Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праверце, што ведае пра вас «УКантакце». Сацсетка дазволіла спампоўваць дадзеныя карыстальнікаў


Ілюстрацыйная графіка
Ілюстрацыйная графіка

«УКантакце» дадала магчымасьць спампаваць архіў дадзеных пра свой профіль у сацыяльнай сетцы. Функцыя працуе ў тэставым рэжыме.

Не заўжды і ня ўсе дадзеныя карыстальнікаў могуць адлюстроўвацца ў «яўным выглядзе» інтэрфэйсаў «УКантакце», адзначыў упраўляючы дырэктар сацыяльнай сеткі Андрэй Рогазаў.

Па спасылцы можна спампаваць архіў копій усіх дадзеных. «УКантакце» прапануе спампаваць архіў у zip-фармаце або зашыфраваць дадзеныя ключом OpenPGP.

Запыт архіва неабходна пацьвердзіць праз смс на нумар, да якога прывязаны акаўнт. Спасылку для спампоўваньня архіву можна адкрыць і зь іншага профілю.

Што памятае «ЎКантакце»?

Архіў акаўнта, зарэгістраванага ў 2009 годзе, утрымліваў наступную інфармацыю:

  1. гісторыя зьменаў імя і прозьвішча;
  2. інфармацыя, пададзеная на старонцы (дата нараджэньня, сваякі, інтарэсы, улюбёная музыка, кіно, кнігі);
  3. гісторыя зьменаў нумара тэлефона і яго прывязкі;
  4. IP-адрасы рэгістрацыі і апошніх уваходаў у акаўнт;
  5. адпраўленыя і атрыманыя паведамленьні ў чатах і дыялёгах;
  6. пасты і фатаздымкі, якія вы лайкнулі;
  7. геалякацыя;
  8. паведамленьні на «сьцяне»;
  9. фатаздымкі і фотаальбомы, а таксама здымкі, на якіх вас адзначылі;
  10. відэазапісы;
  11. захаваныя аўдыёзапісы і плэйлісты;
  12. падпіскі на прыватныя акаўнты і паблікі;
  13. загружаныя дакумэнты і створаныя тавары;
  14. усталяваныя дадаткі «ЎКантакце»;
  15. імпартаваныя кантакты;
  16. акаўнты, якія былі ўнесеныя ў «чорны сьпіс»;
  17. звароты ў тэхпадтрымку сацсеткі;
  18. гісторыя грашовых пераводаў праз «УКантакце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG