Прадпрымальнік-мільярдэр Ілан Маск адкрыў першы тэставы тунэль кампаніі The Boring Company. Мэта праекта — пакласьці канец заторам на дарогах.
Унутры тунэляў электрычныя «канькі» перасоўваюць аўтамабілі з пункту «А» у пункт «Б» на хуткасьці больш за 200 кілямэтраў у гадзіну.
Сэгмэнт тунэлю, даўжынёй 1,83 км, праходзіць пад вуліцамі мясцовасьці Готарн, што прылягае да Лос-Анжэлеса, дзе разьмешчаная штаб-кватэра кампаніі Маска Boring Company і SpaceX.
Максымальная хуткасьць у тунэлі будзе складаць 250 кілямэтраў у гадзіну. Будаўніцтвам займалася кампанія The Boring Company, якую Маск заснаваў у 2016 годзе.