Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан асудзіла прысуд Андрэю Саннікаву
У адмысловай заяве, якую цытуе агенцтва БелаПАН, Эштан адзначае, што “глыбока занепакоеная” суровымі прысудамі апошніх дзён у дачыненьні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі Беларусі.
“Цяперашнія падзеі не пакідаюць сумненьняў у значным пагаршэньні сытуацыі з выкананьнем правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі з таго часу, як на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 г. былі парушаныя выбарчыя стандарты. Мелі месца палітычна матываваныя перасьледы, арышты, затрыманьні і судовыя працэсы над прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ” — гаворыцца ў заяве Эштан.
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ таксама сур’ёзна занепакоеная паведамленьнямі аб меркаваных катаваньнях і іншых спосабах жорсткага абыходжаньня з апанэнтамі ўладаў у Беларусі.
Яна заклікала беларускія ўлады неадкладна спыніць расправу над палітычнай апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю, вызваліць усіх палітзняволеных і спыніць палітычна матываваныя судовыя працэсы, у тым ліку ў дачыненьні да іншых экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі.
Эштан у чарговы раз заявіла аб гатоўнасці ЭЗ разгледзець “далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва” з афіцыйным Менскам.
і заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх палітзняволеных і спыніць палітычна матываваныя судовыя працэсы.
У адмысловай заяве, якую цытуе агенцтва БелаПАН, Эштан адзначае, што “глыбока занепакоеная” суровымі прысудамі апошніх дзён у дачыненьні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі Беларусі.
Мелі месца палітычна матываваныя перасьледы, арышты, затрыманьні і судовыя працэсы