Сёньня – 12-я гадавіна гвалтоўнага зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. З гэтай нагоды ў Эйндховэне (Нідэрлянды) адбудзецца цырымонія ўшанаваньня памяці зьніклых беларусаў і акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі.
Як паведаміла Радыё Свабода дачка Анатоля Красоўскага, каардынатар грамадзкай ініцыятывы "Мы памятаем" Валерыя Красоўская, сёньня ў нідэрляндзкім горадзе Эйндховэне, які з 1995 г. зьяўляецца пабрацімам Менску, пройдзе цырымонія ўшанаваньня памяці зьніклых і салідарнасьці з палітвязьнямі. Гэта ня першая акцыя салідарнасьці ў гэтым нідэрляндзкім горадзе – 16 верасьня 2008 году пры ўдзеле прадстаўнікоў муніцыпалітэту былі пасаджаныя чатыры дрэвы ў памяць Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, а год таму ў царкве сьв. Катарыны распачалася фотавыстава "Зьніклыя, але не забытыя".
Сёньня з 15 да 18 гадзінаў у Эйндховэне на Плошчы 18 верасьня пройдзе акцыя салідарнасьці з асуджанымі па справе 19 сьнежня. Мінакам будзе прапанавана падпісаць паштоўку салідарнасьці каму-небудзь з асуджаных. На паштоўцы – выява карціны Валерыі Красоўскай "Вясёлка".