Якія шанцы ў дэмакратычнай Беларусі стаць сябрам NATO? З чым можа быць зьвязаны нядаўні інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы? Напярэдадні саміту адказвае дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы і экс-прэзыдэнтка Парлямэнцкай Асамблеі NATO Раса Юкнявічэне.
Нямецкі збройны канцэрн Rheinmetall на працягу найбліжэйшых трох месяцаў адкрые на захадзе Ўкраіны завод па вытворчасьці бранятэхнікі, заявіў у інтэрвію CNN генэральны дырэктар кампаніі Армін Папэргер.
Па падліках Свабоды, на сёньня ва Ўкраіне ваюе каля 450 беларускіх добраахвотнікаў.
Падчас бунту кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын абвінаваціў вайсковае кіраўніцтва РФ у некампэтэнтнасьці.
Сацыёлягі ўпершыню зафіксавалі кансалідацыю ўсходняй і заходняй часткі Ўкраіны ў гэтым пытаньні.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што вялікія страты Расеі ў жывой сіле падарвалі цывільную мэдыцыну ў памежных з Украінай рэгіёнах.
У адказ на ўкраінскі контранаступ на ўсходзе і поўдні Расея ўзмацніла авіяцыйныя і наземныя ўдары па прыфрантавых населеных пунктах Украіны.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які мае наведаць саміт NATO ў Вільні 11-12 ліпеня, перад адлётам у Эўропу сказаў, што Ўкраіна пакуль што не гатовая да сяброоўства ў альянсе.
Па Бранскай вобласьці РФ быў нанесены ракетны ўдар, гаворыцца ў заяве губэрнатара Аляксандра Багамаза.
Амэрыканскія аналітыкі лічаць правальнай вайну Расеі супраць Украіны.
На 500-ы дзень вайны Украіна вярнула дадому герояў — камандзіраў частак, якія абаранялі Марыюпаль і «Азоўсталь», заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў Львове.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў аб вяртаньні ва Ўкраіну пецярых абаронцаў «Азоўсталі», у тым ліку камандзіраў «Азова», якія трапілі ў палон пасьля захопу Расеяй Марыюпаля.
«Праз два тыдні пасьля мяцяжу групоўкі наймітаў „Вагнэра“ супраць расейскага ваеннага кіраўніцтва яе лёс як ніколі цьмяны — як і мэта нядаўна адноўленай вайсковай базы ў Беларусі», — піша міжнародная карэспандэнтка амэрыканскага выданьня The New York Times Валеры Хопкінс.
«Невялікая частка» наймітаў расейскай ПВК «Вагнэр» прыбудзе ў Беларусь — у якасьці інструктараў для спэцназа, такое меркаваньне выказаў дарадца кіраўніка офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк у апублікаваным 8 ліпеня інтэрвію выданьню «Медуза».
У рамках апэрацыі «Бясьпечнае Падляшша» Польшча пачынае перакідку на ўсход краіны больш як 1 тысячы вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі з 12-й і 17-й мэханізаваных брыгадаў, паведаміў 8 ліпеня ў «Твітары» міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.
З 24 лютага 2022 года паміж Расеяй і Ўкраінай працягваецца поўнамаштабная вайна. Расейская армія, не дасягнуўшы мэтаў, заяўленых Крамлём у пачатку ўварваньня, вядзе асноўныя баявыя дзеяньні на Данбасе, а таксама штодня абстрэльвае мірнае насельніцтва.
Офіс Генпракурора Ўкраіны заявіў, што за 500 дзён поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну валодае зьвесткамі пра гібель больш як 10,5 тысяч мірных жыхароў Украіны, у тым ліку амаль паўтысячы дзяцей.
У выніку расейскага ўдару па горадзе Ліман Данецкай вобласьці 8 ліпеня загінулі сама меней восем чалавек, яшчэ 13 атрымалі раненьні, паведамляе МУС Украіны.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэазварот да ўкраінцаў у 500-ы дзень поўнамаштабнай вайны з Расеяй на востраве Змяіным, вызваленым ад расейскіх войскаў год таму.
На працягу тыдня мабілізаваных расейскіх вайскоўцаў, якія праходзілі падрыхтоўку на беларускіх палігонах, перадысьлякавалі ў Варонескую вобласьць РФ.
Енс Столтэнбэрг заявіў, што на саміце ў Вільні будзе створаная Рада NATO — Украіна.
Сьледчыя таксама расьсьледуюць абставіны функцыянаваньня расейскай катоўні на тэрыторыі храма, у якім служыць Віктар Талько.
У Львове выратавальную апэрацыю спынілі.
Аўстрыйскі фінансавы канглямэрат Raiffeisen Bank International (RBI) адкладае выхад з расейскага рынку ў надзеі на тое, што вайна Расеі з Украінай хутка завершыцца.
Радыё Свабода і расьсьледніцкі праект «Схемы» знайшлі на спадарожнікавых здымках Planet.com, зробленых раніцай 5 ліпеня, новыя абʼекты, якіх там не было яшчэ два дні таму.
Парушаючы незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, Расея пры актыўнай падтрымцы Беларусі «уяўляе пагрозу міжнароднаму парадку, заснаванаму на каштоўнасьцях і правілах», гаворыцца ў сумеснай заяве прэзыдэнтаў Літвы і Польшчы.
У ноч на 6 ліпеня Расея нанесла ракетны ўдар па Львове. Рэпартаж «Настоящего времени».
У выніку расейскага ракетнага ўдару ў ноч на 6 ліпеня пацярпелі 40 чалавек, пашкоджана каля 60 кватэр і 50 аўтамабіляў, паведаміў зь месца здарэньня мэр Львова Андрэй Садавы.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі 5 ліпеня заклікала даць дадатковы доступ да акупаванай Расеяй Запароскай АЭС, каб пацьвердзіць адсутнасьць на месцы мінаў або выбухоўкі.
Спадарожнікавыя здымкі сэрвісу Planet Labs зафіксавалі ліквідацыю трэніровачных намётавых лягераў на тэрыторыі трох асноўных беларускіх палігонаў, дзе адбывалася навучаньне расейскіх мабілізаваных. Ці перамесьцяць іх у іншыя месцы, ці выкарыстаюць для нечага іншага, невядома.
Намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сіл Украіны Аляксей Громаў ацаніў пагрозу выкарыстаньня ядзернай зброі супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі.
Сі Цзіньпін асабіста прасіў Пуціна не прымяняць ядзерную зброю падчас свайго апошняга візыту ў Маскву.
Брытанскі афіцэр назваў некаторыя лічбы, якімі аргумэнтаваў сваю пазыцыю.
У брытанскай выведцы пакуль не змаглі пацьвердзіць арышт Сяргея Суравікіна.
У выпадку выбуху на Запароскай АЭС жыхары зоны патэнцыйнай радыяцыйнай аварыі павінны быць гатовыя да магчымай эвакуацыі, папярэджвае ўкраінскае Міністэрства аховы здароўя.
Гаварыць пра тое, што ўвесь асабовы склад ПВК «Вагнэр» разам з кіраўніком Яўгенам Прыгожыным перабазуецца ў Беларусь, пакуль рана, сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў у этэры нацыянальнага тэлемаратону.
У горадзе Першамайскі ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны ў выніку расейскага ўдару параненыя 38 чалавек, зь іх 12 дзяцей, паведамляе офіс генэральнага пракурора Ўкраіны.
Пасьля заяваў аб разьмяшчэньні расейскай тактычнай ядзернай зброі на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі пачаўся чарговы сэзон кансьпіралёгіі.
«З нас сьмяяліся, нас крытыкавалі і ня чулі. Цяпер, калі мы сустракаемся зь лідэрамі, былымі лідэрамі, яны скардзяцца і кажуць, што ня мелі рацыі», — сказала Даля Грыбаўскаце.
Расея працягвае абстрэлы тылавых гарадоў і лініі фронта ва Ўкраіне.
Беларускі музыка і перакладчык Тыматэ Суладзэ выправіўся зь Вільні на сваёй машыне з дабрачынным грузам ва Ўкраіну, каб дапамагчы жывёлам, якія пацярпелі пасьля падрыву Кахоўскай ГЭС.
У выніку расейскай атакі на Сумы бесьпілётнікам-камікадзэ загінулі двое, 19 атрымалі раненьні, паведамляе абласная вайсковая адміністрацыя.
Наш госьць — пісьменьнік Саша Філіпенка, чыя п’еса «Ціхары», напісаная паводле падзеяў 2020 году, выйшла на сцэне Віленскага старога тэатру ў пастаноўцы рэжысэркі Сашы Дзянісавай.
У Расеі абвясьцілі ў вышук украінскага бізнэсоўца Яўгена Чарняка — кіраўніка алькагольнага холдынгу Global Spirits, які валодае гарэлачным брэндам «Хортиця». Пра гэта паведамляе Сьледчы камітэт Расеі.
Аднак на гэты момант NATO ня бачыць непасрэднай пагрозы з боку Беларусі.
Расейцы пераконваюць, што спыняюць атакі ўкраінцаў.
Вікторыя Амеліна памерла ў лякарні ў Дніпры, не дажыўшы месяц да 37-годзьдзя.
У горадзе Буча Кіеўскай вобласьці Ўкраіны перад уваходам у гарадзкі парк адкрылі мэмарыял памяці мясцовых жыхароў, якія загінулі падчас расейскай акупацыі. Мэмарыял нагадвае калюмбарый, на якім выгравіраваныя імёны 501 чалавека.
Адзін з тэлеграм-каналаў, зьвязаных з кіраўніком ПВК «Вагнэр», паведаміў, што праца рэгіянальных цэнтраў кампаніі ў Расеі прыпыняецца ў сувязі зь пераездам у Беларусь.
У праграме «Вести недели» з Дзьмітрыем Кісялёвым на тэлеканале «Россия 1» агучылі вэрсію перамоваў з кіраўніком ПВК «Вагнэр» Яўгеніем Прыгожыным.
Загрузіць яшчэ