Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля пратэсту пракурора дзьвюм сёстрам з Горадні замянілі «хатнюю хімію» на калёнію. А яны больш за год жывуць за мяжой


Судовая заля ў Горадні. Ілюстрацыйнае фота
Судовая заля ў Горадні. Ілюстрацыйнае фота

Раней кожную зь сясьцёр асудзілі на 3 і 3,5 года «хатняй хіміі» ў справе аб дэманстрацыі ў верасьні 2020 году. Аднак, на думку пракурора, суд не ўлічыў, што жанчыны ў счэпцы ўступалі ў супрацьборства з сілавікамі. У выніку ён падаў пратэст на ранейшы прысуд.

Імаверна гаворка ідзе пра сясьцёр Жанну Захаркевіч і Надзею Сцяпанцову, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз некаторы час пасьля абвяшчэньня прысуду.

Як паведамляе Генпракуратура, суд Ленінскага раёну Горадні абвінаваціў жанчын паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК і прысудзіў ім абмежаваньне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію») на тэрмін 3 гады і 3 гады 6 месяцаў адпаведна.

Намесьнік генпракурора падаў пратэст на гэты прысуд. На яго думку, суд не ўлічыў, што жанчыны калі стаялі ў счэпцы, уступалі ў супрацьборства з сілавікамі; пры гэтым нібыта адна выкрыквала абразы ў адрас міліцыянта, а другая нават ударыла аднаго зь сілавікоў.

У выніку па рашэньні новага суду жанчынам зьмянілі пакараньне на пазбаўленьне волі тэрмінам на 2 гады і 2 гады 6 месяцаў адпаведна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG