Тры дні, з 2 па 4 лістапада, на Менскім урбаністычным форуме абмяркоўвалі разьвіцьцё гарадоў і тое, як на яго ўплываюць і ад яго залежаць інфармацыйныя тэхналёгіі і транспарт. Свабода зафіксавала ключавыя моманты.
Увядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне зьнізіла б кошт абслугоўваньня дзярждоўгу Беларусі. Такое меркаваньне выказаў вядомы ІТ-прадпрымальнік, заснавальнік кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня
Магчыма, у недалёкай будучыні нават звычайны мабільны тэлефон зможа зрабіць экспрэс-дыягностыку для свайго ўладальніка. Прынамсі, так мяркуе стваральнік беларускага стартапа Deepdee Яраслаў Ліхачэўскі.
У менскім футбольным манэжы 2-4 лістапада праходзіць беларускі фэстываль фантастыкі, коміксаў, фэнтэзі, настольных і кампутарных гульняў UniCon & GameExpo.
У Вялікабрытаніі пачалі прадаваць марыхуану як лекавы сродак — пацыенты змогуць атрымліваць лячэбны канабіс на рэцэпт, паведаміла брытанскае Міністэрства ўнутраных справаў.
На знакамітым аўкцыёне Sotheby’s выставяць калекцыю камянёў, сабраную на Месяцы ў 1970 савецкай бесьпілётнай касьмічнай місіяй.
Дасьледнікі з праекту SpaceLife Origin шукаюць жанчын-добраахвотніц, згодных нарадзіць па-за Зямлёй, каб вывучыць, як космас уплывае на розныя аспэкты чалавечага цела, і ў будучыні забясьпечыць магчымасьць устойлівага жыцьця ў космасе.
«Інтэлектуалы ненавідзяць прагрэс. Інтэлектуалы, якія называюць сябе "прагрэсіўнымі", часта ненавідзяць прагрэс найбольш»
Брытанскія ўлады аштрафавалі карпарацыю Facebook на 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 650 тысяч даляраў) за парушэньне закону аб абароне дадзеных. Пра гэта гаворыцца на сайце брытанскага камісарыяту ў справе інфармацыі.
Таксама Лукашэнка нагадаў ураду, што стратэгію разьвіцьця краіны вызначае прэзыдэнт. Такія заявы Лукашэнка зрабіў падчас прыёму першага намесьніка прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына.
Дзякуючы дэкрэту № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі» Беларусь стала адной зь першых краін, дзе дазволілі бухгальтарскі ўлік віртуальных валют. Што зьмянілася амаль праз год пасьля падпісаньня дакумэнту і праз паўгода ад яго ўступленьня ў сілу?
Ці будзе гэта парнаграфіяй паводле крытэраў беларускага Сьледчага камітэту?
Мастак з Каліфорніі стварае карціны пры дапамозе сонечнага сьвятла і павелічальнага шкла
Аб’яўлены конкурс праектаў velcom YOUTH для старэйшых школьнікаў, якія хочуць зьмяніць навакольны сьвет да лепшага. Вучні 10–11-x клясаў маюць магчымасьць атрымаць неабходныя веды і рэалізаваць праект у цікавай для сябе тэме.
Кавалак Месяца вагой 15 фунтаў (прыблізна 5,5 кіляграмаў), які ўпаў на Зямлю як месячны мэтэарыт, быў прададзены на аўкцыёне ў Бостане за больш 612,5 тысяч даляраў.
Краіны Эўразьвязу дамовіліся аб стварэньні санкцыйнага рэжыму ў адказ на кібэратакі. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск на саміце ЭЗ.
Сацыяльная сетка Facebook стварыла адмысловы аддзел па барацьбе з умяшаньнем у выбары. Так званы «камандны пункт» будзе прадухіляць распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі.
Свабода разьбіралася, што і чаму ў Беларусі лічыцца экстрэмізмам, падпадае пад афіцыйную забарону і пакараньне ў выпадку распаўсюду.
Амэрыканскі астранаўт, які быў на борце падчас няўдалага запуску ў космас карабля «Саюз», заявіў, што да гэтага часу давярае расейскай тэхналёгіі і гатовы адправіцца ў космас на іншым караблі гэтай місіі.
Першы беларускі мэдыя-аксэлератар LaunchMe працягнуў набор да 19 кастрычніка. Арганізатары шукаюць праекты, мэдыя-спэцыялістаў і айцішнікаў, якія б стварылі новыя мэдыя-стартапы.
Аб гэтым кампанія паінфармавала 12 кастрычніка ў сваім блёгу. Карыстальнікі сацсеткі, чые дадзеныя былі скрадзеныя, таксама атрымалі адмысловыя паведамленьні.
Сярод выдаленых акаўнтаў — папулярная сярод прыхільнікаў Трампа старонка Nation In Distress.
Пры запуску ў Казахстане ракеты «Саюз», якая павінна была даставіць касманаўтаў на Міжнародную касьмічную станцыю, адбылася аварыя носьбіта
Беларуска Любоў Пашкоўская, адна з акцыянэраў кампаніі Verv, увайшла ў сьпіс «Топ-50 жанчын — тэхналягічных прадпрымальніц з Эўропы», складзены часопісам Forbes.
Нацыянальны прававы партал 9 кастрычніка апублікаваў абноўленае палажэньне аб парадку абмежаваньня і аднаўленьня доступу да інтэрнэт-рэсурсаў. Дакумэнт набудзе моц 1 сьнежня разам з абноўленым законам аб СМІ.
Google кажа, «ёсьць значныя выклікі ў распрацоўцы і падтрымцы Google Plus як пасьпяховага прадукту і задавальненьня чаканьняў карыстальнікаў». Прызнана, што «дзіра» ў бясьпецы магла зачапіць 500 тысячаў акаўнтаў.
На Месяц на вечнае захоўваньне ў хуткім часе будзе адпраўлена так званая капсула часу з сынтэтычнымі малекуламі ДНК, у якіх будуць разьмешчаны зьвесткі аб чалавечай цывілізацыі.
Юбілейную, пяцідзясятую Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі навукоўцы Ўільям Нордхаўс і Пол Ромэр за ўключэньне зьмены клімату і тэхналягічных інавацый у доўгачасовы эканамічны аналіз.
Навукоўцы з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытута працуюць над праектам, які дазволіць палепшыць гарадзкое асяродзьдзе пры дапамозе дадзеных з нашых тэлефонаў і камэр.
Як сьцьвярджае Bloomberg, сярод пацярпелых 30 кампаніяў ёсьць такія, якія выконваюць дзяржаўныя замовы і маюць доступ да сакрэтных зьвестак, у тым ліку да сховішчаў зьвестак ЦРУ.
У Беларусі пачалася кампанія пераводу ў электронны выгляд матэрыялаў дзяржаўных архіваў, паведаміла Вольга Бірукова, першая намесьніца дырэктара дэпартамэнту архіваў і справаводзтва Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Улады Нідэрляндаў расказалі аб высылцы ў красавіку чатырох грамадзянаў Расеі і спробах кібэратакаў.
Беларускі гісторык, этноляг і культурны антраполяг Павел Церашковіч выступіў ў незвычайнай якасьці. У 2018 годзе навуковец выдаў кнігу нарысаў па эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасьці «Глябальныя праблемы чалавецтва».
Выпрабаваньні хуткаснага цягніка на спэцыяльна пабудаваным трэку павінны пачацца у 2019 годзе.
Нацыянальныя «ІТ-роты» ўжо выкарыстоўваліся для барацьбы з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы» — супраць іхнага рэкрутаваньня, фінансаваньня і камунікацыяў.
Робат зрабіў першыя 20 фотаздымкаў паверхні касьмічнага цела.
Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі абвешчаныя амэрыканцы Фрэнсіс Арналд і Джорж Сьміт, а таксама навуковец з Кеймбрыджу Грэгары Уінтэр за дасьледаваньне эвалюцыі фэрмэнтаў.
Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч адзначыў патрабавальнасьць ЗША ў дачыненьні да краінаў, якія пазычылі амэрыканскія тэхналёгіі. Менавіта гэта, паводле Мясьніковча, спарадзіла гандлёвыя войны.
Швэдзкая Каралеўская акадэмія навук прысудзіла сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію па фізыцы «за наватарскія вынаходствы ў галіне лазэрнай фізыкі».
У час адзначэньня 70-годзьдзя жодзінскі завод БелАЗ прадставіў сярод іншага бесьпілётныя машыны. Зьнешне яны адрозьніваюцца ад «небесьпілётных» антэнамі. І пустой кабінай.
На Беларускай атамнай станцыі пройдуць вучэньні, паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і грамадзкіх сувязяў БелАЭС.
Указ аб гэтым падпісаў Лукашэнка. Іншыя дэталі ўказу не раскрываюцца, тэкст не публікаваўся.
Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне мэдыцыны і фізіялёгіі атрымалі амэрыканец Джэймс Элісан і японец Тасуку Хондзё. .
Аплікацыі-перакладчыкі дапамагаюць пераадольваць моўныя бар'еры.
Заснавальнік кампаніі Tesla Inc. Ілан Маск сыдзе з пасады старшыні рады дырэктараў пасьля таго, як заключыў зьдзелку з Камісіяй па каштоўных паперах і біржах ЗША, якая абвінаваціла яго ў махлярстве.
NASA паведамляе пра набліжэньне да Зямлі буйнога астэроіда памерам з брытанскі Біг Бэн, піша Daily Express.
Дасьледаваньне міжнароднай групы навукоўцаў паказала, што навучаньне падману можа палепшыць разьвіцьцё спазнавальных працэсаў чалавечай псыхікі. Дзеці, якія навучаюцца хлусіць раней, высьветлілі навукоўцы, маюць значна лепшыя кагнітыўныя здольнасьці, чым іх «праўдзівыя» аднагодкі.
Зламысьнікі маглі выкрасьці інфармацыю ўладальнікаў профіляў пры дапамозе функцыі «Паглядзець як». Яна дазваляе паглядзець на старонку так, як яе бачаць іншыя карыстальнікі.
Злучаныя штаты ўпершыню ўжылі ў баі шматмэтавы зьнішчальнік пятага пакаленьня F-35, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, якая пажадала застацца ананімнай.
Загрузіць яшчэ