Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі школьнікам выдалі пераапранутага чалавека за робата. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Яраслаўлі на Ўсерасейскім форуме прафэсійнай арыентацыі «ПроеКТОриЯ», які праводзіцца паводле распараджэньня прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, пад выглядам сучаснага расейскага робата, які нібыта ўмее танцаваць, гаварыць і лічыць, паказалі чалавека ў касьцюме робата.

Пра гэта паведамляе Znak.com са спасылкай на TJournal. Сюжэт пра «робата» паказаў тэлеканал «Вести Ярославль».

Карыстальнікі сацсетак ўсумніліся ў тым, што расейскія інжынэры змаглі стварыць такога перадавога робата. У інтэрнэце няма ніякай інфармацыі аб паказаным у Яраслаўлі робаце (яго ў рэпартажы называюць Барысам).

Яшчэ больш сумневаў зьявілася пры дэталёвым вывучэньні відэа з выступу робата ў Яраслаўлі. У яго няма ніводнага датчыка, ён зьвяртаўся да залі без выкарыстаньня мікрафона, хоць яго голас быў падаваны ў залю з дапамогай аўдыёсыстэмы. Гэта паказвае на тое, што за голас робата выдалі загадзя падрыхтаваны запіс.

Карыстальнік TJournal выявіў, што насамрэч гэта ня робат, а чалавек у касьцюме «Робат Алёша». На сайце, дзе прадаецца гэты касьцюм, адзначана, што яго «дызайн і тэхнічнае выкананьне ствараюць амаль поўную ілюзію, што перад вамі сапраўдны робат», у той час як унутры знаходзіцца аніматар.

Як адзначае аўтар паста, на форуме ніхто не заяўляў, што Барыс — сапраўдны робат. Але казаць, што журналісты ня ведалі пра падробку і былі ашуканыя арганізатарамі форуму, нельга — на адным з фота бачная шыя аніматара ўнутры касьцюма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG