Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацьку пісьменьніка Сашы Філіпенкі арыштавалі на 13 дзён за рэпост


Саша Філіпенка, 2023
Саша Філіпенка, 2023

9 лістапада ў кватэры бацькоў Сашы Філіпенкі ў Менску прайшоў ператрус. Сам пісьменьнік зьвязвае рэпрэсіі супраць родных са сваёй палітычнай пазыцыяй.

Бацьку пісьменьніка Сашы Філіпенкі прысудзілі 13 сутак за рэпост матэрыяла з партала «Зеркало», які прызнаны «экстрэмісцкім» у Беларусі.

Пра гэта Саша Філіпенка расказаў Свабодзе.

39-гадовы Саша Філіпенка — вядомы беларускі расейскамоўны пісьменьнік, родам зь Менску, жыве ў эміграцыі, ляўрэат літаратурных прэмій, аўтар раманаў «Чырвоны крыж», «Цкаваньне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртаньне ў Астрог», «Крэмулятар», апавяданьняў і п'ес. Ягоныя творы перакладзеныя на больш за 10 моваў.

Ён быў удзельнікам многіх жнівеньскіх пратэставых акцыяў у Менску, таксама ён асудзіў паўнамаштабнае ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG