«Выратавальнікі ліквідавалі ўзгараньні ў прыватнага жылога дома, прыбудовы да будынка друкарні і трох легкавых аўтамабіляў, якія ўзьніклі ў выніку абстрэлу», — гаворыцца ў паведамленьні.
Паводле кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Паўла Кірыленкі, удар з рэактыўных сыстэм залпавага агню нанесьлі а 10-ай раніцы, ён трапіў па прыватным сэктары.
У Мінабароны Расеі абстрэл пакуль не камэнтавалі.
- Нягледзячы на шматлікія сьведчаньні і доказы, Масква адмаўляе нанясеньне ўдараў па мірных жыхарах з самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
- У ААН паведамілі, што на 30 чэрвеня змаглі пацьвердзіць гібель 9177 і раненьне 15993 мірных жыхароў Украіны ў выніку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі. Сярод іх — 535 загінулых і 1095 параненых дзяцей. У ААН адзначаюць, што рэальная колькасьць загінулых і параненых можа быць значна большай.