Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз не задаволіцца памілаваньнем палітвязьняў


Розмары Томас
Розмары Томас
Дзяржавы Эўразьвязу лічаць, што беларускія ўлады павінны не памілаваць асуджаных па справе "19 сьнежня", а рэабілітаваць, заявіла ў інтэрвію агенцтву "Інтэрфакс-Захад" амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.

Яна нагадала, што "без рэабілітацыі немагчыма рабіць кар'еру, працаваць і г.д.".

Камэнтуючы заяву Аляксандра Лукашэнкі аб дыялёгу з апазыцыяй пры ўдзеле ЭЗ і Расеі, Р.Томас заўважыла, што афіцыйнага запрашэньня пакуль не паступіла. Дзяржавы ЭЗ, паводле брытанскага дыплямата, хацелі б пачуць у часе гэтага дыялёгу "аб фарміраваньні ў Беларусі шматпартыйнай дэмакратыі". "Калі ЭЗ прыйдзе да высновы, што за гэтай прапановай стаіць шчыры намер, я ўпэўненая, што ЭЗ захоча ў гэтым праекце удзельнічаць. Але Эўрапейскі зьвяз зможа разглядаць пытаньне аб удзеле ў круглым стале толькі тады, калі пытаньне вызваленьня і поўнай рэабілітацыі ўсіх зьняволеных будзе вырашанае", - падкрэсьліла пасол.

Р. Томас дадала, што «ЭЗ так і не ачуняў ад глыбокага шоку і засмучэньня», якія зазнаў пасьля падзеяў 19 сьнежня ў Беларусі.

Апошнім часам афіцыйныя СМІ выказваюць меркаваньне, што прапануючы дыялёг з усімі патрыятычна настроенымі сіламі, Лукашэнка зусім ня меў на ўвазе апазыцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG