Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета Беларусь наведалі ўжо больш за 4 мільёны расейскіх турыстаў


Расейскія турысты ў Менску, 2014 год, ілюстрацыйнае фота
Расейскія турысты ў Менску, 2014 год, ілюстрацыйнае фота

Больш за 4 мільёны турыстаў з Расеі наведалі Беларусь з пачатку 2023 году. Пра гэта падчас сумеснага пасяджэньня калегій Міністэрства эканомікі і разьвіцьця Расеі і Мінэканомікі Беларусі ў Берасьці заявіў намесьнік кіраўніка беларускага Міністэрства спорту і турызму Алег Андрэйчык, паведамляе ТАСС.

«Паводле папярэдніх зьвестак, толькі сёлета Беларусь наведалі больш за 4 мільёны расейскіх турыстаў. Амаль у два з паловай разы павялічыўся турыстычная плынь беларусаў у Расейскую Фэдэрацыю», — сказаў ён.

Паводле яго, папулярнасьцю ў расейцаў у Беларусі карыстаюцца розныя віды турызму, у тым ліку гісторыка-культурны, лячэбна-аздараўленчы, гастранамічны, прамысловы і агратурызм.

У пачатку ліпеня дырэктарка дэпартамэнту па турызьме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч казала, што колькасьць расейскіх турыстаў, якія са студзеня па травень наведалі Беларусь, вырасла на 173% у параўнаньні з аналягічным паказчыкам 2022 году.

У 2022 годзе з агульнай колькасьці турыстаў, якія наведалі Беларусь, расейцы склалі 96%, казаў раней Алег Андрэйчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG