Бюро Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на сваёй сустрэчы ў Эдынбургу 24 лістапада выказала глыбокую занепакоенасьць суровым прысудам праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ПАРЭ.
«Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі шакаванае рашэньнем суду пакараць Алеся Бяляцкага, старшыню беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» чатырма з паловай гадамі зьняволеньня».
Так ацэньваецца прысуд Алесю Бяляцкаму ў сумеснай заяве, якую зрабілі віцэ-сьпікер бундэстагу Катрын Герынг-Экард і дэпутатка Марылюіза Бек ад імя фракцыі партыі «Саюз90/Зялёныя».
«Ніякіх палітычных кантактаў, ніякіх прававых дамоваў, абменаў дэлегацыямі ці нечага падобнага», – так адрэагаваў на прысуд Бяляцкаму міністар юстыцыі Лівы Рэмігіюс Шымашус.
З асуджэньнем прысуду Алесю Бяляцкаму выступіў брытанскі міністар у справах Эўропы Дэвід Лідынгтан.
Справа беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага зьяўляецца палітычным перасьледам і была сфабрыкаваная на аснове недакладных фактаў. Такое меркаваньне Радыё Свабода выказаў былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.
Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць крывадушнымі заявы Захаду ў сувязі з прысудам Алесю Бяляцкаму, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе МЗС.
Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС Францыі Бэрнар Валеро.
"Няцяжка здагадацца, што такім чынам беларускія ўлады, прыбягаючы да надуманага крымінальнага абвінавачаньня, спрабуюць прымусіць маўчаць актыўнага праваабаронцу," -- заявіў Маркус Ленінг.
Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый ахарактарызавалі прысуд, вынесены кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму, як жорсткі, незаконны і палітычна матываваны.
Дэвід Нікалс, прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International пры Эўразьвязе, пракамэнтаваў нашаму радыё сёньняшні прысуд Алесю Бяляцкаму:
Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан, пракамэнтавала нашаму радыё прысуд Алесю Бяляцкаму.
Дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), літоўскі міністар замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў глыбокую трывогу з нагоды выраку беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (МФПЧ) асуджае прысуд, вынесены 24 лістапада ў Менску яе віцэ-прэзыдэнту, праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Вялікая Брытанія лічыць крымінальны перасьлед Алеся Бяляцкага палітычна матываваным, заявіла амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Размары Томас. Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас таксама назваў крымінальную справу Бяляцкага палітычна матываванай.
«Я асуджаю прысуд 4,5 гадоў зьняволеньня Алесю Бяляцкаму. Эўрапарлямэнт моцна занепакоены несправядлівым перасьледам і зьняволеньнем Алеся Бяляцкага за меркаванае пазьбяганьне выплаты падаткаў,» – заявіў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.
Польшча і Эўразьвяз заклікаюць улады Беларусі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў, без чаго дыялёг Эўразьвязу зь Рэспублікай Беларусь будзе немагчымы.
Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікаюць беларускі ўрад вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў "неадкладна і безумоўна", -- заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан пасьля вынясеньня прысуду.
Судзьдзя Сяргей Бандарэнка пакараў кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага чатырма з паловай гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco заклікае беларускія ўлады гарантаваць фізычную бясьпеку і псыхічнае здароўе палітвязьняў.
Дэпутат Эўрапарлямэнту і член дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі Юстас Палацкіс нэгатыўна ацаніў плянаванае пашырэньне паўнамоцтваў КДБ.
Рычард Фрыдман, прэсавы сакратар старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка, пракамэнтаваў для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.
"Мы заклікаем Беларусь ня ўводзіць у дзеяньне гэтыя тры законапраекты, бо яны былі б сур'ёзным крокам назад у сфэры правоў чалавека і вяршэнства закону ў Беларусі", – заявіла прэс-сакратарка Эўракамісара Кэтрын Эштан.
У рамках кампаніі апякунства над беларускімі палітычнымі зьняволенымі, ініцыяванай праваабарончай арганізацыяй «Libereco - Партнэрства ў імя правоў чалавека», патранаж над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, узятым пад варту 4 жніўня, узяла на сябе Катрын Герынг-Экард, віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу Нямеччыны.
Лех Валэнса напісаў начальніку магілёўскай турмы. Вернікі цытуюць Біблію і Канстытуцыю. Грамадзяне патрабуюць гарантыяў бясьпекі для жыцьця палітвязьняў.
Сёньня – 12-я гадавіна гвалтоўнага зьнікненьня В.Ганчара і А.Красоўскага. У Эйндховэне (Нідэрлянды) адбудзецца цырымонія ўшанаваньня памяці зьніклых беларусаў.
15 верасьня Эўрапарлямэнт у Страсбуры прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Эстонія занепакоеная парушэньнем правоў чалавека, заціскам дэмакратыі, а таксама праблемамі з рэалізацыяй прынцыпаў прававой дзяржавы ў Беларусі, заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.
Калі праваабаронцаў перасьледуюць урады іх краін, яны маюць патрэбу ў салідарнасьці ўсёй Эўропы. Пра гэта заявіў Камісар па правах чалавека Рады Эўропы Томас Гамарбэрг.
«Адмаўляючы НДА ў рэгістрацыі, не даючы ім функцыянаваць адкрыта, улады Беларусі не пакінулі такім актывістам, як Алесь Бяляцкі, іншага выбару, акрамя выкарыстаньня для фінансаваньня іх працы банкаўскіх рахункаў у суседніх краінах», - гаворыцца ў заяве Аmnesty International.
Кіраўнікі парлямэнцкіх камісіяў у міжнародных справах краінаў-сябраў Эўразьвязу ў часе сустрэчы ў Варшаве заклікалі ўлады ЭЗ і Эўрапейскую камісію неадкладна выпрацаваць “мэханізмы супрацоўніцтва з недэмакратычнымі краінамі”.
У Кіеве ля амбасады Беларусі ўкраінскія грамадзкія актывісты і праваабаронцы правялі акцыю салідарнасьці з арыштаваным беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
Мэр Парыжу Бэртран Дэланаэ выказаў крайнюю занепакоенасьць арыштам Алеся Бяляцкага, "які нягледзячы на пагрозы з боку беларускіх уладаў, нястомна змагаецца за правы чалавека, рызыкуючы пры гэтым ўласным жыцьцём".
Дзяржавы Эўразьвязу лічаць, што беларускія ўлады павінны не памілаваць асуджаных па справе "19 сьнежня", а рэабілітаваць, заявіла амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.
Дэпутат Эўрапарлямэнту Манфрэд Вэбэр заявіў, што бярэ шэфства над палітвязьнем Зьміцерам Новікам.
5 верасьня праваабаронцы ў Кіргізстане, Расеі і Швэцыі пікетавалі беларускія амбасады з патрабаваньнямі вызваліць старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Рада па правах чалавека ААН плянуе правесьці дэбаты па Беларусі на 18-й сэсіі ААН у Жэнэве (12-30 верасьня). Праваабарончая арганізацыя Amnesty International падрыхтавала да дэбатаў справаздачу з аглядам сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан падкрэсьліў неабходнасьць «неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі», але запэўніў, што ЗША ўдзельнічаць у гандлі вакол зьняволеных не зьбіраюцца.
Хадайніцтва аб вызваленьні з-пад варты старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага падпісаў адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэклярацыя правоў чалавека Стэфан Эсэль.
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк лічыць, што ўсе палітзьняволеныя павінныя быць вызваленыя бяз усялякіх умоваў.
Прапанову Аляксандра Лукашэнкі пра круглы стол з апазыцыяй пракамэнтавала Радыё Свабода прэсавае бюро Штэфана Фюле, камісара Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у сваім Twitter: “Калі А. Лукашэнка сур'ёзна ставіцца да круглага стала, вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зьняволеных зьяўляецца неабходнай перадумовай».
Артак Кіракасян, генэральны сакратар Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, напісаў адкрыты ліст беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Камітэт, у які ўвайшлі дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк, эўрапарлямэнтар з Польшчы Марэк Мігальскі, дыплямат ды колішні амбасадар АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік і некаторыя іншыя вядомыя палітыкі эўрапейскіх краін, створаны ў рамках нямецка-швайцарскай праваабарончай арганізацыі "Libereco — Partnership for Human Rights".
Павал Севярынец распавядае, як творчасьць Шаўчука дапамагла яму за кратамі.
Францыя зноў заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў. "Гэта зьяўляецца папярэдняй умовай для аднаўленьня канструктыўнага дыялёгу", - гаворыцца ў камюніке МЗС Францыі.
Рэнэ Рошпель такім чынам патлумачыў сваё рашэньне: "Я быў узрушаны ўжываньнем сілы падчас прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 года, а такасма арыштамі і прысудамі, якія пасьледавалі за гэтым.
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту заявіў пра непазьбежнасьць палітычных зьменаў у Беларусі і падкрэсьліў, што дзьверы ў Эўразьвяз застаюцца адчыненыя для краінаў Усходняй Эўропы.
Міністар Вялікай Брытаніі ў справах Эўразьвязу Дэйвід Ліндынгтан выступіў з заявай, у якой назваў рэакцыю беларускіх уладаў на мірныя пратэсты грамадзян “неадэкватнай”.
Загрузіць яшчэ