Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі зацьвердзілі новы эталён кіляграма


Стары эталён кіляграма — плятына-ірыдыевы цыліндар
Стары эталён кіляграма — плятына-ірыдыевы цыліндар

Новы эталён кіляграма быў зацьверджаны 16 лістапада ў Вэрсалі ў Францыі на 26-й Генэральнай канфэрэнцыі па мерах і вагах. Трансьляцыя праходзіла на афіцыйным канале канфэрэнцыі ў сетцы YouTube.

Цяпер кіляграм будзе вызначацца не вагой ранейшага эталёну, — цыліндра з плятына-ірыдыевага сплаву, які захоўваецца ў Міжнародным бюро мераў і вагаў ў горадзе Сэўр у Францыі, — а колькасьцю электрычнай энэргіі, якая неабходная, каб зрушыць зь месца аб’ект вагой адзін кіляграм. Энэргія, у сваю чаргу, будзе разьлічвацца на аснове пастаяннай Плянка.

Паводле навукоўцаў, матэрыяльны эталён кіляграма з Сэўру за свае 130 гадоў «палегчаў» на 50 мікраграмаў. Цяпер жа, як запэўніваюць навукоўцы, новы эталён, які абапіраецца на фізычнай пастаяннай, будзе магчыма «адтварыць» у любой краіне, і такім чынам краінам больш не давядзецца адпраўляць свае нацыянальныя эталёны кіляграма ў Францыю для зьверкі зь міжнародным эталёнам.

Акрамя кіляграма, згаданая канфэрэнцыя ў Вэрсалі зьмяніла вызначэньне яшчэ трох адзінак міжнароднай сістэмы СІ: ампэра (сіла току), кельвіна (тэмпэратура) і моля (колькасьць рэчыва). Новаўвядзеньні набудуць сілу 20 траўня 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG