нармальна хадзіць.
"Таксама нас з Саньнікавым пераводзілі ў іншы СІЗА — на Валадарцы. У адрозьненьне ад СІЗА КДБ, у іншых турмах існуе сыстэма камунікацыі праз цыдулкі. Такім чынам я адразу даведаўся, што там знаходзіцца Саньнікаў. І мы змаглі зь ім неяк падтрымліваць кантакт, але гэта было нядоўга", паведаміў нямецкім журналістам Міхалевіч.
Паводле Кацярыны Статкевіч, яна днямі атрымала ўсяго толькі трэці за ўвесь час ліст ад бацькі. "Ён піша агульныя зьвесткі, бо ні пра што канкрэтна ён пісаць ня можа, але ён хоча, каб ліст дайшоў. А так болей — ніякіх навінаў ад яго".
"Я сачу за судовымі працэсамі ў Беларусі", —— працягвае дачка палітвязьня. — "Паколькі Нямеччына адыгрывае вялікую ролю ў ЭЗ, у мяне вялікая просьба да нямецкіх палітыкаў, каб яны настойвалі на вызваленьні ўсіх палітвязьняў у Беларусі".
Паводле нямецкіх палітыкаў, тыя палітычныя працэсы, якія адбываюцца цяпер у Менску, сьведчаньні палітвязьняў пра катаваньні ў турме КДБ, а таксама пра тое, як сьледчыя вымагаюць прызнаньні ў палітвязьняў, нагадваюць сталінскія часы.
"Беларускі рэжым відавочна ігнаруе ўзятыя ім на сябе абавязаньні АБСЭ ў пытаньнях дэмакратыі і правоў чалавека. Гэтае самавольства ў сэрцы Эўропы немагчыма цярпець".
Як адзначаюць палітыкі, спробы Лукашэнкі распаўсюдзіць у краіне атмасфэру страху, каб зьнішчыць апазыцыю і захаваць сваю ўладу, асуджаныя на правал. Камандная сыстэма дыктатара стаіць на мяжы банкруцтва і мае патрэбу ў замежнай дапамозе. У гэтай сытуацыі ЭЗ у якасьці папярэдняй умовы любых перамоў дзеля новага партнэрства заклікае Менск безумоўна і неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных.
"У сваю чаргу, Расея, якая актыўна падтрымлівала апазыцыю падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і будуе зь Беларусьсю сумесную дзяржаву, таксама нясе адказнасьць за лёс палітвязьняў у Беларусі. Таму прэзыдэнт Мядзьведзеў заклікаў беларускі рэжым вызваліць палітзьняволеных", гаворыцца ў заяве Марылюізы Бэк і Юргена Трытына.
Напярэдадні ў Бундэстагу прайшла сустрэча з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі Алесем Міхалевічам і дачкой экс-кандыдата Мікалая Статкевіча — Кацярынай. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных парлямэнцкіх фракцыяў ды журналісты. Былі абмеркаваныя далейшыя крокі, якія могуць зрабіць Нямеччына і ЭЗ, каб падтрымаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі.
Адказваючы на пытаньні СМІ пра катаваньні, ужытыя да яго, Саньнікава і, верагодна, іншых палітвязьняў,
Нямецкія зялёныя: "Расея, якая актыўна падтрымлівала апазыцыю падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і будуе зь Беларусьсю сумесную дзяржаву, таксама нясе адказнасьць за лёс палітвязьняў у Беларусі".