Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У NATO раскрылі свае пляны на выпадак пашырэньня расейскай агрэсіі: гатовыя разьмясьціць да 300 тысяч вайскоўцаў


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у Вільні 23 чэрвеня 2023
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у Вільні 23 чэрвеня 2023

Аднак на гэты момант NATO ня бачыць непасрэднай пагрозы з боку Беларусі.

Паўночнаатлянтычны альянс пазьбягае ўцягваньня ў вайну з Расеяй, якая валодае ядзернай зброяй, але ўмацоўвае межы паблізу Расеі, Украіны і Беларусі.

Расейскія ўзброеныя сілы пабітыя, але не разьбітыя ў вайне ва Ўкраіне, заявіў 3 ліпеня высокапастаўлены прадстаўнік NATO Роб Баўэр. Ён расказаў пра найбуйнейшую рэканструкцыю плянаў альянсу з часоў халоднай вайны, у тым выпадку калі Масква адважыцца пашырыць канфлікт, піша агенцтва Associated Press.

«Яны могуць быць не 11 футаў ростам, але дакладна не 2 футы, — сказаў журналістам старшыня Ваеннага камітэту NATO адмірал Баўэр. — Мы не павінны недаацэньваць расейцаў і іх здольнасьць аднавіцца».

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і ягоныя калегі зь іншых краін NATO абмяркуюць імаверныя зьмены плянаваньня альянсу на чарговым саміце ў Вільні на наступным тыдні.

NATO як арганізацыя не забясьпечвае Ўкраіну зброяй і боепрыпасамі. Альянс імкнецца пазьбегнуць уцягваньня ў шырокамаштабную вайну з Расеяй — краінай, якая валодае ядзернай зброяй. У той жа час NATO інтэнсіўна ўмацоўвае мяжу паблізу Расеі, Украіны і Беларусі.

Каля 40 000 вайскоўцаў знаходзяцца ў стане гатоўнасьці ад Эстоніі на поўначы да Румыніі на поўдні. Штодня на гэтай тэрыторыі ўздымаецца ў неба каля 100 самалётаў, а ў Балтыйскім і Міжземным морах дзейнічаюць 27 вайсковых караблёў.


Згодна са сваімі новымі плянамі, NATO імкнецца разьмясьціць да 300 000 вайскоўцаў, гатовых перайсьці на ўсходні флянг на працягу 30 дзён. Баўэр заявіў, што вайна зьнясіліла расейскую армію, але не яе флёт і авіяцыю:

«У цэлым мы бачым, што расейцы асьцярожна ставяцца да NATO. Яны не за тое, каб шукаць канфлікту з NATO. Але мы перакананыя, што расейцы перабудоўваюцца», — сказаў ён.

«Мы працягнем разглядаць іх як сурʼёзную пагрозу, асабліва на моры і ў паветры, ня кажучы ўжо пра ядзерную зброю», — заявіў прадстаўнік NATO.


Паўстаньне наймітаў ПВК «Вагнэр» у Расеі ў чэрвені выклікала глыбокую занепакоенасьць у Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы, асабліва пасьля таго, калі лідэру групоўкі Яўгену Прыгожыну дазволілі схавацца ў Беларусі.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа раней заявіў, што суседнія краіны сутыкнуцца з падвышанай небясьпекай, калі група «Вагнэр» разьмесьціць сваіх «сэрыйных забойцаў» непасрэдна ля іх межаў. Вільня знаходзіцца за 35 кілямэтраў ад Беларусі.

Літва хоча пастаяннай прысутнасьці NATO на сваёй тэрыторыі. На мінулым тыдні Нямеччына дала зразумець, што будзе гатовая разьмясьціць там сваіх вайскоўцаў, калі яе папросяць. Аднак на гэты момант NATO ня бачыць непасрэднай пагрозы з боку Беларусі:

«Мы валодаем сытуацыяй, і цяпер мы ня бачым ніякіх зьменаў», — заявіў журналістам прадстаўнік альянсу генэрал-маёр Мэт'ю Ван Вагенэн.

На мінулым тыдні краіны-чальцы NATO ўзялі ўдзел у «канфэрэнцыі па фармаваньні сіл», каб высьветліць, колькі войскаў і абсталяваньня альянс можа мець у сваім распараджэньні, каб адказаць на любую атаку Расеі, як у кароткатэрміновай, так і ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. Экспэрты і некаторыя дыпляматы NATO сумняваюцца, ці гатовыя краіны-чальцы разьмясьціць да 300 000 вайскоўцаў.

Спроба ўзброенага мяцяжу ў Расеі. Асноўнае

  • Увечары 23 чэрвеня кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын заявіў, што міністэрства абароны РФ нанесла ракетныя ўдары па тылавых лягерах наймітаў і што «зло, якое нясе вайсковае кіраўніцтва краіны, будзе спынена».
  • Міністэрства абароны Расеі назвала гэтыя словы «інфармацыйнай правакацыяй».
  • Уначы Прыгожын паведаміў, што байцы «Вагнэра» ўвайшлі ў Расею з акупаваных раёнаў Ўкраіны.
  • Раніцай 24 чэрвеня Прыгожын заявіў, што ПВК «Вагнэр» увайшла ў Растоў-на-Доне і ўзяла пад кантроль вайсковыя аб’екты Растова, у тым ліку аэрадром.
  • Пазьней Прыгожын заявіў і пра ўзяцьце пад кантроль вайсковых абʼектаў у Варонежы.
  • У Маскоўскай, Растоўскай і Варонескай вобласьцях РФ увялі надзвычайныя захады бясьпекі.
  • У Расеі завялі крымінальную справу аб узброеным мяцяжы.
  • Пуцін у ранішнім звароце заявіў, што «Расею мяцяжом спрабуюць штурхаць да паразы і капітуляцыі» і што «дзеяньні супраць мяцежнікаў будуць жорсткімі».
  • Кіраўнік дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык у сувязі з падзеямі ў Расеі заклікаў беларусаў «выкарыстаць гістарычны шанец».
  • Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Ціханоўская заклікала дыпляматаў і сілавікоў не выбіраць паміж Пуціным і Прыгожыным, а вайскоўцаў — выгнаць войскі Расеі зь Беларусі.
  • Аб’яднаны пераходны кабінэт заявіў, што «дэнансуе палітычныя і ваенныя дамовы з Расеяй» і аб’яўляе аб выхадзе Беларусі з АДКБ, ЭАЭС і СНД.
  • Полк Каліноўскага заклікаў грамадзянаў Беларусі рыхтавацца да «вызваленьня ад дыктатуры і акупацыі»
  • Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ўвечары 23 чэрвеня напісала, што той угаварыў заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына спыніць прасоўваньне да Масквы.
  • Пазьней Прыгожын заявіў аб завяршэньні марша і вяртаньні баевікоў у палявыя лягеры.
  • Пазьней зьявілася навіна аб тым, што Прыгожын паедзе ў Беларусь, а крымінальную справу ў РФ супраць яго спыняць.
  • 26 чэрвеня у Генпракуратуры Расеі паведамілі, што справу супраць Прыгожына не спынілі.
  • 27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў прылёт у Беларусь кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Найміты ПВК «Вагнэр», паводле Лукашэнкі, будуць працаваць у Беларусі інструктарамі, ім прапанавалі ў распараджэньне закінутую вайсковую частку.
  • 2 ліпеня ПВК «Вагнэр» абвясьціла, што на месяц прыпыняе вэрбоўку ў свае шэрагі. Гэта патлумачылі часовым няўдзелам групоўкі ў вайне супраць Украіны і «пераездам у Рэспубліку Беларусь».
  • У сярэдзіне ліпеня байцы ПВК сталі калёнамі прыбываць у лягер каля вёскі Цэль. Міністэрства абароны Беларусі абвясьціла пра сумесныя трэнаваньні на палігоне «Берасьцейскі».
  • Былы лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе Ігар Стралкоў-Гіркін у сваім тэлеграм-канале, спасылаючыся на аднаго з камандзіраў ПВК «Вагнэр», кіраўніка штабу з пазыўным «Маркс», паведаміў, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тысяч байцоў «Вагнэру».
  • Агулам у Беларусь прыехалі 12 калёнаў наймітаў. Там была і будаўнічая тэхніка.
  • 23 жніўня, як паведаміла Расавіяцыя, Яўгеній Прыгожын загінуў у разьбітым самалёце пад Цьверру. Разам зь ім там быў адзін з камандзіраў ПВК «Вагнэр» Дзьмітрый Уткін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG