Пяты дзень працэсу, фігурантамі якога зьяўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, пачаўся з допыту сьведак.
Чацьвёра падсудных у «справе Аўтуховіча» перадалі на волю зварот, у якім заявілі аб пагрозе іхнаму жыцьцю і здароўю, а таксама пайменна назвалі адказных за гэта сілавікоў. Тэкст дакумэнту знаходзіцца ў распараджэньні BPN.
Пінчука Аляксандра супрацоўнікі мясцовага РАУС затрымалі за ягоны камэнтар пад пастом аднаго з тэлеграм-каналаў.
Дата 4 жніўня была выбраная не выпадкова: 4 жніўня 2011 году ў Менску арыштавалі кіраўніка і заснавальніка «Вясны» Алеся Бяляцкага. Празь нейкі час яго асудзілі на 4,5 года калёніі за «ўтойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры». Сёньня праваабаронца зноў за кратамі.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што даручыў Міністэрству замежных спраў зрабіць рашучыя крокі ў сувязі з прысудам беларускай журналістцы Ірыне Слаўнікавай.
Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Горадні разгледзелі справу 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера.
Адзін зь іх можа знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) заклікала адмяніць вынесены 3 жніўня вырак палітзьняволенай журналістцы Ірыне Слаўнікавай — 5 гадоў калёніі — і неадкладна вызваліць усіх прадстаўнікоў мэдыя, якія цяпер у няволі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1253 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Судзьдзя Мікалай Доля прызнаў Ірыну Слаўнікаву вінаватай у «арганізацыі пратэстаў» і «кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем» і пакараў яе на 1 год даўжэйшым зьняволеньнем, чым прасіў пракурор.
Разгляд справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», фігурантамі якой зьяўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, пачаўся 29 ліпеня ў будынку суду Менскага раёну.
Раней кожную зь сясьцёр асудзілі на 3 і 3,5 года «хатняй хіміі» ў справе аб дэманстрацыі ў верасьні 2020 году. Аднак, на думку пракурора, суд не ўлічыў, што жанчыны ў счэпцы ўступалі ў супрацьборства з сілавікамі. У выніку ён падаў пратэст на ранейшы прысуд.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Сёньняшняе пасяджэньне ў «справе аб дзяржперавароце» завяршылася раней за належны час, бо Аляксандар Фядута хадайнічаў аб мэдычным аглядзе з прычыны дрэннага самаадчуваньня, піша «Наша ніва».
Суд над 60-гадовым барысаўскім актывістам, які мае другую групу інваліднасьці, распачнецца на пачатку верасьня, паведамляе Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада).
59-гадовы Мікола Аўтуховіч абвясьціў сухую галадоўку 11 ліпеня, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газэт.
Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць 32-гадовага распрацоўніка мабільнай праграмы для байкоту ляяльнага ўладам бізнэсу і дэананімізацыі сілавікоў.
Справу разглядае судзьдзя Менскага абласнога суду Ўладзімер Арэшка, працэс праходзіць адкрыта ў будынку суду Менскага раёну.
Суд Ленінскага раёну Менску вынес рашэньне па справе палітзьняволенай Іны Шырокай, якую абвінавацілі ва ўчыненьні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Былы палітвязень Зьміцер Фурманаў ажаніўся з Вольгай Каракінай у Вільні. Пара падзялілася са Свабодай гісторыяй каханьня са шчасьлівым фіналам.
Былы сілавік рэзка выказваўся пра ГУБАЗіК, вайну ва Ўкраіне і Лукашэнку. Цяпер яго затрымалі.
У судзе Бабруйску працягваецца суд над пяцьцю «рэйкавымі партызанамі». Па справе праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Натальля Кед і Надзея Полькіна.
Судзьдзя Гомельскага абласнога суду Руслан Царук прызнаў 30-гадовага IT-спэцыяліста Андрэя Уткіна вінаватым у «Садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
У якім стане зьняволены ваўкавыскі прадпрымальнік, невядома. 22 дні таму ён пачаў сухую галадоўку.
Паседжаньне ў гэтай справе пачалося 29 ліпеня. Спачатку яна слухалася ў закрытым рэжыме, потым слуханьне вырашылі адкрыць для публікі.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома пра некалькі ператрусаў у людзей, якіх раней асудзілі за абразу падпалкоўніка мясцовага ГАУС Аляксея Гецьмана.
Бацькоў-садыстаў можна пазбавіць бацькоўскіх правоў, але як адабраць уладу над дзіцём у чыноўнікаў-садыстаў? Як абараніць малое ад іх?
Мяркуючы па сацсетках, сёньня быў затрыманы блогер Уладзіслаў Абадоўскі.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».
Старшы дарадца дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры Свабоды Premium адказаў на публічную крытыку з боку Вадзіма Пракоп’ева, Зянона Пазьняка, Валера Цапкалы.
25 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе завяршыўся працэс паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) за пляны адправіцца ва Ўкраіну і ваяваць у складзе палку Каліноўскага.
Мікалая Аўтуховіча, які 19-ы дзень галадае, не даставілі на судовае пасяджэньне 29 ліпеня.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1265 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Сам палітвязень напісаў, што гаворка ідзе пра некалькі «кур’ёзных абвінавачаньняў, якія фігуруюць у крымінальнай справе, падрыхтаванай рэжымам».
Лебядка затрымалі 12 ліпеня ў Смалявічах, тэрмін арышту яго мусіў скончыцца 27 ліпеня. Аднак сёньня раніцай экспэрт па-ранейшаму недаступны.
Працэс праходзіць ў будынку суду Менскага раёну.
Праваабаронцам стала вядома, што пасля 15 сутак арышту на волю ня выйшаў 29-гадовы сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артур Смалякоў.
На мінулым тыдні Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі (ICAO) прызнала беларускія ўлады вінаватымі ў прымусовай пасадцы самалёта Ryanair з блогерам Раманам Пратасевічам на борце 23 траўня 2021 году.
Жыхарка Менску на ўмовах ананімнасьці расказала пра допыты ГУБАЗіКаўцамі і сваё знаходжаньне на Акрэсьціна.
Мікалай Аўтуховіч працягвае «сухую» галадоўку. Дакладнай інфармацыі пра ягоны стан няма нават у сваякоў.
КДБ зноў папоўніў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». Цяпер у ім два новыя прозьвішчы, у тым ліку экс-памочніка пракурора Яўгена Бабака.
Маці 22-гадовага грамадзяніна РФ Ягора Дуднікава, які адбывае 11-гадовы тэрмін у Беларусі за агучваньне ролікаў для апазыцыйнага тэлеграм-канала, папрасіла Міністэрства юстыцыі Расеі і расейскае пасольства ў Менску хадайнічаць аб пераводзе яе сына для адбываньня пакараньня ў Расею.
Рэпрэсіі беларусаў працягваюцца.
Каб выкупіць сваю маёмасьць з-пад арышту, Ігар Лосік павінен атрымаць спэцыяльны дазвол. Калі ён гэтага ня зробіць, з дому могуць забраць нават чайнік.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1266 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
ІТ-мэнэджар зь Беларусі Андрэй Пазьняк стаў адным з заснавальнікаў праграмы Peech, якая ператварае тэкст у аўдыё. Праграма сабрала 550 000 даляраў інвэстыцый на плятформе Flyer One Ventures.
Загрузіць яшчэ