«Беларускія ўлады павінны вызваліць вядомага праваабаронцу, арышт якога па абвінавачваньні ў сур'ёзным ўхіленьні ад выплаты падаткаў, як мяркуюць, меў палітычную падаплёку,» - заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
"Міжнародная амністыя" нагадвае, што кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» быў затрыманы 4 жніўня за выкарыстаньне яго асабістага банкаўскага рахунку ў Літве для забесьпячэньня праваабарончай дзейнасьці ягонай арганізацыі ў Беларусі.
«Беларусь мае права пакараць ўхіленьні ад выплаты падаткаў як злачынства. Але абвінавачваньні супраць Алеся Бяляцкі зьяўляюцца палітычна матываванымі. Ён зьяўляецца вязьнем сумленьня, затрыманым за працу па абароне правоў чалавека, і ён павінен быць неадкладна вызвалены», - сказаў Хізэр Макгіл, дасьледчык Беларусі ў Amnesty International.
«Адмаўляючы НДА ў рэгістрацыі, не даючы ім функцыянаваць адкрыта, улады Беларусі не пакінулі такім актывістам, як Алесь Бяляцкі, іншага выбару, акрамя выкарыстаньня для фінансаваньня іх працы банкаўскіх рахункаў у суседніх краінах, - гаворыцца ў заяве Аmnesty International. - Затрыманьне Алеся Бяляцкага зьяўляецца часткай сыстэмы перасьледу актывістаў грамадзянскай супольнасьці і абаронцаў правоў чалавека, якая ўзмацнілася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году».
«Вясна» зарэгістраваная як НДА ў 1999. У 2003 годзе рэгістрацыя была скасаваная за працу арганізацыі па маніторынгу выбараў і ёй забаронена адчыняць банкаўскі рахунак на сваё імя ў Беларусі. Улады неаднаразова перашкаджалі спробам аднаўленьня рэгістрацыі арганізацыі, - нагадвае Amnesty International.