Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк лічыць, што ўсе палітзьняволеныя павінныя быць вызваленыя бяз усялякіх умоваў.
Прадстаўнік старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка паведаміў, што "Бузэк ўважліва сочыць за вызваленьнем чатырох членаў беларускай апазыцыі сёньня раніцай. Разам з тым ён прапануе ўстрымацца ад заўчаснага аптымізму. Сёньня у беларускіх турмах па-ранейшаму застаюцца апанэнты рэжыму, праваабаронцы. Старшыня Эўрапарлямэнту перакананы, што ўсе палітычныя зьняволеныя павінны быць без усялякіх умоў вызваленыя. Толькі тады Эўрапейскі Зьвяз будзе гатовы разглядаць Беларусь у якасьці сур'ёзнага партнэра, гатовага да дыялёгу. Шматлікія папярэднія заявы беларускіх уладаў не падтрымліваліся".