Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму


Турма ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота
Турма ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1252 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

Філёзафа і мэтадоляга Уладзімера Мацкевіча, які знаходзіцца за кратамі ўжо амаль год, перавялі ў магілёўскую турму.

Там палітзьняволены будзе знаходзіцца да разгляду апэляцыйнай скаргі (сам Мацкевіч адмовіўся ад апэляцыі на вынесены яму прысуд, са свайго боку скаргу падаў ягоны адвакат).

Уладзімера Мацкевіча затрымалі ў жніўні 2021 году. Яму выставілі канчатковае абвінавачаньне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) – за «Марш народнага ўльтыматуму» 25 кастрычніка;
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня) — за плятформу «Сход»;
  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале.

У лютым, патрабуючы зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршыць сьледчыя дзеяньні і прызначыць дату судовага разбору, Уладзімер Мацкевіч трымаў 14-дзённую галадоўку. Да яго доўгі час не пускалі пастара і адваката.

23 чэрвеня Мацкевіча асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG