Рада па правах чалавека ААН плянуе правесьці дэбаты па Беларусі на 18-й сэсіі ААН у Жэнэве (12-30 верасьня). Праваабарончая арганізацыя Amnesty International падрыхтавала да дэбатаў справаздачу з аглядам сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International адзначае, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі істотна пагоршылася.
Свабода сходаў
• перагледзець Закон аб масавых мерапрыемствах і прывесьці яго ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох;
• неадкладна і безумоўна вызваліць усіх асобаў, асуджаных за мірны ўдзел у дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году, і забясьпечыць, каб усім затрыманым за мірны ўдзел у гэтай акцыі была гарантаваная ў адпаведнасьці з палажэньнямі Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях належная кампэнсацыя;
Свабода аб'яднаньняў
• забясьпечыць, каб арганізацыі грамадзянскай супольнасьці маглі рэгістравацца і ажыцьцяўляць сваю законную дзейнасьць бяз страху і пагрозы расправы;
• адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які забараняе дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў;
• зьняць усе абвінавачаньні супраць Алеся Бяляцкага, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна”, і вызваліць яго неадкладна і без усякіх умоваў;
Катаваньні і іншае жорсткае абыходжаньне
• увесьці ў Крымінальны кодэкс артыкул, які прадугледжваў бы адказнасьць за катаваньні – у адпаведнасьці з азначэньнем, што зьмяшчаецца ў Канвэнцыі супраць катаваньняў;
• гарантаваць, каб усе заявы аб катаваньнях і іншых відах жорсткага абыходжаньня апэратыўна і эфэктыўна расьсьледаваліся, а пацярпелыя былі абароненыя ад рэпрэсіяў;
Справядлівы судовы разгляд
• перагледзець парадак затрыманьня, каб забясьпечыць удзел судзьдзяў у прыняцьці першапачатковага рашэньня аб затрыманьні асобы да судовага разбору;
• забясьпечыць, каб прэзумпцыя невінаватасьці была датрыманая на ўсіх этапах і каб усякае парушэньне гэтага прынцыпу сродкамі масавай інфармацыі падлягала санкцыям;
• забясьпечыць, каб юрысты маглі выконваць сваю працу свабодна, без умяшаньня ўладаў;
Сьмяротнае пакараньне
• неадкладна ўвесьці мараторыюм на ўсе кары сьмерцю з мэтаю адмены сьмяротнага пакараньня;
• неадкладна замяніць сьмяротныя прысуды ўсім, хто знаходзіцца ў камэрах сьмяротнікаў, на розныя тэрміны пазбаўленьня волі;
• перад крокамі ў кірунку да поўнай адмены сьмяротнага пакараньня забясьпечыць ува ўсіх выпадках строгую адпаведнасьць міжнародным стандартам, у тым ліку гарантаваць, каб сваякі вязьняў, асуджаных на сьмяротную кару, былі інфармаваныя аб даце выкананьня прысуду і маглі атрымаць цела вязьня для пахаваньня.

Amnesty International заклікае ўлады Беларусі: