Калі Расея сфармавала асноўныя пастуляты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі»?
Літоўская кампанія Garsų pasaulis 4 лютага паведаміла, што спыняе вытворчасьць «пашпартоў Новай Беларусі». Раней да кампаніі былі пытаньні як у літоўскіх уладаў, так і ў беларускіх журналістаў-расьсьледнікаў. Што зараз з праектам, расказваем.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У Беларусі працягваецца маштабны крызіс правоў чалавека з жорсткімі рэпрэсіямі супраць іншадумцаў, заяўляюць праваабаронцы.
Ініцыятыва BySol атрымала інфармацыю аб узмацненьні кантролю і правяраньня тых, хто спрабуе выехаць зь Беларусі.
Стваральнік канала «Беларускі Гаюн» Антон Матолька папярэдзіў людзей, якія адсылалі інфармацыю ці пісалі з акаўнтаў, што могуць іх ідэнтыфікаваць, пра пагрозу іхняй бясьпецы.
Для «абароны нацыянальнай культуры, захаваньня традыцыйных каштоўнасьцяў народу, уключна зь дзьвюма дзяржаўнымі мовамі», Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю рэкамэндавала «мінімізаваць выкарыстаньне замежнай мовы» ў назвах гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў абслугоўваньня і рэкляме.
У 1989 годзе ў пракат выйшаў фільм «Мяне завуць Арлекіна», які за год паглядзелі 42 мільёны гледачоў, а правы на паказ набыў амэрыканскі мэдыяхолдынг «20th Century Fox». Расказваем, чаму фільм стаў такі папулярны.
Варшаўская пракуратура спыніла расьсьледаваньне ў справе аб нанясеньні цялесных пашкоджаньняў прафэсару Яну Маліцкаму, дырэктару стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Ён заявіў пра напад на яго ў варшаўскім парку ў сьнежні 2024 году.
У Менску былым палітвязьням пасьля вызваленьня крымінальна-выканаўчыя інспэкцыі ставяць забарону на выезд зь Беларусі, паведамляе «Вясна» са спасылкай на крыніцы. Праваабаронцы расказваюць, ці законна гэта і што рабіць у такіх сытуацыях.
4 студзеня ў школе ў горадзе Эрабру ў Швэцыі адбылася страляніна. Сыгнал трывогі паступіў каля 13:30 паводле мясцовага часу, паведамляюць швэдзкія СМІ.
Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасьці праінфармавалі Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын, які дзейнічае ў рамках Рады па правах чалавека ААН, пра становішча з правамі жанчын у Беларусі.
Вядомага беларускага стэндап-коміка Славу Камісаранку, якога летась завочна асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня, уключылі ў «пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Спэцыялісты ў кібэрбясьпецы з Wiz Research знайшлі выцек дадзеных кітайскай нэўрасеткі DeepSeek, якую называлі «забойцам чату GPT». Распыталі экспэртаў, як найбольш бясьпечна карыстацца нэўрасеткамі і на што зьвярнуць увагу.
Вядомаму палітычнаму і грамадзкаму дзеячу было 86 гадоў.
Пра тое, як можа зьмяніцца сытуацыя для грамадзян Беларусі, Свабода пагаварыла зь беларускімі эмігрантамі новай хвалі і амэрыканскім адвакатам.
У Міністэрстве сувязі Беларусі патлумачылі апошнія праблемы з сувязьзю ў краіне «ўсплёскам ужываньня». Праблемы з доступам да інтэрнэту ў беларусаў пачаліся з пачаткам прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі.
Беларуская добраахвотніца Ўзброеных сіл Украіны Марыя Зайцава загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня.
У 4,5 раза вырасла актыўнасьць нерэгулярных мігрантаў на мяжы Беларусі з краінамі Эўрапейскага зьвязу ў студзені 2025 году ў параўнаньні са студзенем 2024-га.
Эканаміста Паўла Данэйку завочна асудзілі на 12 гадоў калёніі ў «справе Каардынацыйнай рады».
«У нас амаль уся аўдыторыя ў Беларусі, а калі прадпрымальнік зь Беларусі разьмесьціць у нас рэкляму, ягонаму бізнэсу будзе канец на наступны дзень». Як прыпыненьне фінансаваньня ЗША паўплывала на беларускія мэдыя і НДА і ці змогуць яны безь яго існаваць.
Збор грошай праходзіць пад заклікам «Захаваем магілы выбітных беларусаў у Беластоку!».
Аб’ём безнаяўных плацяжоў у Беларусі ў 2024 годзе вырас амаль у два разы і дасягнуў 2 трлн рублёў.
Малады ўкраінскі салдат Уладзіслаў правёў некалькі дзён бязь ежы і вады, адбіваючы расейскія напады на бязьлюдныя пазыцыі ў Данецкай вобласьці Ўкраіны.
У Сэрбіі ў Новым Садзе праходзяць акцыі пратэсту — студэнты перакрылі ўсе тры масты праз Дунай у горадзе, паведамляе балканская служба Радыё Свабода.
Збор за перасячэньне мяжы на аўтатранспарце ўводзяць з 1 лютага ў трох абласьцях Беларусі – Берасьцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай. Стаўка збору складае адну базавую велічыню – 42 рублі, за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасьці пасажыраў.
Амэрыканская газэта The New York Times піша, што на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў фіксуецца новы варыянт COVID-19 пад назвай XEC. У краіне рэзка ўзрасла колькасьць шпіталізацыяй і сьмерцяў.
Чым часьцей Лукашэнка запэўнівае ў тым, што ягоныя сыны «наеліся прэзыдэнцтва» і што «нават у страшным сьне ня могуць уявіць сябе на ягоным месцы», тым большая верагоднасьць таго, што менавіта дынастычную перадачу ўлады ён рыхтуе беларусам.
У Гішпаніі пачаўся суд над былым прэзыдэнтам Каралеўскай гішпанскай футбольнай фэдэрацыі Люісам Рубіялесам. Яго абвінавачваюць паводле артыкулf аб сэксуальных дамаганьнях.
Гэта адзін з шэдэўраў эўрапейскай картаграфіі беларускага паходжаньня тых часоў, адзначае Maldzis.
Міністэрства юстыцыі 15 студзеня 2025 году прыняло пастанову № 3, якой увяло зьмены ў форму анкеты для асуджаных асоб, якіх трымаюць у арыштанцкіх дамах, калёніях-пасяленьнях і папраўчых установах адкрытага тыпу.
Пяцёра маладых беларусаў, якія на радзіме не размаўлялі на роднай мове, за мяжой пачалі на ёй сьпяваць. Нікому з удзельнікаў няма яшчэ 18. Яны расказалі Свабодзе, навошта ім творчасьць па-беларуску за мяжой.
На 31 студзеня 2024 году ў Беларусі налічвалася 1245 палітвязьняў, прызнаныя такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большай.
У Магілёўскім абласным судзе 11 лютага 2025 году пачнецца працэс над 62-гадовым жыхаром Магілёва Аляксандрам Кандрычыным. Суд будзе закрыты.
Пра іх вызваленьне паведаміла «Вясна».
Свабода паглядзела, якія зьмены напаткаюць беларусаў у лютым 2025-га.
Падзеі 31 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Рыскі акруговы суд 30 студзеня пакінуў у сіле абвінаваўчы прысуд прарасейскаму актывісту Юрыю Аляксееву, якога асудзілі за незаконнае захоўваньне боепрыпасаў, паведамляе партал Delfi. Вядома, што сам Аляксееў раней уцёк у Беларусь, і судовыя разборы праходзяць безь яго ўдзелу.
Стала вядома, на колькі падаражэюць камунальныя паслугі ў краіне і калі.
Асуджаная беларуска Дар’я Астапенка не зьявілася для адбываньня пакараньня і не зрабіла ў належны час плацяжу 3850 даляраў. Дзе яна можа быць цяпер, невядома, піша «Белсат».
Ірына адбывала арышт на Акрэсьціна нядаўна, восеньню 2024 году. Яна расказала праваабаронцам пра актуальныя рэаліі ў адной з самых жорсткіх беларускіх турмаў. Яна сьведчыла пра клапоў у камэрах, «шмоны», сон на падлозе і голы агляд.
Беларускі палітуцякач трагічна загінуў у Беластоку ад атрыманай у канцы 2024 году траўмы. Яго знаёмыя расказалі Свабодзе, якім Андрэй Васора быў чалавекам і якія добрыя справы рабіў.
Зьмены ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс, якія 10 студзеня разгледзела Палата прадстаўнікоў, 30 студзеня ухваліў Савет Рэспублікі.
З 1 студзеня 2025 году ў Беларусі зьмянілі дакумэнт, які пацьвярджае адсутнасьць перашкод для ўзяцьця шлюбу за мяжой. У Міністэрстве юстыцыі Беларусі расказалі падрабязнасьці.
Выданьне devby паведамляе, што яго чытачы зь Беларусі працягваюць скардзіцца на праблемы з інтэрнэтам — як мабільным, так і хатнім, ад розных правайдэраў — а таксама з VPN-сэрвісамі.
31 студзеня знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу спаўняецца 50. За колькі дзён да гэтай даты пагаварылі зь юбілярам пра сэнс жыцьця і творчасьці, умовы асабістага шчасьця і нацыянальнае годнасьці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і зьдзяйсьненьне мараў.
Экспэрты ААН лічаць, што «зафіксаваныя на сёньня выпадкі парушэньня правоў чалавека відавочна зьяўляюцца часткай урадавай стратэгіі, накіраванай на задушэньне іншадумства».
Загрузіць яшчэ