Міністар Вялікай Брытаніі ў справах Эўразьвязу Дэйвід Лідынгтан выступіў з заявай, у якой назваў рэакцыю беларускіх уладаў на мірныя пратэсты грамадзянаў “неадэкватнай”.
“Злучанае Каралеўства асуджае неадэкватную рэакцыю ўладаў у адносінах да беларускіх грамадзян, якія імкнуліся мірным чынам выказаць сваю заклапочанасьць сытуацыяй у краіне ў сераду і ў чатырох ранейшых выпадках з 15 чэрвеня, – гаворыцца ў заяве міністра. – Паводле незалежных ацэнак, усяго 1730 грамадзянаў зазналі нематываваныя затрыманьні ў апошнія некалькі тыдняў. У большасьці выпадкаў гэтыя затрыманьні рабіліся невядомымі асобамі ў цывільным, якія, магчыма, могуць належаць да паліцыі і службаў бясьпекі. Мы асабліва занепакоеныя нападамі на мясцовых і замежных журналістаў і апэратараў, некаторыя зь якіх таксама зьведалі затрыманьні і гвалт. Такія паводзіны ёсьць парушэньнем асноўных правоў і свабодаў і супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі”.