ІТ-мэнэджар зь Беларусі Андрэй Пазьняк стаў адным з заснавальнікаў праграмы Peech, якая ператварае тэкст у аўдыё. Праграма сабрала 550 000 даляраў інвэстыцый на плятформе Flyer One Ventures.
Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, расказала, як праходзіла іх апошняя сустрэча ў турме, чаго ёй больш за ўсё не хапае, што яна думае пра «беларусаў-лавачнікаў» і чаму нельга выкупляць палітвязьняў.
Беларуская міліцыя ў тэлеграм-каналах рапартуе пра «зачыстку» райцэнтраў, блізкіх да мяжы з Украінай. «Адпрацоўка» — гэта значыць, жорсткія затрыманьні з прымяненьнем гвалту — прайшла ў Янаве, Драгічыне, Мазыры, Нароўлі і Хойніках.
У Горадні працягваецца суд над «групай Аўтуховіча». Самага вядомага фігуранта справы 25 ліпеня выдалілі з судовай залі.
Слаўнікаву абвінавачваюць у «арганізацыі пратэстаў» і «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваньнем». Вырак ёй чакаецца 2 жніўня.
Грамадзянка Беларусі вымушаная была з Украіны праз Польшчу паехаць у Беларусь, каб абмяняць пашпарт у сувязі з дасягненьнем 45-гадовага ўзросту.
У траўні Сяргею Сацуку выставілі абвінавачаньні паводле новых артыкулаў.
25 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе пачаўся працэс паводле ч. 1 арт. 3611 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) над Сяргеем Вайцюком, якога арыштавалі за ягоныя пляны адправіцца ва Ўкраіну і ваяваць у складзе палка Каліноўскага.
Беларускі добраахвотнік Васіль Парфянкоў, як мяркуецца, загінуў 26 чэрвеня каля Лісічанску Луганскай вобласьці. Ён быў разам зь іншымі беларусамі з палку імя Кастуся Каліноўскага на заданьні — дапамагаў украінскім салдатам выйсьці з гораду.
Новы закон, апублікавалі 26 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, датычыць паўналетніх грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой і супраць якіх завялі «палітычныя» крымінальныя справы.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Бацька асуджанай у Беларусі расейскай грамадзянкі Софʼі Сапегі аплаціў прысуджаную ёй кампэнсацыю, якая перашкаджала яе магчымай экстрадыцыі ў Расею ці прэзыдэнцкаму памілаваньню. Сума штрафу — 167 500 рублёў.
Палітвязьня Арцёма Анішчука меліся вызваліць 29 чэрвеня пасьля адбыцьця ім 2 гадоў калёніі за «хуліганства». Аднак напярэдадні выхаду на волю Арцёма затрымалі паводле новай крымінальнай справы. 25 ліпеня яму прысудзілі яшчэ год зьняволеньня.
Пра ўмовы ўтрыманьня палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай ў гомельскай ПК №4 расказала на сваёй старонцы ў фэйсбуку Алена Макарава.
Палітвязьня Эдуарда Бабарыку, які займаўся перадвыбарнай кампаніяй свайго бацькі Віктара Бабарыкі, утрымліваюць пад вартай ужо больш за 2 гады.
Агулам «Менсктранс» выставіў Алегу Грузьдзіловічу, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15, тры грамадзянскія пазовы за розныя эпізоды 2020 году— на суму 56 979 рублёў 68 капеек.
Сьцяпана Латыпава называюць «бацькам беларускай арбарыстыкі». Ён фактычна стварыў прафэсійную супольнасьць у Беларусі і ўвёў сам тэрмін. У разгар сэзону за свае грошы ён ладзіў зьлёты і навучаньне.
Затрыманы раней у Менску майстар татуіровак Алег Фалей пакараны 15-сутачным арыштам, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Справу пачнуць разглядаць 29 ліпеня ў Менскім абласным судзе.
У Беларусі не спыняецца перасьлед іншадумцаў. Праз закрытыя працэсы і падпіскі аб неразгалашэньні дэталі судовых працэсаў, а часам нават прысуды становяцца вядомымі празь нейкі час пасьля суду.
Пра гэта паведамляе рабочая група «Хрысьціянская візія» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі расказаў у праекце «Жизнь-малина» пра зьліў запісу закрытых сустрэчаў, пасьля якіх затрымалі Аляксандра Фядуту, Юрася Зянковіча, Рыгора Кастусёва і яшчэ некалькі чалавек.
Ваўкавыскі прадпрымальнік, якога вінавацяць у «тэрарызьме», 13-ы дзень нічога ня есьць і ня п’е. Сёньня ранкам для яго ўзялі перадачу. Гэта значыць, што яго, імаверна, учора выпусьцілі з карцару, дзе ён правёў тыдзень.
«Паліна нарэшце знайшлася у жаночай папраўчай калёніі № 24 (Зарэчча). Больш за месяц улады хавалі яе месцазнаходжаньне. За гэты пэрыяд Паліна правяла 20 дзён у штрафным ізалятары», — напісаў у Фэйсбуку муж актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч трымае сухую галадоўку ў СІЗА ўжо 12-ы дзень
22 ліпеня ў Маскоўскім раённым судзе папярэдне разглядалі пазоў «Менсктрансу» да Алега Грузьдзіловіча за падзеі 18 кастрычніка 2020 году на Партызанскім праспэкце, дзе быў спынены рух транспарту.
Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на свае крыніцы.
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, які за 3 гадзіны суду атрымаў 6 гадоў турмы, чакае разгляду апэляцыі.
Прадпрымальнік з Ваўкавыску 11 дзён ня есьць і ня п’е. Ён ужо ня можа сядзець, ягоны стан блізкі да крытычнага.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1259 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Ці мусіць апазыцыя дамагацца падтрымкі большасьці? Якія дзеяньні могуць наблізіць перамены? Ці магчыма «сшыць» раскол у беларускім грамадзтве? Ці павінна апазыцыя адстойваць праэўрапейскі выбар?
36-гадовы Максім Лацунцэвіч зь верасьня сядзіць у СІЗА за камэнтары ў «справе Зэльцара». Дома яго чакае жонка і сямёра дзяцей. Малодшага, 6-месячнага Платона, тата бачыў толькі на здымках. Жонка нарадзіла яго пасьля затрыманьня Максіма.
У ваўкавыскага прадпрымальніка Міколы Аўтуховіча зьявіўся моцны боль і рэзь у жываце, стаў вельмі часты пульс. Ён ужо дзесяць дзён нічога ня есьць і ня п’е.
Ваўкавыскі прадпрымальнік, якога вінавацяць у падпале машыны і дома сілавікоў, дзясяты дзень ня есьць і ня п’е.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1252 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
19 ліпеня ў Бабруйску пачаўся закрыты судовы працэс за «сабатаж чыгункі». На лаве падсудных — Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Натальля Кед і Надзея Полькіна, паведамляе ініцыятыва Dissident.by.
18 ліпеня судзьдзя Аляксандар Піскуноў абвінаваціў Паўла Піскуна, які на момант свайго ўчынку быў непаўналетнім, у садзейнічаньні так званай экстрэмісцкай дзейнасьці.
Меркаваньні расейцаў аб тым, ці варта Расеі працягваць ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне або важней весьці мірныя перамовы, падзяліліся пароўну. За мірныя перамовы і найхутчэйшае спыненьне агню выказваецца большасьць у групах да 35 гадоў.
Мікалай Аўтуховіч абвясьціў «сухую» галадоўку падчас судовага паседжаньня 11 ліпеня на знак пратэсту супраць блякаваньня карэспандэнцыі. 15 ліпеня стала вядома, што Мікалая зьмясьцілі ў карцар.
Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю працягваецца.
Пра гэта паведамілі яе калегі.
Суды па адміністрацыйных справах па-ранейшаму масава праходзяць па скайпе, нягледзячы на афіцыйную адмену супрацьковідных мераў па ўсёй Беларусі.
Мікалай Аўтуховіч трымае сухую галадоўку восьмы дзень.
Што беларускія палітвязьні ствараюць у зьняволеньні і як у гэтых умовах ім удаецца знаходзіць у сабе сілы для творчасьці.
Каталіцкага сьвятара Андрэя Вашчука затрымалі 15 ліпеня апоўдні ў Віцебску. Сёньня над ім прайшоў суд.
Загрузіць яшчэ