Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Берасьця асудзілі на 2,5 года калёніі за пляны стаць добраахвотнікам ва Ўкраіне


Берасьцейскі абласны суд. Ілюстрацыйнае фота
Берасьцейскі абласны суд. Ілюстрацыйнае фота

25 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе завяршыўся працэс паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) за пляны адправіцца ва Ўкраіну і ваяваць у складзе палку Каліноўскага.

Абвінавачаны — 37-гадовы жыхар Берасьця Сяргей Вайцюк. Гэта першы чалавек у Беларусі, якога асудзілі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Ўкраіне пасьля 24 лютага 2022 году, піша «Вясна».

Паводле абвінавачваньня, Вайцюк у сярэдзіне красавіка адправіўся на таксі ў Маларыцкі раён, у памежную зону каля дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай. Прыбыўшы на месца, абвінавачаны спрабаваў перасекчы мяжу ў напрамку Ўкраіны, у тым ліку па-за ўстаноўленым пунктам пропуску, аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы праваахоўнымі органамі.

Судзьдзя Сьвятлана Крамянёўская прызначыла яму 2,5 года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такога пакараньня прасіў пракурор Аляксандр Богуш.

26 ліпеня ў Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс над іншым затрыманым з той жа прычыны, што і Сяргей Вацюк, Міхаілам Лістападавым.

Яму таксама ставіцца ў віну арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У сакавіку МУС заявіла, што супраць байцоў добраахвотніцкага батальёна імя Каліноўскага распачата крымінальная справа аб саўдзеле ў збройным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы, пасьля чаго пачаліся затрыманьні беларусаў, якія нібыта зьбіраліся адправіцца ва Ўкраіну і ваяваць у складзе палку — кагосьці выяўлялі праз фэйкавыя тэлеграм-боты, кагосьці затрымлівалі на мяжы.

Іх дзеяньні кваліфікуюцца як «падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяньнях без упаўнаважаньня дзяржавы» (ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК). Часта да яе дадаюць «палітычныя артыкулы» 342 (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні) і інш., адзначаюць праваабаронцы.

14 сакавіка праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманьне 53-гадовага жыхара Докшыц (Віцебская вобласьць) Сяргея Грыбовіча. Яму ставяцца ў віну два артыкулы — 130 і 361-3 КК.

16 траўня затрымалі мастака Андрэя Раптуновіча зь Менску. Спачатку яго арыштавалі на 14 дзён за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў». На волю ён ня выйшаў: склалі пратакол за дробнае хуліганства і прызначылі яшчэ 15 дзён арышту. Затым на Раптуновіча завялі крымінальную справу паводле арт. 361-1 і 361-3.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG