Пра гэта праваабарончы цэнтар паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале.
Мяркуючы па сацсетках, сёньня быў затрыманы блогер Уладзіслаў Абадоўскі. На яго асабістых старонках зьявілася «пакаяльнае відэа», на якім хлопец на фоне дзьвярэй просіць прабачэньня ў супрацоўнікаў гандлю, «якім ён даставіў нязручнасьці».
Пасьля гэтага яго TikTok-акаўнт Абадоўскага быў выдалены, а на YouTube-канале засталося толькі адно відэа. Хлопец займаўся барацьбой з пратэрмінаванымі таварамі ў крамах і ў сваёй дзейнасьці не закранаў палітыку.