У Крамлі заявілі аб пасьпяховых выпрабаваньнях новага ракетнага комплексу «Авангард» з гіпэргукавым баявым блёкам.
Расейскія касманаўты Алег Арцем’еў і Сяргей Пракоп’еў пацьвердзілі, што адтуліна ў ашалёўцы карабля «Саюз МС-09» была прасьвідраваная знутры. Яны выступілі з прэс-канфэрэнцыяй пасьля размовы з прадстаўнікамі Сьледчага камітэту Расеі і тэхнічнымі спэцыялістамі.
Мэсэнджэр для карпаратыўных камунікацыяў Slack пачаў блякаваць карыстальнікаў пасьля наведваньня імі краін і рэгіёнаў, якія трапілі пад санкцыі ЗША. Пра гэта паведамляе выданьне Mashable.
Гэта быў самы аб’ёмны запыт беларускіх уладаў да Apple. Хто яшчэ выдаваў, а хто не выдаваў беларускім уладам зьвесткі пра сваіх карыстальнікаў?
Оксфардзкі ўнівэрсытэт і аналітычная кампанія Graphika прадставілі досьлед актыўнасьці ў сацыяльных сетках ЗША расейскіх інтэрнэт-троляў з «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў».
Сам Пуцін прызнаваўся, што ня мае смартфона, у мінулым лютым. А Лукашэнка тыдзень таму казаў, што і кампутарам не карыстаецца.
Прадпрымальнік-мільярдэр Ілан Маск адкрыў першы тэставы тунэль кампаніі The Boring Company. Мэта праекта — пакласьці канец заторам на дарогах.
Стандартны новы смартфон 2018 году мае падвойную асноўную камэру і дысплэй «ад краю да краю, але з выразам зьверху». Што будзе ў 2019-м? Ёсьць тры прычыны, каб радавацца, і адна — каб насьцярожыцца.
Што такое «расейскае праграмнае забесьпячэньне», не да канца зразумела. Напрыклад, абсалютная большасьць «расейскіх апэрацыйных сыстэмаў», як іх называюць, на самой справе ёсьць вэрсіямі адкрытай апэрацыйнай сыстэмы Linux.
Актывісты кіргіскага аддзяленьня інтэрнэт-супольнасьці ISOC пракладваюць кабэлі высакахуткаснага інтэрнэту ў аддаленыя горныя вёскі.
У Дзяржаўную думу Расеі ўнесьлі законапраект аб аўтаномнай працы расейскага сэгмэнту інтэрнэту на выпадак адсутнасьці доступу да замежных сэрвэраў.
Няма лідэра, няма адзінага цэнтру, шмат эмоцый, недавер да СМІ і ўладаў, апора на сацыяльныя сеткі — усё гэта стварае сярод «жоўтых камізэлек» ідэальныя ўмовы для разгулу фэйкавых навінаў і інфармацыйных маніпуляцый.
Расейскія касманаўты Алег Кананенка і Сяргей Пракоп’еў знайшлі скразную адтуліну ў прыстыкаваным да Міжнароднай касьмічнай станцыі караблі «Саюз МС-09».
У Яраслаўлі на Ўсерасейскім форуме прафэсійнай арыентацыі «ПроеКТОриЯ» пад выглядам сучаснага расейскага робата, які нібыта ўмее танцаваць, гаварыць і лічыць, паказалі чалавека ў касьцюме робата.
На палігоне ў Астраханскай вобласьці ўпала і выбухнула ракета комплексу С-300. Відэа апублікаваў партал Avia.Pro.
У сувязі са знойдзенай памылкай закрыцьцё сацсеткі перанесьлі са жніўня 2019 году на красавік. Фінансавыя зьвесткі, паролі, нумары пашпартоў і іншыя «крытычныя» зьвесткі не «ўцяклі».
Навукоўцы NASA заявілі, што атрымалі першы ў гісторыі аўдыёзапіс з Марса, на паверхню якога ў канцы лістапада пасьпяхова сеў касьмічны зонд InSight.
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі спаўняецца 90 гадоў. Як стваралася акадэмія? Як беларуская навука пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій? Калі былі часы росквіту і апошнія выбары прэзыдэнта?
Брытанскі парлямэнт апублікаваў у сераду больш за 200 старонак унутраных дакумэнтаў кампаніі Facebook.
Увесну пункты доступу да бясплатнага інтэрнэту зьявяцца на станцыях, якія месьцяцца поруч са спартовымі аб'ектамі, бо там будуць праходзіць Эўрагульні.
Навукоўцы з Оксфардзкага ўнівэрсытэту абвясьцілі пра разгадку адной з галоўных таямніц сучаснай фізыкі — праблемы цёмнай матэрыі і цёмнай энэргіі. Пра гэта паведамляе Sky News.
Роды прайшлі год таму, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.
Запушчаны ў космас больш за два гады таму касьмічны апарат OSIRIS-REx 3 сьнежня каля 20:00 паводле менскага часу павінен прызямліцца на астэроід Бэну. Гэта будзе адбывацца ў рамках першай місіі ЗША па транспарціроўцы ўзораў астэроідаў на Зямлю.
Расея мае намер разгарнуць на Месяцы поўнамаштабную базу. Пра гэта гаворыцца ў праекце рашэньня сумеснага пасяджэньня Раскосмасу і рады Расейскай акадэміі навук па космасе.
Кітайскі навуковец Хэ Цзянькуй, які раней зрабіў заяву аб нараджэньні першых у сьвеце дзяцей са зьмененай ДНК, паведаміў аб магчымым хуткім зьяўленьні на сьвет яшчэ аднаго дзіцяці з геннай мадыфікацыяй, перадае Associated Press.
Беларускія стартапы не заўжды мусяць шукаць грошы за мяжой. Падтрымкай маладых і амбітных праектаў цяпер займаецца беларуская асацыяцыя Angels Band, якая аб’ядноўвае ўжо амаль 60 бізнэсоўцаў. Хто гэта такія і ў што яны ўкладаюць свае грошы, Свабодзе расказаў сузаснавальнік арганізацыі Кірыл Голуб.
На Новасыбірскам заводзе хімічных канцэнтратаў выраблена і прайшло кантроль якасьці ядзернае паліва для пачатковай загрузкі ў рэактар першага энэргаблёку Беларускай АЭС.
Іхная місія закончылася даўно, але яны працягваюць рухацца ў касьмічнай прасторы.
Конкурс для вучняў 10-11 клясаў velcom YOUTH пачаўся з самага вялікага ў краіне ўроку на беларускай мове.
Пізанская вежа зьменшыла вугал нахілу на чатыры сантымэтры за апошнія 20 гадоў. Пра гэта паведамілі спэцыялісты з італьянскага Ўнівэрсытэту Пізы. Паводле навукоўцаў, будынак быццам бы «памаладзеў» на два стагодзьдзі.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA правядзе буйную праверку ў кампаніях Boeing і SpaceX у сувязі зь відэаролікам, на якім прадпрымальнік Ілан Маск п’е віскі і паліць марыхуану.
Рамонт гелікоптэраў, стварэньне ўласных бесьпілётнікаў, абарона ад вірусных праграм — такія пляны агучыў кіраўнік вайскова-прамысловага камітэту Раман Галоўчанка.
Нарвэгія пачала татальную палітыку электрыфікацыі транспарту — і тым самым, па сутнасьці, пачала на сваёй тэрыторыі маштабны экспэрымент, які павінен адказаць на пытаньне: «Ці здольны электрычны транспарт вырашыць экалягічныя праблемы Зямлі?»
Карыстальнікі па ўсім сьвеце маюць праблемы з доступам да сацыяльных сетак Facebook і Instagram.
«УКантакце» дадала магчымасьць спампаваць архіў дадзеных пра свой профіль у сацыяльнай сетцы. Функцыя працуе ў тэставым рэжыме.
Расейскія хакеры рассылалі заражаныя кампутарнымі вірусамі электронныя лісты ад імя супрацоўнікаў Дзярждэпартамэнту ЗША. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы. Атака была накіраваная супраць урадавых установаў і бізнэс-структураў.
Кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётар Віцязь сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што касьмічнае паходжаньне чалавека ў Акадэміі навук не вывучаецца.
Савецкі дысыдэнт і навуковец Жарэс Мядзьведзеў памёр у Лёндане на 94-м годзе жыцця.
Новы эталён кіляграма быў зацьверджаны 16 лістапада ў Вэрсалі ў Францыі на 26-й Генэральнай канфэрэнцыі па мерах і вагах.
У Нацыянальнай акадэміі навук адчынілася выстава вынікаў інавацыйнай дзейнасьці беларускіх вучоных. Свабода падабрала 11 цікавых экспанатаў.
Апошні раз заўважныя зьмены на сайце адбыліся ў 2014 годзе. За ўжо выдаткаваныя грошы можна было збудаваць чатыры «парніка Калініна». Выдаткуюць яшчэ на 11 «парнікоў».
Дырэктар кампаніі Rewatt калісьці прыехаў у Менск экспромтам, але закахаўся і застаўся тут жыць. Ён уклаў грошы ў стартап і плянуе да 2025 году заняць 14% рынку зарадных станцый для электрамабіляў у Эўразьвязе.
А што ж застанецца ад вашай свабоды? І ня ў тым сэнсе, што яе ў вас нехта гвалтам адбярэ. Ды не, ні ў якім разе. Проста альгарытмы «вялікіх дадзеных» дакажуць вам, што насамрэч вы ніколі і не былі свабодным.
Смартфоны і ноўтбукі будуць адрамантаваны за кошт вытворцы.
Год таму кіраўнік Чачні абяцаў перайсьці ў чачэнскую сацсетку Mylistory. Пытаньнем «разбану» у амэрыканскіх сетках займаўся ў тым ліку «Роскомнадзор».
Ян Максімюк піша пра кніжку вядомага фізыка-тэарэтыка, у якой аўтар сьцьвярджае, што час існуе толькі як ілюзія ў галаве чалавека, а ўвесь астатні сьвет абыходзіцца безь яго.
Кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі патлумачыў, чаму сярод беларускіх вучоных няма нобэлеўскіх ляўрэатаў.
На адказ апэратару сувязі адводзіцца 20 хвілін. За парушэнне новых правілаў месэнджары будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.
Загрузіць яшчэ