Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура абвясьціла міжнародны вышук абаронцы беларускай мовы Ігара Случака


Ігар Случак, архіўнае фота
Ігар Случак, архіўнае фота

Абвясьцілі міжнародны вышук Ігара Случака, які выехаў зь Беларусі разам зь сямʼёй, нібыта за «злачынства экстрэмісцкай накіраванасьці».

Пра гэта сам актывіст паведаміў у Facebook. Паводле зьвестак Адзінага дзяржаўнага банку зьвестак аб правапарушэньнях, вытрымку зь якога апублікаваў Случак, яго вышук абʼявілі ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 361-4 КК («Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

«Міжнародны росшук можна ўжо было і ў міжнародны дзень роднай мовы абʼявіць — спазьніліся на 2 дні», — пажартаваў Случак.

Хто такі Ігар Случак

  • Ігар Случак — юрыст, праваабаронца, моўны актывіст, сузаснавальнік ініцыятывы «Ўмовы для мовы».
  • Ігар Случак і ягоная жонка Аліна Нагорная займаліся абаронаю беларускае мовы ў Беларусі, пашырэньню ўжытку беларускае мовы на таварах, квітках, таблічках, дакумэнтах і сайтах дзяржаўных органаў.
  • У кастрычніку 2023 году Ігар Случак і Аліна Нагорная зь дзецьмі выехалі зь Беларусі.
  • У студзень 2025 году стала вядома, што супраць Ігара Случака завялі крымінальную справу паводле артыкулу аб «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 316-4 КК).
  • Справу завёў у траўні 2024 году Берасьцейскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту і ў сьнежні 2024 году перадаў яе для далейшага расьсьледаваньня ў Рагачоўскі раённы аддзел СК.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG