Гэта адбылося 6 ліпеня ў Вільні на ўрачыстым прыёме ў Наўседы з нагоды Дня дзяржаўнасьці Літвы, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай. Дзень дзяржаўнасьці Літвы адзначаецца 6 ліпеня ў гонар меркаванай даты каранацыі князя Міндоўга ў ліпені 1253 году.
На прыёме ў прэзыдэнта Літвы прысутнічаў муж дэмакратычнай лідэркі, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі. Падчас гутаркі абмяркоўвалася таксама падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычных сіл, актывістаў і незалежных СМІ.
«За апошнія пяць гадоў Літва і Нямеччына неаднаразова дэманстравалі, што зьяўляюцца сапраўднымі сябрамі беларускага народу. Сёньня яны працягваюць падтрымліваць дэмакратычныя перамены, дапамагаць палітвязьням і працуюць разам з намі над бясьпекай беларусаў у выгнаньні. Мы глыбока ўдзячныя Літве і Нямеччыне за падтрымку. Гэтая салідарнасьць — ня толькі пра палітыку. Гэта пра чалавечнасьць, пра каштоўнасьці і пра веру ў свабодную Беларусь», — заявіла Ціханоўская.
На 7 ліпеня 2025 года Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнае палітвязьнямі 1.155 чалавек.
Форум