Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: «вясноўцам» падоўжылі меру стрыманьня пад вартай, Любецкага перавялі ў бабруйскую калёнію


Зьняволеныя праваабаронцы «Вясны»: Уладзімер Лабковіч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч
Зьняволеныя праваабаронцы «Вясны»: Уладзімер Лабковіч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч

Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1259 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

Жонка праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча Аліна паведаміла, што ейнаму мужу, а таксама старшыні «Вясны» Алесю Бяляцкаму і юрысту арганізацыі Ўладзімеру Лабковічу падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай да 14 кастрычніка.

14 ліпеня споўніўся год, як трох праваабаронцаў «Вясны» зьмясьцілі за краты за іх прафэсійную дзейнасьць.

Сьледзтва працягваецца ўвесь гэты час. З адвакатаў праваабаронцаў узялі падпіскі аб неразгалошваньні, таму справа пакрытая таямніцай і невядома, на якой стадыі цяпер сьледзтва.

Андрэя Любецкага перавялі ў бабруйскую калёнію

Сястра палітзьняволенага хірурга Андрэя Любецкага паведаміла, што 15 ліпеня яго этапавалі ў бабруйскую калёнію № 2.

18 красавіка судзьдзя Сьвятлана Чарапанава асудзіла лекара на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму.

Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Менску і быў валянтэрам каля Акрэсьціна, абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак); ч. 1 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч.1, 2 арт. 368 (абраза прэзыдэнта).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG