5 верасьня ў Кіеве ля амбасады Беларусі ўкраінскія грамадзкія актывісты і праваабаронцы правялі акцыю салідарнасьці з арыштаваным беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
Галоўнае патрабаваньне акцыі - вызваліць Алеся і спыніць крымінальны перасьлед.Усе ўдзельнікі акцыі закрылі твары мэдычнымі маскамі. Па іх словах, гэта "мера перасьцярогі" для таго, каб не заразіцца вірусам таталітарызму, які на сёньняшні дзень пануе ў Беларусі.
5 верасьня споўніўся месяц з моманту арышту ў Менску праваабаронцы, старшыні забароненага уладамі Беларусі Праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
Арганізатар акцыі - Кіеўскі інфармацыйны цэнтар Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Арганізатары акцыі правялі паралелі з цяперашняй сытуацыяй з правамі чалавека ва Ўкраіне і пагрозьлівымі тэндэнцыямі адносна дзеяньняў уладаў у дачыненьні да праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў. Удзельнікі акцыі перадалі адкрыты ліст-зварот да амбасадара Беларусі, паведамляе ўкраінскі партал Майдан.