Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ў Львове: На 500-ы дзень вайны мы вярнулі нашых герояў дадому


Зяленскі і абаронцы «Азоўсталі».
Зяленскі і абаронцы «Азоўсталі».

На 500-ы дзень вайны Украіна вярнула дадому герояў — камандзіраў частак, якія абаранялі Марыюпаль і «Азоўсталь», заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў Львове.

«Сёньня, у 500-ы дзень вайны, мы вярнулі дадому ва Украіну пяцярых нашых герояў, Герояў Украіны, камандуючых абаронай Марыупаля і „Азоўсталі“ — Дзяніса Пракапенку, Сьвятаслава Паламара, Сергія Валынскага, Алега Хаменка, Дзяніса Шлега. Яны ваявалі за Ўкраіну, ваявалі гераічна, абсалютна. Яны прайшлі расейскі палон, потым былі ў Турэччыне больш за 300 дзён, ім час дадому», — сказаў Зяленскі.

Ён асабіста падзякаваў прэзыдэнту Турцыі Рэджэпу Эрдагану і турэцкаму боку за дапамогу ў вызваленьні.

Кіраўнік Украіны таксама выказаў удзячнасьць украінскай камандзе, якая працуе над вяртаньнем украінцаў дадому.

Увечары 8 ліпеня ў Львове з удзелам прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага пачаўся малебен да 500-годдзя вайны, перадае карэспандэнт Радыё «Свабода».

З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ў Расею Ўкраіна вярнула з палону 2526 украінцаў.

Раней кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Мінабароны Ўкраіны Кірыла Буданаў ацэньваў, што каля 40% палонных у Расеі — мірныя жыхары, астатнія палонныя — вайскоўцы.

4 траўня ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзьмітрый Лубінец паведаміў, што, паводле прыблізных ацэнак, Расея незаконна ўтрымлівае ў закладніках больш за 20 тысяч украінскіх грамадзянскіх асоб. Гэтыя дадзеныя заснаваныя на зваротах сваякоў, чые блізкія былі затрыманыя расейскім бокам.

l

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG