«Як кажуць самі сілавікі людзям, нагодай для затрыманьняў стаў польскі дакумэнтальны фільм пра пратэсты, дзе ёсьць незаблюраныя твары ўдзельнікаў акцый», — адзначаецца ў паведамленьні.
Перад гэтым праваабаронцы паведамлялі, што апошнім часам у Беларусі «сталі больш актыўна судзіць за ўдзел у пратэстах» 2020 году.
«Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвэер», — падкрэсьлілі праваабаронцы.
Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», з пачатку электаральнай кампаніі 2020 году па палітычных матывах у Беларусі былі затрыманыя больш за 50 тысяч чалавек. Дасьледчык палітычных рэпрэсій Генадзь Каршуноў лічыць, што гэтая лічба дасягае 65 тысяч чалавек.
Паводле праваабаронцаў за пяць гадоў у Беларусі звыш 20 праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі пазбавіліся жыцьця з прычыны дзеяньняў уладаў: былі застрэленыя, зьбітыя да сьмерці, даведзеныя да самагубства, памерлі з-за пагаршэньня здароўя і неаказаньня мэдычнай дапамогі ў зьняволеньні.
Цяпер у вязьніцах Беларусі застаюцца каля 1200 палітзьняволеных. Паводле ацэнак праваабаронцаў, умовы, у якіх яны, адбываюць зьняволеньне, набліжаюцца да ўзроўню катаваньняў. 206 вязьняў знаходзяцца ў стане асаблівай рызыкі.
Форум