Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сумах ад удару расейскага дрона ў жылы дом загінулі ўжо двое, 19 чалавек параненыя


Дрон «Шахед» іранскай вытворчасьці
Дрон «Шахед» іранскай вытворчасьці

У выніку расейскай атакі на Сумы бесьпілётнікам-камікадзэ загінулі двое, 19 атрымалі раненьні, паведамляе абласная вайсковая адміністрацыя.

«Ва ўстановах аховы здароўя застаюцца 4 пацярпелыя, зь іх 2 — у рэанімацыі, у дваіх раненьні сярэдняй ступені цяжкасьці. 15 пацярпелым аказалі мэдычную дапамогу і адпусьцілі дадому. Сярод параненых — адно пяцігадовае дзіця», — паведамілі ў абладміністрацыі.

Украінскія СМІ апублікавалі відэа, зьнятае адным з жыхароў Сумаў. На ім відаць момант, як беспілётнік трапляе ў дом. Аўтар відэа кажа, што гэта дрон тыпу «Шахед».

Паведамляецца, што ў доме, калі туды трапіў дрон, пачаўся пажар.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, усяго ў панядзелак было чатыры трапляньні іранскімі бесьпілётнікамі «Шахед» па цэнтры Сумаў.

У ноч на 3 ліпеня Расея нанесла ўдары «Шахедамі» па некалькіх абласьцях Украіны. Паводле Ўзброеных сілаў Украіны, яны зьбілі 13 бесьпілётнікаў з 17.

Кіеў і краіны Захаду неаднаразова абвінавачвалі Іран у пастаўках Расеі дронаў-камікадзэ, якія ў далейшым выкарыстоўваюцца для ўдараў па Ўкраіне. Расейскія і іранскія ўлады гэта адмаўляюць. Тэгеран раней заяўляў, што накіроўваў Маскве невялікую партыю бесьпілётнікаў, але гэта было да вайны Расеі з Украінай. Кіеў рэгулярна паведамляе пра атакі на ўкраінскія населеныя пункты дронамі «Шахед».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG