13 лістапада распачынаецца кінафэстываль краін Паўночнай Эўропы і Балтыі «Паўночнае зьзяньне». Даведаліся ў заснавальніцы і дырэктаркі Волі Чайкоўскай, якія там будуць фільмы, дыскусіі і імпрэзы.
Украінскі палкоўнік Раман Чарвінскі, які служыў у Сілах спэцапэрацый Украіны, па ўсёй верагоднасьці, каардынаваў апэрацыі падрыву газаправодаў «Паўночны паток». Аб гэтым пішуць выданьні The Washington Post і Der Spiegel са спасылкай на крыніцы.
Прафэсіяналізм — не на першым месцы.
За 10 лістапада Польшча, Літва і Латвія не дазволілі нелегальна прабрацца на свае тэрыторыі 90 мігрантам зь тэрыторыі Беларусі.
Усе бандэролі і пасылкі, адпраўленыя ў Беларусь фізычным асобам з тэрыторыі Эўразійскага саюзу, плянуюць правяраць да дастаўкі спажыўцам.
Прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйру амаль за тры гады сваёй працы на пасадзе так і не змагла наведаць Беларусь, але ўважліва сочыць за падзеямі ў краіне.
Расказваем, што вядома пра Дзьмітрыя Семчанку, якога асудзілі на 3 гады пазбаўленьня волі.
Намесьнік і кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік НАУ Павел Латушка ўзяў удзел у панэлі інаўгурацыі Эстонска-беларускай канфэрэнцыі ў Таліне.
У Беларусі адкрылася новая калёнія для жанчын, і гэта, відаць, адна з найлепшых ілюстрацый да заявы Лукашэнкі пра тое, што ён не ваюе з жанчынамі. Так «не ваюе», што дзьвюх калёній аказалася недастаткова і давялося адкрыць яшчэ калёнію-пасяленьне.
9 лістапада ў кватэры бацькоў Сашы Філіпенкі ў Менску прайшоў ператрус. Сам пісьменьнік зьвязвае рэпрэсіі супраць родных са сваёй палітычнай пазыцыяй.
Польская памежная служба паведаміла, што 9 лістапада 60 мігрантаў спрабавала нелегальна перайсьці мяжу з боку Беларусі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Свабода зьвярнулася з афіцыйнымі запытамі аб далейшым лёсе кіеўскага помніка беларусу, Герою Ўкраіны Міхаілу Жызьнеўскаму, у музэй Рэвалюцыі Годнасьці і да мэра Кіева Віталя Клічко. Атрымалі першы адказ.
На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» паказалі сюжэт аб прадпрымальніку Юрыю Альховіку, якога абвінавачваюць у закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі (частка 3 артыкулу 361 КК).
Нягледзячы на тры гады рэпрэсій, грамадзяне Беларусі дагэтуль зьнішчаюць афіцыйныя дзяржаўныя сьцягі. Праваабаронцы лічаць такія ўчынкі палітычным выказваньнем і пратэстам супраць дыктатуры.
Пасьля павелічэньня колькасьці палётаў з Гомлю, пашыраюцца і рэйсы ў віцебскім аэрапорце.
Сэйм Латвіі прыняў у другім, фінальным чытаньні папраўкі ў законы, якія ўводзяць у краіне новую юрыдычную форму адносін — інстытут партнэрства.
Транссэксуалы могуць прымаць хрост нароўні зь вернікамі-цысгендэрамі. Пра тое, што для гэтага няма ніякіх перашкод, гаворыцца ў тлумачэньні дыкастэрыі Дактрыны веры, паведамляе 9 лістапада італьянскае агенцтва ANSA.
Паводле стану на 9 лістапада, праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі 1460 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Раніцай 9 лістапада сілавікі ў Менску прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку пісьменьніка затрымалі, дома забралі ўсю тэхніку. Філіпенка кажа, чаму, на ягоную думку, рэжым са сваёй волі ніколі ня спыніць рэпрэсіі.
У Баранавічах зьявілася новая пэнітэнцыярная ўстанова для жанчын — папраўчая калёнія-пасяленьне № 10, створаная на базе зачыненай у 2022 годзе папраўчай калёніі адкрытага тыпу № 52, дзе адбывалі «хімію» асуджаныя мужчыны.
Два высокапастаўленыя сілавікі Міхаіл Мігура і Сяргей Кукса сталі адвакатамі.
Прыватныя клінікі ў анэксаваным Крыме паведамілі аб адмове ад правядзеньня абортаў. Адпаведнае апавяшчэньне перададзена ў Міністэрства аховы здароўя паўвострава.
У Беларусі падчас стрыму памёр чалавек — ён выпіў залпам бутэльку гарэлкі за данат падчас трансьляцыі. Разьбіраемся, што такое трэш-блогерства, як яно працуе і чаму адказнасьць для палітычных блогераў зусім іншая.
Працэс праходзіць у акруговым судзе літоўскай сталіцы. На просьбу маці загінулага суд зрабілі закрытым на першым ж паседжаньні.
Сам Філіпенка зьвязвае рэпрэсіі супраць родных са сваёй палітычнай пазыцыяй.
Пытаньні падтрымкі беларускай мовы, прасоўваньня беларускага кантэнту і блякаваньня прапаганды абмеркавалі ў бэрлінскім офісе відэагостынгу YouTube кампаніі Google Сьвятлана Ціханоўская і рэгіянальны дырэктар YouTube Сабін Франк, адказная за сувязі з урадамі.
9 лістапада ў Менску прайшлі тактыка-спэцыяльныя вучэньні структур Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Турма, калёнія, ШЫЗА, ПКТ, адзіночная камэра. У такіх умовах палітвязень Віктар Бабарыка, які кінуў у 2020 годзе выклік Лукашэнку, сустракае сваё 60-годзьдзе. Расказваем, што вядома пра былога банкіра і прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» запусьціў сайт Prisonart.spring96.org, на якім сабраныя малюнкі, створаныя палітвязьнямі ў ізалятарах, калёніях, турмах і на «хіміі».
Палітзьняволеную трымаюць у адзіночнай камэры і абмяжоўваюць яе перапіску з роднымі.
Заснавальнікі ТАА «Бонусторг», якому належыць выданьне «Аўтабізнэс», пракамэнтавалі нядаўні арышт дырэктара кампаніі Віталя Палякова і паведамілі, што закрываюць праект ABW.BY.
Краіны «Вялікай сямёркі» (Канада, Францыя, Нямеччына, Італія, Японія, Вялікая Брытанія і ЗША) у супольнай заяве назвалі «ядзерную рыторыку» Расеі «безадказнай».
Муж арыштаванай у Расеі журналісткі Радыё Свабода Алсу Курмашавай Павел Буторын заклікаў Злучаныя Штаты Амэрыкі клясыфікаваць яе як «неправамерна затрыманую» і палітзьняволеную.
Аўтары праекту рэзалюцыі «За дэмакратычную Беларусь у эўрапейскай сям'і» заклікаюць урад Нямеччыны даць зразумець Расеі, што паглынаньне ёю Беларусі будзе адхіленае «самым рашучым чынам».
Сілавікі правялі рэйд на поўдні краіны і затрымалі некалькіх грамадзян.
Паводле вэрсіі сьледзтва, злачынцамі аказаліся службовыя асобы, якім давалі ганаровыя званьні ў той час, калі яны займаліся карупцыяй, піша «Флагшток».
У ІЧУ Міхаіла Лапунова ўтрымліваюць ужо тры месяцы.
За мінулыя суткі перадухілілі 56 спробаў незаконнага перасячэньня мігрантамі мяжы Латвіі з боку Беларусі.
Пасьлядыплёмная адукацыя (ардынатура) стане абавязковай для выпускнікоў некаторых мэдыцынскіх спэцыяльнасьцяў. Адпрацоўваньне пасьля яе павялічыцца да 5 гадоў.
Беларусь адзіная ў сьвеце краіна, якая на дзяржаўным узроўні сьвяткуе гадавіну Кастрычніцкага перавароту.
Прычыны, чаму адмовілі ў праезьдзе на тэрыторыю Польшчы, а таксама анулявалі візу, невядомыя.
У 46-ы дзень нараджэньня галоўнай рэдактаркі закрытага ўладамі парталу Tut.by Марыны Золатавай, якая адбывае 12-гадовы тэрмін зьняволеньня, міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» правяла каля беларускага пасольства ў Бэрліне акцыю ў яе падтрымку і паспрабавала перадаць паштоўкі.
Адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму «ГупоЗ», які расказвае пра рэаліі беларускай мэдыцыны, рэпрэсіі над лекарамі, разьвенчвае міты пра даступнасьць і якасьць мэдычных паслугаў у Беларусі і аналізуе сыстэмныя памылкі сыстэмы аховы здароўя.
МЗС Швэцыі прызначыла дыпляматычнага прадстаўніка пры беларускай дэмакратычнай супольнасьці за мяжой. Ім стала Крыстына Юганэсан, якая раней працавала амбасадаркай Швэцыі ў Менску, яна пакінула Беларусь у жніўні 2023 году.
Журналістка Белсату Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Яе зьбіла машына.
Загрузіць яшчэ