Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 20 ліпеня: затрыманьні ў Барысаве і Мазыры


Затрыманьне. Ілюстрацыйнае фота
Затрыманьне. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.

У Барысаве 18 ліпеня пасьля ператрусу затрымлівалі Вольгу Ліс, паведамляе «Вясна». Раней, 14 ліпеня, затрымалі мужа Вольгі Алеся, якога пазьней у адміністрацыйным парадку арыштавалі на 10 дзён.

Спачатку Вольгу Ліс выклікалі ў аддзяленьне міліцыі, дзе дапыталі пра ўдзел у акцыях пратэсту, маўляў, выкрыквала лёзунгі, размахвала сьцягам. Жанчына адказала, што ў гэты час яна якраз была на працы.

Вядома, што пасьля допыту Вольгу адпусьцілі дадому.

Чарговыя затрыманьні ў Мазыры

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што «супрацоўнікі ГУБАЗіК сумесна з байцамі АМАП працягваюць ачыстку Мазыра ад экстрэмістаў, нацыстаў, каляфутбольных фанатаў і іншых малапрыемных элемэнтаў».

Праваабаронцам вядома, што сярод затрыманых 17-гадовы Данііл Даніленка, Дзяніс Кажэўнікаў, Аліна Чопік і яшчэ адзін хлопец. На «пакаяльных» відэа маладыя людзі гавораць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG