Пізанская вежа зьменшыла вугал нахілу на чатыры сантымэтры за апошнія 20 гадоў. Пра гэта паведамілі спэцыялісты з італьянскага Ўнівэрсытэту Пізы. Паводле навукоўцаў, будынак быццам бы «памаладзеў» на два стагодзьдзі.
Нахіл Пізанскай вежы пачаў зьяўляцца празь пяць гадоў пасьля пачатку яе будаўніцтва. У 1173 годзе, калі работнікі прыступілі да ўзьвядзеньня трэцяга паверха, зямля пад будынкам прасела. Гэта зьвязана з тым, што пласт пяску і гліны з паўднёвага боку вежы мякчэйшы, чым з паўночнай.
Будаўнічыя працы завяршыліся ў 1360 годзе. Нахіл з часам толькі павялічваўся. У 1990-х гадах вежа адхілілася ад вэртыкалі на 4,5 мэтра і была ўжо пад пагрозай абвалу. Славуты помнік зачынілі для турыстаў на некалькі гадоў. Пасьля гэтага да рэстаўрацыі падключыліся міжнародныя спэцыялісты.