Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня парлямэнту Грузіі падпісаў закон аб забароне «прапаганды ЛГБТ»


Шалва Папуашвілі
Шалва Папуашвілі

Напярэдадні закон адмовілася падпісваць прэзыдэнтка Грузіі. Пры гэтым яна ж не наклала на дакумэнт вэта.

Старшыня грузінскага парлямэнту Шалва Папуашвілі падпісаў закон «Аб сямейных каштоўнасьцях і абароне непаўналетніх», які дэпутаты прынялі 17 верасьня.

Новая норма забараняе гомасэксуальныя шлюбы і ўсынаўленьне такімі парамі дзяцей, а таксама якія заўгодна мерапрыемствы ў падтрымку ЛГБТК-людзей.

Забаранілі таксама зьмену полу. Закон прадугледжвае адказнасць для лекараў, якія дапамагаюць ажыцьцявіць такі пераход.

Папуашвілі растлумачыў прыняцьце закону «шматвяковымі хрысьціянскімі традыцыямі Грузіі і Эўропы».

2 кастрычніка прэзыдэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі не падпісала дакумэнт, але і не наклала на яго вэта.

Згодна з грузінскім заканадаўствам, калі прэзыдэнт не падпісаў закон, тады замест яго гэта можа зрабіць старшыня парлямэнту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG